Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎷🎺🎸Фонд “ŻYVI” запрашае на варшаўскі канцэрт у падтрымку Украіны!

Будуць выступаць такія гурты як: Разбітае Сэрца Пацана, Botanic Project, Lity Taler i Кацярына Ваданосава. Імпрэзу павядзе нашая журналістка: Марына Савіцкая.

З кім сустрэнемся 28 мая а 19:00 у Beer Station Pub па адрасе Lwowska 17? 🤔
Ці легенда пра шматкіламетровыя падземныя хады пад Пінскам з’яўляецца праўдай?

Пра гэта можаце даведацца ўжо сёння, ад краязнаўцы Эдварда Злобіна. Музей Беларускага Палесся далучыўся да “Ночы музеяў”!

Падрабязнасці на сайце

Фота: media-polesye.by
Як доўга працягнецца вайна ва Украіне?

Украінская выведка ўжо дала адказ!

Падрабязнасці на сайце і ў аплікацыі

📸 The Conversation
Амерыканскія войскі застануцца ў Польшчы

Вайсковая база ў Павідзы гатовая прыняць амерыканскую вайсковую тэхніку, частка ўзбраення амерыканскіх войскаў ужо перакінутая ў Польшчу. Знаходжанне амерыканскіх войскаў у Польшчы будзе мець пастаянны, нератацыйны характар.

Варшава просіць, каб на пастаяннай аснове ў Польшчы дыслакавалася 10,5 тысяч вайскоўцаў ЗША, але канчатковае рашэнне аб колькасці амерыканскіх войскаў яшчэ не прынятая.

📸 Shutterstock
Крыніца: polskatimes.pl
Пачалі судзіць палітзняволеную - сябра Прэзідыума БСДП

Людмілу Волкаву
судзяць за удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Жанчыну затрымалі наўпрост на працы 19 студзеня і чатыры месяцы ўтрымлівалі пад вартай. Сілавікі забралі ў яе тэлефон і выдалілі ўсіх падпісычкаў у афіцыйным тэлеграм-канале партыі, а сімволіку БСДП у ім замянілі на дзяржаўны герб.

Больш на Радыё Рацыя
Стартап з беларускімі каранямі прададзены за 29,4 млн долараў

Праект быў запушчаны ў 2017 годзе беларусамі Юрыем і Аляксеем Мельнічкамі. Ён атрымаў вядомасць дзякуючы прыкладанням для віртуальнай прымеркі. Былі выпушчаны прыкладанні для касметыкі і абутку.

Брытанская гандлёвая пляцоўка Farfetch набыла стартап Wannaby. Персанал перайшоў на працу ў новую кампанію.

Крыніца: Dev.by
Спіс палітвязняў павялічыўся на 15 імёнаў

Гэта Максім Лебедзеў, Алег Аўдзеенка, Аляксандр Касценка, Дзяніс Коршун, Алена Жарына, Руслан Міхайлаў, Дзмітрый Шкалёнак, Сяргей Клютчэня, Андрэй Клютчэня, Іван Ібрагімаў, Уладзімір Дзёмчанка, Мікіта Скотнікаў, Вячаслаў Арэстаў, Алеся Курэйчык, Аляксандр Плюцінскі.
Джонсан прапанаваў Зяленскаму стварыць асобны ад ЕС саюз

Лідарам новага саюза будзе Вялікабрытанія, а ўвойдуць у яго Украіна, Польшча, Эстонія, Латвія, Літва і, магчыма, Турцыя на больш познім этапе.

Такі міжнародны альянс будзе супрацьстаяць Расеі і стане альтэрнатывай ЕС.

📸 Адміністрацыя Зяленскага
Крыніца: Corriere della Sera
Новы ролік адукацыйнага відэапраекта для дзетак «Разумняты».

Гэтым разам вандруем у край блакітных азёр - Віцебшчыну. У выпуску дазнаемся:

Якія скарбы хавае віцебская зямля
Хто са знакамітых беларусаў нарадзіўся на Віцебшчыне
Якая легенда звязана з самым старажытным горадам Беларусі
Дзе можна пабачыць добрага цмока

https://youtu.be/ocIn0bJN7No
Грамадзяне Літвы і Латвіі пры ўездзе ў Беларусь не павінны будуць прад’яўляць ПЛР-тэсты

Раней беларускія ўлады да канца 2022 года ўвялі бязвіз для грамадзян Літвы і Латвіі.

Чытай больш на Радыё Рацыя
За заклікі да забастоўкі на „Гомсельмашы” — год калоніі

За заклікі да забастоўкі на „Гомсельмашы” ураджэнцу Украіны прысудзілі адзін год калоніі. Судом Веткаўскага раёна 19 траўня быў вынесены прысуд ураджэнцу Украіны Кірылу Пятрэнку па крымінальнай справе пра арганізацыю і падрыхтоўку групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 КК). Справу разглядала суддзя Святлана Мажэйка.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Пятрэнка, з дапамогай мабільнага тэлефона ў месенджары „Telegram”, з’яўляючыся адміністратарам Telegram-канала ” Чат. Гомсельмаш за свабодную Беларусь!” размясціў заклікі да ўдзелу ў страйку на тэрыторыі ААТ „Гомсельмаш”.

Чытай больш на Радыё Рацыя
Беларусы працягваюць дапамагаць украінскім уцекачам

Шмат такіх актывістаў і ў Пшэмыслі – польскім памежным гарадку. Дарэчы, для некаторых валанцёраў такі досвед дапамогі за мяжой новы.

– Для мяне гэта першы раз, калі я недзе ў Еўропе пачала валанцёрыць. Спачатку было складана, бо пакуль прызвычаішся да польскай мовы. Цяпер ужо лёгка і добра разумею польскую мову. Змена ў нас ідзе восем гадзін, за змену можа прайсці ад 100 да 700 чалавек, - расказвае беларуска Караліна.

Больш на Радыё Рацыя
Аляксандра Сасновіч выйшла ў чацвёрты круг „Ралан Гарос”

Найлепшы вынік для беларускі на гэтым турніры. У трэцім крузе спаборніцтваў яна ў двух сэтах перамагла нямецкую тэнісістку Анжаліку Кербер — 6:4, 7:6 (7:5).

🔻Крысціна Дзмітрук выйшла ў паўфінал турніру ў Тбілісі, а вось Вера Лапко выбыла ў чвэрцьфінале гэтага ж турніру.

🔻Зборныя Расеі і Беларусі па хакеі не будуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету-2023

🔻„Вест Хэм” аб’явіў аб сыходзе Андрэя Ярмоленкі

📸 CLIVE BRUNSKILL/GETTY IMAGES
Падрабязнасці на Радыё Рацыя
Украінская Праваслаўная Царква заявіла аб незалежнасці ад РПЦ

У пастанове, якую сёння прыняў Сабор, гаворыцца, што царква асуджае вайну Расеі супраць Украіны і выказвае спачуванне ўсім пацярпелым. Сабор звяртаецца да ўладаў Украіны і Расейскай Федэрацыі з заклікам працягваць перамовы і шукаць „моцнае і разумнае слова, якое магло б спыніць кровапраліццё”.

Больш на Радыё Рацыя
🔻Расею і Беларусь не запрасілі на набажэнствы, прысвечаныя атамнай бамбардзіроўцы.

🔻Новая жалезная заслона.

🔻Ваенная дыпламатыя: няўжо Кісінджэр мае рацыю?

Знаёмімся са свежымі навінамі ў аглядзе замежнай прэсы

📷 CNN
"Я ўдзячная палякам за разуменне і спагаду. Гэта адная з краін, людзі якой дужа дапамагаюць украінцам і дужа спачуваюць. Калі я прывезла сюды свае працы, Эліза і Моніка плакалі", - кажа ўкраінская мастачка Кацярына Лісавенка.

🖼У галерэі «Арсенал» у Беластоку адкрылася выстава «Могілкавы сад» - своеасаблівы дзённік вайны Кацярыны Лісавенкі, якая з дзецьмі з-за расейскага ўварвання была вымушана пакінуць Радзіму🇺🇦.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Беласток #уцекачы #выстава
🎤Беларускі гурт “Atesta” прэзентаваў кліп на песню “Нянавісць”.

Трэк створаны ў тандэме з лідарам бэнду “:B:N:” Алесем Лютычам.

🎼Паглядзець кліп можна 👉 тут