Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
"Зацятыя прыхільнікі гендарнай роўнасці, да якіх залічаецца ўсё прагрэсіўнае чалавецтва, могуць крыху ўздыхнуць з палёгкай. У Беларусі радыкальна скарацілі спіс работ і прафесій, якімі не могуць займацца жанчыны. Пералік паменшылі ажно ў два разы – са 181 да 88 пазіцый. Цяпер лепшыя жанчыны нашай айчыны могуць ня толькі сядзець у парламенце ці ў ідэалагічных аддзелах, быць прэс-сакратаркамі ці пракуроркамі, але і выплаўляць сталь, набіваць блокі, руліць МАЗамі і БелАЗАмі."

Чытай блог Уладзімера Хільмановіча:

https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/blohi-racyi/uladimir-hilmanovic/za-styrnom-gruzavika/
⁉️Пра што дамаўляліся Лукашэнка і Пуцін?

📌25 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Санкт-Пецярбургу.

📌Па інфармацыі расейскіх СМІ, яны абмеркавалі пытанні абароны, пастаўку калійных угнаенняў на сусветныя рынкі і сітуацыю ў свеце.

🚤Да таго Лукашэнка на катэры пракаціўся ўздоўж месца, дзе будуецца порт для Беларусі. З гэтым праектам звязаны спадзяванні ўрада Беларусі на пераарыентацыю паставак калійных угнаенняў пасля таго, як Літва заблакавала транзіт праз сваю тэрыторыю.

📷 Прэс-служба Крамля

#Пуцін #Лукашэнка #вайна #санкцыі #Беларусь
⚡️‼️Расейскія войскі абстралялі Кіеў🇺🇦

‼️‼️У Кіеве і вобласці раздаліся выбухі, паведамляюць украінскія СМІ. Ракетны ўдар быў нанесены па 9-павярховіку ў Кіеве.

❗️Як паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко, пад заваламі знаходзяцца людзі. «Частку жыхароў эвакуявалі, дваіх пацярпелых шпіталізавалі», — заявіў ён. Ратавальнікі працягваюць працаваць, медыкі таксама на месцы, яны дасталі 5-гадовую дзяўчынку.

📌Пракрамлёўскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўдары па Кіеве нанеслі бамбавікі расейскіх ВКС.

❗️Паветраная трывога аб’яўлена па ўсёй тэрыторыі Украіны.

📷 Цапліенка / Telegram
🔥🌿На Падляшшы ў вёсцы Залукі ля ракі Супрасль адбылося традыцыйнае свята «Купальночка 2022».

🪗🎻🥁🎤Асаблівасць сёлетняга мерапрыемства – нароўні з традыцыйнымі падляшскімі гуртамі, удзел узялі і госці з Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя
‼️🇺🇦Вярхоўная Рада прапануе ўзмацніць мяжу з Беларуссю і Расеяй

У Вярхоўную раду ўнесены адпаведны законапраект, паведамляецца на сайце парламента.

📌Праектам закона прапануецца ліквідаваць перашкоды для інжынернага ўладкавання інфраструктуры дзяржаўнай мяжы на землях прыродна-запаведнага фонду Украіны.

📌Прапануецца выдзеліць уздоўж украінска-расейскага і ўкраінска-беларускага ўчасткаў мяжы вялікую долю зямель для ўзмоцненай арганізацыі сродкаў абароны. Маецца на ўвазе, у прыватнасці, упарадкаванне мінных палёў.

📌Таксама прапануецца ў межах двух кіламетраў ад межаў з РФ і Беларуссю ўсталяваць спецыяльны памежны рэжым. Размова ідзе аб забароне свабоднага ўезду, знаходжання, пражывання, перамяшчэння асоб, правядзення работ, якія не звязаны з абаронай або аховай мяжы.

📷 novynarnia.com

#вайна #Украіна #мяжа #Беларусь #РФ
🇵🇱 У Гістарычным музеі ў Беластоку, у межах 24-й Летняй Акадэміі ведаў пра польскіх татараў, адкрылася канферэнцыя, дзе сабраліся беларускія і польскія навукоўцы ды актывісты.

На сёлетняй навуковай канферэнцыі галоўнае месца была аддадзена тэме становішча крымскіх татар у гістарычных і сучасных варунках, а таксама даклады пра выбітных дзеячаў і мясціны ў Беларусі. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены адмысловы зборнік дакладаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ КДБ унёс яшчэ двух чалавек у спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, піша "Медыязона".

Спіс папоўнілі менчане Дзяніс Сальмановіч і Андрэй Слізюк. Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці (артыкул 130 КК), стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі (артыкул 290-4 КК) і закліках да санкцый (артыкул 361 КК). Сілавікі затрымалі Дзяніса Сальмановіча 4 кастрычніка 2021 года. У праўладным тэлеграм-канале яго назвалі чалавекам, які ствараў "увесь візуал", "саму ідэю, канцэпцыю, прадумваў лагатыпы і сімвалы, распрацоўваў тэорыю, стратэгію і тактыку" і "асабіста агучваў амаль усё тэрарыстычныя відэа".

Пра Андрэя Слізюка пакуль інфармацыі ў праваабаронцаў няма.
‼️🇬🇪У Батумі прайшла акцыя ў падтрымку абаронцаў «Азоўсталі»🇺🇦

❗️"Увесь свет мусіць ведаць, што чыніцца зараз ва Украіне і на “Азоўсталі”. Людзей трэба вызваляць. Без падтрымкі ўсяго свету нам наўрад ці атрымаецца гэта зрабіць, - кажа адзін з удзельнікаў акцыі.

Пасля мітынгу людзі рушылі па вуліцах Батумі. Яны неслі вялікі ўкраінскі сцяг🇺🇦 і транспаранты, а таксама было шмат актывістаў з бел-чырвона-белымі сцягамі⚪️🔴⚪️.

Больш на Радыё Рацыя
⚡️🇺🇦Украінская выведка паведамляе, што Расея ўзмацняе вайсковую прысутнасць у Беларусі

❗️Чыноўнікаў у Гомельскай вобласці апавясцілі аб магчымым вяртанні расейскіх войскаў у гэтую частку Беларусі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

📌Адначасова расейцы плануюць нарошчванне колькасці аператыўна-тактычнай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйна — для правядзення сумеснага патрулявання паветранай прасторы ў рамках сумеснага вучэбна-баявога цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў і падраздзяленняў СПА. Для гэтага запланаваны пералёт 10 самалётаў на аэрадром Баранавічы.

❗️З 22 чэрвеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці вядуцца мабілізацыйныя вучэнні.

Затое анансаваныя раней у беларускіх СМІ заняткі па баявой падрыхтоўцы з рэзервістамі, не праводзяцца.

📷 dsnews.ua

#вайна #Украіна #памежжа #Беларусь #мабілізацыя #Гомельшчына