Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
"У Бельску Падляшскім існуе Саюз украінцаў Падляшша. Ёсць школа, у каторай дзеці могуць вучыць украінскую мову…"

Польскі горад прыняў украінскіх уцекачоў і арганізуе гуманітарную дапамогу. Паразмаўлялі з бурмістрам Бельска Падляшскага Яраславам Бароўскім, дзе жывуць уцекачы, якую дапамогу атрымліваюць і чаму ў Бельску павінна з’явіцца аддзяленне тэрытарыяльнай абароны.

Цалкам размову з госцем Рацыі можна паслухаць у нас на сайце і ў аплікацыі
BYPOL выпусціла расследаванне пра сілавікоў, якія збеглі ў ЕС

Чарговае расследаванне раскрывае імёны ўдзельнікаў задушэння беларускіх пратэстаў сярод сілавікоў, якія шукаюць лепшага жыцця ў Еўрасаюзе.

https://www.youtube.com/watch?v=coJSZaT9ZrM
Сілавікі з аўтаматамі і бронекамізэлькамі залезлі ў акно і ўзламалі дзверы ў доме адвакаткі Анастасіі Лазарэнка

Сцярджаецца, што яна падазраецца ў «зліве» персанальных дадзеных у тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, і ў дачыненні да яе распачата крымінальная справа.

📸 Скрыншот з відэа
36% беларусаў выступаюць за геапалітычны звяз з Расеяй, а 27% - з Расеяй і Еўразвязам адначасова - дадзеныя новага даследавання

Сацыёлаг і старэйшы даследчык „Цэнтра новых ідэй” Генадзь Коршунаў прадставіў вынікі даследавання «Што думаюць беларусы пра Раcею?» і распавёў нам, што беларускае грамадства становіцца больш ураўнаважаным.

«Заўсёды ёсць, часам вялікая частка грамадства, якая не давярае ні ўсходу ні Захаду. Адначасова павялічваецца колькасць прыхільнікаў еўрапейскага выбару, пры гэтым ёсць страх перад Захадам».

Больш на Радыё Рацыя і ў нашай аплікацыі
З 2023 года беларусы не змогуць заехаць у Польшчу «Зялёнай картцы»

Да 31 траўня 2023 года кіроўцы яшчэ могуць купляць «зялёныя карты» на тэрыторыі трох краін і выкарыстоўваць іх для паездак паміж імі, страхоўкі будуць узаемна прызнавацца. А пасля 31 траўня кіроўцы будуць змушаныя купляць унутраны поліс памежнага страхавання ў той краіне, у якую едуць: беларусы і расейцы – у Польшчы, палякі – у Беларусі і Расеі.

Больш на Радыё Рацыя і ў нашай аплікацыі
“Планировал подорвать самолёт и устроить поджог в Бресте”. “Гродзенская праўда” напісала пра Мікалая Аўтуховіча.

✒️Аўтарка артыкула, нехта Анжэліка Дудко, распавяла пра суд па справе Мікалая Аўтуховіча, якога абвінавачваюць па 12 артыкулах КК. Фактычна, яна ўжо абвінаваціла Мікалая Аўтуховіча па некаторых ягоных “крымінальных” справах.

📌Са зместу артыкула бачна, што ён пісаўся на заказ. Але ці варта яго было публікаваць, калі суд яшчэ ідзе? Магчыма, матэрыял пісаўся і друкаваўся, каб запалохаць іншых, ці каб загадзя абвінаваціць Мікалая Аўтуховіча па тых 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу, па якіх ён, нібыта, вінаваты?

Больш на Радыё Рацыя
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦Украіна 100 дзён гераічна змагацца за сваю незалежнасць

Па дадзеных Офіса прэзідэнта і KSE, пасля 100 дзён вайны прамыя страты Украіны перавышаюць $ 600 млрд. Краіна страціла 35% ВУП, больш за 200 заводаў, а галоўнае - дзясяткі тысяч жыццяў грамадзянскіх жыхароў і абаронцаў Украіны.

❗️ААН мае пацверджаныя дадзеныя аб больш чым 4 тыс. загінуўшых мірных жыхарах - і гэта толькі першыя ацэнкі

❗️Ва Украіне загінула як мінімум 261 дзіця, больш за 460 дзяцей былі параненыя (усяго пацярпела 721 дзіця).

❗️З Украіны выехалі больш за 5 млн. жыхароў Украіны

❗️У Расею было прымусова дэпартавана 1, 4 млн. грамадзян Украіны, сярод іх – больш за 200 тыс. дзяцей.

Відэа: instagram.com/tv/CeVl2T-DELG
‼️125 кіламетраў агароджы на польска-беларускай мяжы афіцыйна ўводзяцца ў эксплуатацыю.

🇵🇱Памежная ахова Польшчы пачала прыёмку агароджы.

На астатніх участках будаўніцтва ідзе апераджальнымі тэмпамі. Тэхнічная дарога ўздоўж плота завершана амаль на 100%. Выканаўцы заяўляюць, што працы скончацца напрыканцы чэрвеня.

Мяркуецца, што 180-кіламетровая агароджа будзе мець вышыню 5,5 метраў, а таксама драцяны падстрэшак. Акрамя таго, яго абсталююць камерамі і электроннымі датчыкамі, якія дазволяць фіксаваць набліжэнне да бар’ера.

📷 Памежная ахова Польшчы
🎼Усё яе дзяцінства суправаджаў спеў і мясцовыя беларускія песні. Спярша слухала, як спявае бабуля, пасля маці. Як падрасла сама пачала спяваць разам з маці і сёстрамі, а цяпер і дочкамі.

Героем чарговай перадачы "З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” – будзе Аня Пятроўская родам з Макаўкі, што на Гайнаўшчыне. Па адукацыі – філолаг, па прафесіі – журналіст, сузаснавальніца сямейнага калектыву “ Трыяда”.

🎧Паслухаць перадачу з удзелам Анны Пятроўскай запрашаем у бліжэйшую нядзелю а 12.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Далучайцеся!

Больш на Радыё Рацыя
Развітанне з Лукашам Сцепанюком пройдзе 4 і 5 чэрвеня

Развітанне з журналістам і гукарэжысёрам Лукашам Сцепанюком пачнецца ў Беластоку ў суботу, 4 чэрвеня, а 16-й гадзіне. Развітанне пройдзе ў Пахавальным цэнтры, што па вуліцы Вайсковай-3. Паніхіда а 17-й гадзіне.

🙏Святая літургія адбудзецца ў нядзелю, 5 чэрвеня, а 7.30 у царкве Святога Мікалая, што на вуліцы Ліповай у Беластоку.

У нядзелю 5 чэрвеня а 10-й гадзіне будзе выезд з Пахавальнага цэнтру. Пахаваюць Лукаша Сцепанюка ў Бельску-Падляшскім.
🇺🇦🇵🇱У Кіеве адбыліся ўкраінска-польскія міжурадавыя кансультацыі. Гэта першая сустрэча ў такім фармаце.

🎤Пра гэту падзею паразмаўлялі ў нашым эфіры з Рафалам Дзенцялоўскім - старшынём Дзяржаўнага фонду міжнароднай салідарнасці.

Больш на Радыё Рацыя
📷 wnet.fm
🏕У пачатку ліпеня беларуская дыяспара Беластока запрашае на турыстычны злёт «БудзеНіка».

Пра гэтую падзею паразмаўлялі ў нашым эфіры з актывістам беларускай дыяспары ў Беластоку - Янам Абадоўскім.

Больш на Радыё Рацыя
https://www.youtube.com/watch?v=q3EOefhmBgI Прапануем вашай увазе адзін з апошніх відэаматэрыялаў Лукаша Сцепанюка.

Ён быў прысвечаны Дню беларускага палітвязня і памяці Вітольда Ашурка, які прайшоў у Беластоку 21 траўня.
«Беларусь і яе выбар: палітыка, эканоміка і грамадства ў цені вайны»

📌У Беластоцкім універсітэце аналітычная група „Беларусь у рэгіёне” прадставіла 6-ы па ліку рапарт з серыі ўсходніх даследаванняў

Рапарт утрымлівае актульны зрэз грамадска-эканамічнага становішча як унутры Беларусі, так і вонкавыя сувязі з Расеяй і Украінай, а таксама прагнозы далейшага развіцця краіны.

Больш на Радыё Рацыя
🔻Наколькі зараз актыўныя беларусы Бельгіі?

🔻Як выглядаюць іх сумесныя дзеянні з украінскай дыяспарай?

🔻Якія выключна беларускія тэмы яны ўздымаюць у сваёй краіне?

Гэтыя пытанні абмяркуем са Зміцерам Піменавым - беларускім актывістам, які жыве ў Бельгіі👇

Больш на Радыё Рацыя