Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Беларусы працягваюць дапамагаць украінскім уцекачам

Шмат такіх актывістаў і ў Пшэмыслі – польскім памежным гарадку. Дарэчы, для некаторых валанцёраў такі досвед дапамогі за мяжой новы.

– Для мяне гэта першы раз, калі я недзе ў Еўропе пачала валанцёрыць. Спачатку было складана, бо пакуль прызвычаішся да польскай мовы. Цяпер ужо лёгка і добра разумею польскую мову. Змена ў нас ідзе восем гадзін, за змену можа прайсці ад 100 да 700 чалавек, - расказвае беларуска Караліна.

Больш на Радыё Рацыя
Аляксандра Сасновіч выйшла ў чацвёрты круг „Ралан Гарос”

Найлепшы вынік для беларускі на гэтым турніры. У трэцім крузе спаборніцтваў яна ў двух сэтах перамагла нямецкую тэнісістку Анжаліку Кербер — 6:4, 7:6 (7:5).

🔻Крысціна Дзмітрук выйшла ў паўфінал турніру ў Тбілісі, а вось Вера Лапко выбыла ў чвэрцьфінале гэтага ж турніру.

🔻Зборныя Расеі і Беларусі па хакеі не будуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету-2023

🔻„Вест Хэм” аб’явіў аб сыходзе Андрэя Ярмоленкі

📸 CLIVE BRUNSKILL/GETTY IMAGES
Падрабязнасці на Радыё Рацыя
Украінская Праваслаўная Царква заявіла аб незалежнасці ад РПЦ

У пастанове, якую сёння прыняў Сабор, гаворыцца, што царква асуджае вайну Расеі супраць Украіны і выказвае спачуванне ўсім пацярпелым. Сабор звяртаецца да ўладаў Украіны і Расейскай Федэрацыі з заклікам працягваць перамовы і шукаць „моцнае і разумнае слова, якое магло б спыніць кровапраліццё”.

Больш на Радыё Рацыя
🔻Расею і Беларусь не запрасілі на набажэнствы, прысвечаныя атамнай бамбардзіроўцы.

🔻Новая жалезная заслона.

🔻Ваенная дыпламатыя: няўжо Кісінджэр мае рацыю?

Знаёмімся са свежымі навінамі ў аглядзе замежнай прэсы

📷 CNN
"Я ўдзячная палякам за разуменне і спагаду. Гэта адная з краін, людзі якой дужа дапамагаюць украінцам і дужа спачуваюць. Калі я прывезла сюды свае працы, Эліза і Моніка плакалі", - кажа ўкраінская мастачка Кацярына Лісавенка.

🖼У галерэі «Арсенал» у Беластоку адкрылася выстава «Могілкавы сад» - своеасаблівы дзённік вайны Кацярыны Лісавенкі, якая з дзецьмі з-за расейскага ўварвання была вымушана пакінуць Радзіму🇺🇦.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Беласток #уцекачы #выстава
🎤Беларускі гурт “Atesta” прэзентаваў кліп на песню “Нянавісць”.

Трэк створаны ў тандэме з лідарам бэнду “:B:N:” Алесем Лютычам.

🎼Паглядзець кліп можна 👉 тут
‼️Польшча🇵🇱 з ліпеня пачне прымаць заявы на гуманітарныя візы і ВНЖ

🔻Зараз вядзецца заканатворчая праца над пастановай міністра ўнутраных спраў у дачыненні да грамадзян, якія будуць мець права хадайнічаць аб наданні дазволу на часовае знаходжанне (ВНЖ).

🔻Тое ж тычыцца і пастановы міністра ўнутраных спраў аб гуманітарных візах, з дапамогай якой будуць унесеныя змены ў пастанову аб візах для іншаземцаў.

Больш на Радыё Рацыя
⚡️Беларусам забароняць наведваць памежныя тэрыторыі трох раёнаў Гомельскай вобласці

❗️Дзяржаўны памежны камітэт з 1 чэрвеня забароніць беларусам наведваць памежныя тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў.

📌Афіцыйная прычына — “забеспячэнне памежнай бяспекі”.

Мяркуецца, што забарона будзе доўжыцца ўсё лета — да 31 жніўня. Атрымаць пропускі ў памежную палосу таксама будзе нельга. Забарона не датычыцца тых, хто працуе ў гэтых раёнах ці ахоўвае тут мяжу.

📷 hoynicki.fpb.1prof.by
🏡Яшчэ ў мінулым стагоддзі без ручнікоў, кілімаў, капаў, дываноў ды плахтаў не абыходзілася ні адна хата ў падляшскіх вёсках.

📌У чарговай перадачы з серыі «З Падляшша родам» запрашаем павандраваць у мінулае і наведаць вёску Ласінку, што ў гміне Нарва Гайнаўскага павету.

🎧Перадачу слухайце ў бліжэйшую нядзелю ў 12.05 і ў 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Больш на Радыё Рацыя
📚Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” вяртаецца, але не ў Беларусь.

🔻Тбілісі, Кракаў, Варшава, Вільня – у гэтых гарадах пройдзе фестываль па палітычных прычыных.

Пра фестываль і пра сённяшні стан беларускага недзяржаўнага кнігавыдавецтва паразмаўляем з Паўлам Баркоўскім – філосафам, заснавальнікам і каардынатарам фестывалю.

Больш на Радыё Рацыя
❗️ЕЗ разглядае варыянт транзіту ўкраінскага зерня праз Беларусь

🔻На пазачарговым саміце Еўрапейскага звяза, які пройдзе 30-31 мая, будуць разглядацца варыянты альтэрнатыўных маршрутаў экспарту ўкраінскага збожжа па сушы, у тым ліку праз Беларусь у парты краін Балтыі.

🔻22 млн тон збожжа зараз заблакаваныя ў элеватарах ва Украіне.

Больш на Радыё Рацыя

📷 corriere.it

#вайна #Украіна #ЕЗ #украінскае_збожжа #экспарт
❗️Два чалавека прызнаныя палітвязнямі, адзін выйшаў на свабоду. Так выглядае сітуацыя на Берасцейшчыне з асобамі, якія праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах.

Больш на сайце Радыё Рацыя
✉️ З днём народзінаў – такую нагоду для напісання лістоў і паштовак заклікаюць выкарыстоўваць берасцейскія праваабаронцы для камунікацыі з палітвязнямі.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🏅 Нядаўна на сесіі Слонімскага раённага Савета дэпутатаў было прынята рашэнне пра устанаўленне знаку "За заслугі". Гэтым знакам будзе своеасаблівы медаль.

Больш на сайце Радыё Рацыя