Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⁉️ А як вы лічыце - план Пуціна спаўняецца?
⚡️⚡️Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь не мае намеру ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю Al Arabia. 🔻🔻Паводле слоў Галоўчанкі, Беларусь выключае напад на любую краіну.

🔻 Беларускі прэм’ер-міністар не казаў пра ўвод расейскіх войскаў🇷🇺 на тэрыторыю Беларусі🇧🇾 і запуск ракет з Беларусі ва Украіну🇺🇦.

🔻Галоўчанка таксама не сказаў, што расейскія вайскоўцы карыстаюцца беларускімі аэрапортамі, і, па словах сваякоў беларускіх вайскоўцаў, беларускія прызыўнікі адмывалі ад крыві расейскую тэхніку і рамантавалі яе.

📷 БелТА

#Галоўчанка #Беларусь #Расея #Украіна #вайна
‼️ Судзяць „баявую адзінку” з жанчын, пенсіянераў і інвалідаў”

🔻Трэці дзень працягваецца судовы працэс у Гарадзенскай турме па крымінальнай справе «групоўкі Аўтуховіча».

🔻Як стала вядома, арыштаванай групоўцы з 12 чалавек, у складзе якой у бальшыні жанчыны-пенсіянеркі 65-гадовага ўзросту і інвалід 2 групы Уладзімір Гундар, які не мае нагі, прад´яўляюць абвінавачванне ў тэрарызме, планаванні незаконнага захопу ўлады і ліквідацыі Лукашэнкі.

🔻Вядзе працэс суддзя Максім Філатаў, які атрымаў павышэнне пасля прыгавора цяпер ужо нябожчыку Вітольду Ашурку. Нягледзячы на абсурднасць абвінавачванняў, чым скончыцца прысуд, невядома.

📷 БелТА

#суд #Аўтуховіч #Гундар #Філатаў #жанчыны #прысуд
‼️ Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ тры асобы

📌 Гэта — Дзмітрый Кандраценка, Павел Наздра і Аляксандр Лучыновіч.

Яны затрыманыя ці ўзятыя пад варту „па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Маецца на ўвазе перадача шэрагу тэлеграм-каналаў даных пра перасоўванне ў Беларусі расейскай ваеннай тэхнікі.

📌Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

📌 Пра затрыманне чыгуначніка Лучыновіча стала вядома ў канцы сакавіка. Грамадскага актывіста Наздру затрымалі ў траўні.

📌Цяпер у Беларусі налічваецца 1204 палітвязні.

#палітвязні #праваабаронцы #Наздра #Лаўрыновіч #Кандраценка
‼️У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова.

📌Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).

📌 За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў.

📷 "Вясна"

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Сакалоў #Буруноў #суд #прысуд #турма
📌 У Беларускім МедыяПорце ў Беластоку прайшлі чарговыя заняткі курсаў «Мова Нанова»

🔸Гэтым разам тэмай было – «Беларускія сляды Беластока».

🔸Беларускі краязнаўца, які даўно жыве ў Беластоку, Аляксей Трубкін распавёў пра мясціны, асобы і падзеі ў Беластоку, якія так ці інакш звязаныя з беларусамі і Беларуссю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беласток #Мова_Нанова #Трубкін #краязнаўца #Белаоусь
📌Вечар памяці Вітольда Ашурка ў Варшаве

21 траўня Беларускі Дом у Варшаве ладзіць вечар памяці Вітольда Ашурка, які ў гэты дзень летась загінуў у калоніі.

Дата: 21 траўня
Час: 18:00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

📌Будуць успаміны пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, прынцыпы ягонага жыцця, ягоныя лісты. Упершыню прагучыць апошняе слова Вітольда ў судзе, адноўленае па сведчаннях (працэс быў закрыты). Завершыць вечарыну выступ Аляксандра Дзянісава з гурта «Дзецюкі».

#Ашурак #вечар_памяці #Дзянісаў #успаміны
⚡️⚡️Украінскі Генштаб: у Беларусі разгарнулі ракетныя комплесы «Кропка-У», «Смерч»

‼️У Беларусі на асобных палігонах разгарнулі два ракетныя дывізіёны тактычнага ракетнага комплексу «Кропкі-У» і дывізіён рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Смерч», паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны ў вечаровай зводцы 20 траўня.

‼️Таму, як зазначаюць у паведамленні ўкраінскага Генштабу, пагроза ракетна-бомбавых удараў і артылерыйскіх абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі пакуль не знікла.

‼️Таксама, паводле звестак Генштабу ВСУ, з 22 чэрвеня па 1 ліпеня ў Гомельскай вобласці запланавана правядзенне збораў з прыцягненнем ваеннаабавязаных.

#Расея #Украіна #вайна #Беларусь #зборы
❗️ Мінабароны Беларусі заявіла, што ваенныя вучэнні NATO «не маюць мінімальнай празрыстасці». Пагроза голаду: наколькі свет залежыць ад Расеі? Уступленне ў NATO: як быць з супрацівам Анкары? Брусель распрацаваў план дасягнення энерганезалежнасці. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️Менскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю на прысуд нашаніўцам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦 Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў ракетны ўдар, які ў пятніцу расейцы нанеслі па цэнтры Лазавой у Харкаўскай вобласці. Былі параненыя сем чалавек, сярод іх — 11-гадовае дзіця.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ 20 траўня суддзя Міхаіл Макарэвіч разглядаў скаргі Эдуарда Бабарыкі і яго адваката на працягненне ўтрымання пад вартай. У выніку ён адмовіў у вызваленні.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦🇺🇸 Украіна можа атрымаць комплексы Patriot. Яны павінны ўвайсці ў нядаўна ўхвалены новы пакет дапамогі ў памеры 40 млрд даляраў. Пра гэта піша The Washington Post.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇪🇸 Святлана Ціханоўская пабывала ў Гішпаніі каб заручыцца падтрымкай гэтай краіны ў міжнародных арганізацыях і Еўразвязе, а таксама абмеркаваць дэталі праграмы рэабілітацыі для беларускіх дзяцей і сем’яў палітвязняў.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ Прайшоў год са смерці палітвязня Вітольда Ашурка. Але дагэтуль ні адміністрацыя калоніі, ні сілавыя структуры не выдалі аніякай прычыны яго смерці.

Больш на сайце Радыё Рацыя
У менскім клубе АМАП паклаў наведнікаў на падлогу

У менскі клуб „Графіці” прыязджаў АМАП, паведамляюць праваабаронцы. Гэта адбылося пасля заканчэння канцэрту да 50-годдзя музыкі Аляксандра Кулінковіча, які памёр у 2018 годзе.

Больш на Радыё Рацыя
Больш за 5 тысяч спроб незаконнага траплення ў Польшчу з Беларусі ў 2022-м

20 траўня на тэрыторыю Польшчы з Беларусі спрабавалі незаконна трапіць 6 чалавек – трое грамадзян Емена, двое – Сірыі і 1 – Гвінеі. Інцыдэнты адбыліся ў раёне Дубічаў-Царкоўных і Чарамхі.

У гэтым месяцы такіх спроб было зафіксавана 692, а ўсяго ў 2022-м – 5111, паведамляе Пагранслужба Польшчы.

📸 Страж Гранічна
Дзень палітвязня ў Беларусі: такіх зараз 1204

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.

Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.

Больш на Радыё Рацыя