Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
"Я ўдзячная палякам за разуменне і спагаду. Гэта адная з краін, людзі якой дужа дапамагаюць украінцам і дужа спачуваюць. Калі я прывезла сюды свае працы, Эліза і Моніка плакалі", - кажа ўкраінская мастачка Кацярына Лісавенка.

🖼У галерэі «Арсенал» у Беластоку адкрылася выстава «Могілкавы сад» - своеасаблівы дзённік вайны Кацярыны Лісавенкі, якая з дзецьмі з-за расейскага ўварвання была вымушана пакінуць Радзіму🇺🇦.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Беласток #уцекачы #выстава
🎤Беларускі гурт “Atesta” прэзентаваў кліп на песню “Нянавісць”.

Трэк створаны ў тандэме з лідарам бэнду “:B:N:” Алесем Лютычам.

🎼Паглядзець кліп можна 👉 тут
‼️Польшча🇵🇱 з ліпеня пачне прымаць заявы на гуманітарныя візы і ВНЖ

🔻Зараз вядзецца заканатворчая праца над пастановай міністра ўнутраных спраў у дачыненні да грамадзян, якія будуць мець права хадайнічаць аб наданні дазволу на часовае знаходжанне (ВНЖ).

🔻Тое ж тычыцца і пастановы міністра ўнутраных спраў аб гуманітарных візах, з дапамогай якой будуць унесеныя змены ў пастанову аб візах для іншаземцаў.

Больш на Радыё Рацыя
⚡️Беларусам забароняць наведваць памежныя тэрыторыі трох раёнаў Гомельскай вобласці

❗️Дзяржаўны памежны камітэт з 1 чэрвеня забароніць беларусам наведваць памежныя тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў.

📌Афіцыйная прычына — “забеспячэнне памежнай бяспекі”.

Мяркуецца, што забарона будзе доўжыцца ўсё лета — да 31 жніўня. Атрымаць пропускі ў памежную палосу таксама будзе нельга. Забарона не датычыцца тых, хто працуе ў гэтых раёнах ці ахоўвае тут мяжу.

📷 hoynicki.fpb.1prof.by
🏡Яшчэ ў мінулым стагоддзі без ручнікоў, кілімаў, капаў, дываноў ды плахтаў не абыходзілася ні адна хата ў падляшскіх вёсках.

📌У чарговай перадачы з серыі «З Падляшша родам» запрашаем павандраваць у мінулае і наведаць вёску Ласінку, што ў гміне Нарва Гайнаўскага павету.

🎧Перадачу слухайце ў бліжэйшую нядзелю ў 12.05 і ў 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Больш на Радыё Рацыя
📚Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” вяртаецца, але не ў Беларусь.

🔻Тбілісі, Кракаў, Варшава, Вільня – у гэтых гарадах пройдзе фестываль па палітычных прычыных.

Пра фестываль і пра сённяшні стан беларускага недзяржаўнага кнігавыдавецтва паразмаўляем з Паўлам Баркоўскім – філосафам, заснавальнікам і каардынатарам фестывалю.

Больш на Радыё Рацыя
❗️ЕЗ разглядае варыянт транзіту ўкраінскага зерня праз Беларусь

🔻На пазачарговым саміце Еўрапейскага звяза, які пройдзе 30-31 мая, будуць разглядацца варыянты альтэрнатыўных маршрутаў экспарту ўкраінскага збожжа па сушы, у тым ліку праз Беларусь у парты краін Балтыі.

🔻22 млн тон збожжа зараз заблакаваныя ў элеватарах ва Украіне.

Больш на Радыё Рацыя

📷 corriere.it

#вайна #Украіна #ЕЗ #украінскае_збожжа #экспарт
❗️Два чалавека прызнаныя палітвязнямі, адзін выйшаў на свабоду. Так выглядае сітуацыя на Берасцейшчыне з асобамі, якія праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах.

Больш на сайце Радыё Рацыя
✉️ З днём народзінаў – такую нагоду для напісання лістоў і паштовак заклікаюць выкарыстоўваць берасцейскія праваабаронцы для камунікацыі з палітвязнямі.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🏅 Нядаўна на сесіі Слонімскага раённага Савета дэпутатаў было прынята рашэнне пра устанаўленне знаку "За заслугі". Гэтым знакам будзе своеасаблівы медаль.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇵🇱 Сайт незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі nadniemnemgrodno.pl уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ Дзяржаўны памежны камітэт забароніць беларусам наведваць тры раёны Гомельскай вобласці з 1 чэрвеня, гаворыцца на сайце ведамства.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇵🇱 За мінулыя суткі восем замежнікаў спрабавалі незаконна пранікнуць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ 25 траўня ў Наваполацку з офіса выселілі нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюзу "Нафтана". Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя