Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
👨‍👨‍👧‍👧У Беластоку прайшло чарговае паседжанне клуба аматараў гісторыі Beer&History.

📌Гэтым разам, нягледзячы на спёку, на сустрэчу, прысвечаную гісторыі Беластоку, прыйшло яшчэ больш людзей, чым тыднем раней.

📌"Прыемна, што аўдыторыя была жвавая, не толькі адказвала на пытанні, яна яшчэ і спрачалася з лектарам. Гэта самае класнае, падказвала нешта сваё, нейкія свае версіі, бачанне ў абсалютна розных сферах", - адзначыў вядоўца вечарыны журналіст і краязнавец Алесь Кіркевіч.

Больш на Радыё Рацыя
⚡️🇵🇱Грамадзянам Польшчы з 1 ліпеня дазволілі бязвізавы ўезд у Беларусь.

Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што «ў мэтах падтрымання добрасуседскіх адносін» Лукашэнка ўвёў часовы бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы.

📌Новаўвядзенне будзе дзейнічаць з 00 гадзін 1 ліпеня па 31 снежня ўключна.Тлумачыцца, што грамадзянам Польшчы можна будзе перасякаць мяжу без візы ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку мяжы. Таксама ім будзе дазволена наведванне памежнай зоны без пропуску.

📌Для бязвізавага ўезду ў Беларусь палякам неабходна будзе прад'явіць толькі сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, зялёную карту (пры ўездзе на машыне), а таксама мець пры сабе медыцынскую страхоўку. Раней бязвізавы рэжым быў уведзены таксама для грамадзян Літвы і Латвіі.

📷 Reuters
❗️У Варшаве🇵🇱 напісалі лісты беларускім палітвязням

📌Пісаць лісты палітзняволеным у Маладзёвым Хабе з 18 да 20 гадзін у сераду стала добрай традыцыяй. І колькасць жадаючых толькі расце.

Больш на Радыё Рацыя

#палітвязні #Варшава #беларускія_уцекачы #лісты #турмы
‼️Суд пастанавіў вызваліць Мартыненка Антаніну Дзмітрыеўну ад крымінальнай адказнасці.

📌У судзе Кобрынскага раёна завяршыўся судовы працэс над 70-гадовай пенсіянеркай Антанінай Мартыненка за абразу сурацоўніка ДАІ Ганцавіцкага РАУС Ігара Вольніча, які хацеў спагнаць з пенсіянеркі 1500 рублёў маральнай кампенсацыі.

❗️Антаніна Мартыненка ў 2020 годзе адрэагавала словам «мразь» на жорсткія дзеянні Вольніча пад здымкам у інтэрнэце, дзе Ігар Вольніч націснуў каленам на шыю ўдзельніка акцыі.

Больш на Радыё Рацыя
🇵🇱 Яўген Лаўранюк: Цікавасці да Беларусі ў турыстычным плане няма

"Цікавасці да Беларусі ў турыстычным плане цяпер няма", – канстатуе "Госць Рацыі" Яўген Лаўранюк, дырэктар турыстычнай фірмы "Junior" у Беластоку.

Гэтая фірма шмат гадоў арганізавала экскурсіі ў Гародню, Мір, Нясвіж, Наваградак ды іншыя беларускія гарады, але цяпер пераключылася на іншыя напрамкі. На гэта паўплывала найперш геапалітычная сітуацыя.

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 Мультымедыйная панэль «Супрасльскія катакомбы — гісторыя і будучыня» сабрала шмат людзей, зацікаўленых гісторыяй і акцыяй выратавання катакомбаў Супрасльскім манастыром і чатырма ўніверсітэтамі.

📌 Сярод іх важную ролю адыгрывае Беластоцкі тэхналагічны ўніверсітэт.

Фота: Jerzy_Doroszkiewicz

Больш на сайце Радыё Рацыя.
❗️ Палітвязень, інвалід другой групы інваліднасці Уладзімір Гундар пакараны 10 суткамі карцара за супраціў распрананню дагала для прасвечвання праз рэнтген адзення кожны раз, калі вядуць у судовую залю.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦 Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна атрымала ад Бучы падзяку.

У дапамогу шматпакутнаму гораду дзяўчына ўключылася з першых дзён вайны. Задачы перад актывістамі тады стаялі самыя розныя.

"І нават цяпер, няглядзячы на неадназначныя адносіны паміж украінцамі і беларусамі, я працягваю сваю дзейнасць", – кажа Карына Пацёмкіна.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦 У выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласці загінулі 19 чалавек

Ракетны ўдар нанеслі самалёты стратэгічнай авіяцыі Ту-22 РФ па кірунку Чорнага мора па Белгарад-Днястроўскім раёне Адэскай вобласці трыма ракетамі Х-22 пашкоджаны шматкватэрны дом і дзве базы адпачынку.

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 30-га чэрвеня МЗС Польшчы выпусціла заяву, у якой выказала занепакоенасць апаганьваннем месцаў польскай нацыянальнай памяці, што ўсё часцей адбываецца ў Беларусі, а ў прыватнасці магіл жаўнераў Арміі Краёвай.

📌 Сітуацыю, падчас сённяшняй 78-й гадавіны пачатку аперацыі „Штурм”, пракаментавалі прэзідэнт Беластоцкай акругі Сусветнага саюзу жаўнераў Арміі Краёвай маёр Чэслаў Хацей і Падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі.

#Богдан_Пашкоўскі #МЗС_Польшчы #Армія_Краёва #нацыянальная_памяць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Аператар газаправода „Паўночны паток” запланаваў у ліпені рамонт. Абедзве ніткі газаправода будуць спынены з 11 па 21 ліпеня.

📌 На дадзены момант „Паўночны паток” і так працуе са зніжанай прапускной здольнасцю.

#расейскі_газ #паўночны_паток #спыненне_падачы_расейскага_газу_у_Еўропу

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Рэзерват зуброў, “Дуб Ягайлы” або прыродна-лясны музей у Белавежы.

📌 Гэтыя ды іншыя турыстычныя адметнасці Падляшша з 1 ліпеня зноў адкрытыя для наведвання турыстамі.

📌 Урад Польшчы скасаваў забарону на наведванне 183-х памежных мясцовасцяў, якая абавязвала на працягу апошніх дзесяці месяцаў з увагі на міграцыйны крызіс.

#Белавежа #турызм #Дуб_Ягайлы #нелегальная_міграцыя #Белавежская_пушча

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Аляксандр Васілевіч, саўладальнік рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta і кампаніі Mint Media (выданні Kyky.org і „The Village Беларусь”), з’ехаў з Беларусі.

📌 У лютым 2022 года суд прызнаў Васілевіча вінаватым і прысудзіў тры гады калоніі агульнага рэжыму, але яго вызвалілі ў зале суда ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 2 ліпеня спаўняецца 10 год з дня смерці Сяржука Вітушкі – кіраўніка легендарнай моладзевай арганізацыі „Талака”, супрацоўніка філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Менску „Беларуская хатка”, аднаго з заснавальнікаў Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні.

📌 Створаная ў 1985 годзе ў Менску моладзевая нацыянальна-арыентаваная „Талака” была самай масавай суполкай, а яе лідарам быў Сяржук Вітушка.

#Сяржук_Вітушка #Талака #Беларуская_хатка #беларускі_моладзевы_рух_80_х

Больш на сайце Радыё Рацыя.