Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.3K photos
102 videos
10 files
25.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Паводле народнага дэпутата Украіны 4-га склікання Аляксандра Марчанкі, беларусы не гатовыя да свабоды.

Ён лічыць, што павінна прыйсці новая фармацыя маладых беларусаў, якой будуць невядомыя мінусы дэмакратаў і добра вядомыя мінусы дыктатуры.

Больш на Радыё Рацыя

Ці згодныя Вы з гэтым?
Вайна, якую развязала пуцінская РФ супраць Украіны, з’яўляецца не толькі самай маштабнай у Еўропе ў перыяд пасля ІІ Сусветнай, але і шмат у чым інавацыйнай у плане інфармацыйнага ўздзеяння на суперніка.

І калі Расея зрабіла стаўку на тэлепрапаганду, то Украіна дзейнічае больш сучасна.

"Пра асаблівасці расейска-ўкраінскай інфармацыйнай вайны" даведаемся з блогу Міколы Бянько.
‼️Амасадарка ЗША🇺🇸 Джулі Фішэр наведала 1 чэрвеня Беларускі дом у Варшаве.

З "Госцем Рацыі" – кіраўніком Беларускага дому ў Варшаве Алесем Зарэмбюком паразмаўлялі пра візіт Джулі Фішэр, з якой абмеркавалі далейшыя супольныя намаганні розных ініцыятываў грамадзянскай супольнасці, як унутры Беларусі, так і ў замежжы – у Беластоку, Варшаве, Вільні, у іншых еўрапейскіх краінах, у тым ліку за акіянам, а таксама падтрымку Злучанымі Штатамі незалежнасці Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Амбасадары краін-чальцоў ЕЗ прынялі шосты пакет санкцый супраць Расеі за яе ўварванне ва Украіну

🔻Эмбарга на расейскую нафту не будзе поўным, але ахопіць звыш 90% паставак.

🔻 Патрыярха Кірыла вывелі з санкцыйнага спісу на патрабаванне Вугоршчыны.

Больш на Радыё Рацыя

📷 ukrinform.ua
У Беластоку прайшлі чарговыя заняткі курсаў „Мова Нанова”🤍❤️🤍.

Спецыяльнай госцяй заняткаў была стваральніца і кіраўніца фальклорнага гурта пры Беларускім універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі «Гаманіна» – Наталля Сазановіч, якая вымушаная была пакінуць Беларусь і жыве зараз ў Бельску-Падляшскім.

Больш на Радыё Рацыя
Інтэрнэт-рэсурс Koska.media часова прыпыніў сваю працу і працуе зараз над зменай назвы.

Аднак спецыфіка яго працы застанецца нязменнай.

"Наша канцэпцыя — гэта гісторыя пра рэгіёны ў аспекце тых праблем, якія там існуюць. Мы праз гісторыю герояў, праз гісторыю пэўных падзеяў, будзем разбірацца ў сутнасці гэтых падзяў. І таксама гэта праект, звязаны з гарадамі Беларусі. Мы шукаем ураджэнцаў гэтых гарадоў, якія могуць расказаць, што яны любяць, што б яны там змянілі і чаму абавязкова туды вярнуцца, калі гэта стане магчымым", - кажа адзін з заснавальнікаў інтэрнэт-рэсурса – журналіст Ігар Палынскі.

Больш на Радыё Рацыя
🔺Чарнаморскі шантаж Пуціна падрыхтаваў для Беларусі «здзелку з д’яблам».
🔺Наколькі Берлін гатовы падтрымліваць Кіеў?
🔺Датчане – за агульную з ЕЗ абаронную палітыку.
🔺Венгрыя абмежавала рост коштаў на бензін.
🔺Луўр: чаму Джаконду выпацкалі тортам?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў нашым аглядзе.
«Амбіцыйны ЕЗ павінен мець і амбіцыйны бюджэт», - Матэуш Маравецкі

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен наведала Польшчу ў сувязі з зацвярджэннем Еўракамісіяй Нацыянальнага плана рэканструкцыі, дзе сустрэлася з прэзідэнтам Анджэем Дудам і прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.

«Сёння наша падтрымка з’яўляецца важным крокам да выплаты Польшчы больш за 35 млрд еўра ў бліжэйшыя гады. Гэта першы крок, і грошы будуць выплачаныя, калі будуць зробленыя рэформы і інвестыцыі» – сказала Урсула фон дэр Ляен.

Больш на Радыё Рацыя
За антываенны ліст - у берасцейскае СІЗА

15 чэрвеня ў маларыцкім судзе пачнецца судовы працэс над палітзняволенай Людмілай Рамановіч. На пачатку сакавіка жанчына даслала антываенны ліст на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі, а 4 красавіка яе затрымалі і пасадзілі ў берасцейскае СІЗА. Рамановіч вінавацяць у абразе Лукашэнкі, якая нібыта была ў яе лісце.

Падрабязней на Радыё Рацыя
🎾 Свёнтэк стала першай фіналісткай „Ралан Гарос”
⚽️ Іспанія і Партугалія згулялі ўнічыю ў першым туры Лігі нацый
⚽️ Неймар аформіў дубль у спарынгу з камандай Паўднёвай Карэі
⚽️ Кірыл Альшэўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера „Ліепаі”
🏒 Мароз папоўніў склад менскага „Дынама”

📸 Getty Images
Падрабязней спартовыя навіны на Радыё Рацыя
ЕЗ часткова забароніць імпарт расейскай нафты, а патрярх Кірыл па-за санкцыйным спісам

Акрамя эмбарга на пастаўкі нафты марскім шляхам, якое павінна ўступіць у сілу да канца года, пакет санкцый прадугледжвае адключэнне «Сбербанка» ад SWIFT і пашырэнне санкцыйнага спісу фізічных і юрыдычных асоб.

Таксама ў канчатковы варыянт санкцыйнага спісу не ўвайшоў патрыярх Кірыл.

Найбольшыя спрэчкі выклікала нафтавае эмбарга. Венгрыя актыўна выступала супраць забароны імпарту трубаправоднай нафты і дабілася свайго. Аднак, нават з улікам выключэння для трох краін, імпарт расейскай нафты ў Еўразвяз да канца года можа скараціцца на 90%.

📸Shutterstock
Крыніца: Голас Амерыкі
Не стала нашага рэдакцыйнага калегі – Лукаша Сцепанюка.

Шматгадовага журналіста, беларускага музычнага рэдактара, гукарэжысёра. Лукаш Сцепанюк быў звязаны з Беларускім Радыё Рацыя з самага пачатку яго існавання. Быў аўтарам музычных перадач на хвялях нашага радыё - “Сусветны хіт”, “Шчаслівая трынаццатка”. Вядомы нашым слухачам, як Dj Zona.

Лукашу Сцепанюку было 45 гадоў. Асіраціў жонку і сына. Выпускнік Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску. Звязаны з дзейнасцю беларускага руху ў Польшчы. Быў старшынём Беларускага аб’яднання студэнтаў, суарганізатарам Фэстываляў Музыкі маладой Беларусі “ Басовішча”, намеснікам Фонду “Камунікат”, дзе займаўся між іншым відэа- і гукаапрацоўкай твораў беларускіх аўтараў.

Вечная памяць.
"У Бельску Падляшскім існуе Саюз украінцаў Падляшша. Ёсць школа, у каторай дзеці могуць вучыць украінскую мову…"

Польскі горад прыняў украінскіх уцекачоў і арганізуе гуманітарную дапамогу. Паразмаўлялі з бурмістрам Бельска Падляшскага Яраславам Бароўскім, дзе жывуць уцекачы, якую дапамогу атрымліваюць і чаму ў Бельску павінна з’явіцца аддзяленне тэрытарыяльнай абароны.

Цалкам размову з госцем Рацыі можна паслухаць у нас на сайце і ў аплікацыі
BYPOL выпусціла расследаванне пра сілавікоў, якія збеглі ў ЕС

Чарговае расследаванне раскрывае імёны ўдзельнікаў задушэння беларускіх пратэстаў сярод сілавікоў, якія шукаюць лепшага жыцця ў Еўрасаюзе.

https://www.youtube.com/watch?v=coJSZaT9ZrM
Сілавікі з аўтаматамі і бронекамізэлькамі залезлі ў акно і ўзламалі дзверы ў доме адвакаткі Анастасіі Лазарэнка

Сцярджаецца, што яна падазраецца ў «зліве» персанальных дадзеных у тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, і ў дачыненні да яе распачата крымінальная справа.

📸 Скрыншот з відэа
36% беларусаў выступаюць за геапалітычны звяз з Расеяй, а 27% - з Расеяй і Еўразвязам адначасова - дадзеныя новага даследавання

Сацыёлаг і старэйшы даследчык „Цэнтра новых ідэй” Генадзь Коршунаў прадставіў вынікі даследавання «Што думаюць беларусы пра Раcею?» і распавёў нам, што беларускае грамадства становіцца больш ураўнаважаным.

«Заўсёды ёсць, часам вялікая частка грамадства, якая не давярае ні ўсходу ні Захаду. Адначасова павялічваецца колькасць прыхільнікаў еўрапейскага выбару, пры гэтым ёсць страх перад Захадам».

Больш на Радыё Рацыя і ў нашай аплікацыі
З 2023 года беларусы не змогуць заехаць у Польшчу «Зялёнай картцы»

Да 31 траўня 2023 года кіроўцы яшчэ могуць купляць «зялёныя карты» на тэрыторыі трох краін і выкарыстоўваць іх для паездак паміж імі, страхоўкі будуць узаемна прызнавацца. А пасля 31 траўня кіроўцы будуць змушаныя купляць унутраны поліс памежнага страхавання ў той краіне, у якую едуць: беларусы і расейцы – у Польшчы, палякі – у Беларусі і Расеі.

Больш на Радыё Рацыя і ў нашай аплікацыі