Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Прысуд “нашаніўцам” Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле

🔻20 траўня апеляцыю разглядала суддзя Менскага гарадскога суда Алена Ананіч. За кратамі журналісты знаходзяцца з ліпеня 2021-га. Марціновіча і Скурко асудзілі на 2,5 года калоніі – паводле «эканамічнага» артыкула. Іх абвінавацілі ў тым, што «камуналку» за офіс плацілі па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асобаў. Шкода была ацэненая ў 10 тысяч рублёў, якія «нашаніўцы» кампенсавалі яшчэ да суда.

📷 Наша Ніва

#НН #незалежныя_СМІ #Ягор_Марціновіч
‼️Грамадзянам нават не пакідаюць права сумнявацца ў правільнасці дзеянняў Крамля ва Украіне.

Кажа праваабаронца з Пінска Вераніка Іванова.

Па яе словах, па меры таго, як зацягваецца вайна ва Украіне🇺🇦 – узмацняюцца ганенні на людзей з антываеннай пазіцыяй ў Беларусі.🇧🇾

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 media_polesye

#Іванова #вайна #Украіна #Беларусь #грамадзяне
📌 Паток уцекачоў з Украіны ў Польшчу не змяншаецца

🔻За апошнія суткі ў Польшчу🇵🇱 ўехалі 22 тысячы ўцекачоў з Украіны🇺🇦, паведамляе польская Памежная служба. У адваротным кірунку накіраваліся 26 тысяч 700 чалавек. Толькі сёння, 20 траўня, да 7 гадзіны раніцай у Польшчу ўехалі з Украіны 6,5 тысячы чалавек.

🔻Усяго з пачатку ваенннага канфлікту, з 24 лютага, на памежных пераходах з Украіны было аформлена амаль тры з паловай мільёна чалавек. У адваротным кірунку было накіравана амаль паўтара мільёна чалавек.

#Украіна #Польшча #вайна #бежанцы
‼️Амаль ва ўсёй Берасцейскай вобласці, за выключэннем чатырох раёнаў, дзейнічае забарона на наведванне лясоў.🌲

‼️Па словах супрацоўніцы Пінскай лясной гаспадаркі Наталлі Паўловіч, лясніцтвы са свайго боку зрабілі ўсё, каб падрыхтавацца да пажараў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Паўловіч #лясы #пажары #лясніцтва #забарона
‼️4 гады пазбаўлення волі ў калоніі за допісы ў сацсетках

📌На закрытым пасяджэнні суда Наваполацка 20 траўня вынесены прысуд Міхаілу Лабаню.

📌Яго абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі, абразе Лукашэнкі і абразе прадстаўніка ўлады.

📌Суддзя Віталь Лапко прызнаў яго вінаватым і па сукупнасці пакаранняў канчаткова асудзіў да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу памерам 100 базавых велічынь.

#Лабань #Наваполацк #суд #штраф #рэжым
📌 15 красавіка ўлады Беларусі пайшлі на нечаканы крок. Кіраўніцтва краіны ўхваліла бязвізавы рэжым для жыхароў Літвы🇱🇹 і Латві🇱🇻і.

📌 Праз месяц пасля дзеяння спрошчанага візавага рэжыму ўлады адсправаздачыліся, што, маўляў, больш за 35 тысяч літоўцаў і латышоў скарысталіся магчымасцю з’ездзіць у Беларусь.

📌Мікола Бянько ў сваім блогу пра эксцэнтрычную ініцыятыву Лукашэнкі

Больш на сайце Радыё Рацыя
Жыровiчы з’яўляюцца жаданым месцам паломнiцтва для хрысцiян не толькi Беларусi

🙏Яны iдуць сюды, каб узнесцi хвалу цудатворнай Іконе святой Багародзiцы.Вось і сёлета сотні людзей з усёй Беларусі прыехалі і прыйшлі пакланіцца славутай Жыровіцкай Іконе.

🙏Штогод 20 траўня ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай Іконы Божай Маці.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Жыровічы #ікона #праваслаўныя #пакланенне
⚡️⚡️Лукашэнка паляцеў да Пуціна раней, чым планавалася

🔸Ён рэгулярна лятае на сустрэчы з Пуціным, але апошнім часам частата сустрэч рэзка ўзрасла. Гэтая ўжо будзе пятай ад пачатку года.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лукашэнка #Пуцін #сустрэча #Сочы
‼️ Вынесеныя суровыя прысуды ўдзельнікам „віцебскіх перформансаў”

📌 У судзе Віцебскага раёна 20 траўня вынесены прысуд палітвязням Ірыне Пярцовай, Арцёму Латышаву, Кацярыне Макарэвіч і Юлі Лабуновай, вядомых як ўдзельнікі „віцебскіх перформансаў”.

📌Справу разглядаў суддзя Міхаіл Зубеня. Паводле матэрыялаў следства, група праводзіла лакальныя акцыі і перформансы і здымала на відэа. Ролікі яны публікавалі ў адкрытым доступе ў Інтэрнэце для ўсеагульнага агляду. Свае дзеянні каардынавалі з дапамогай групавых чатаў.

📌Суд прызначыў канчатковае пакаранне: Арцёму Латышаву – 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Кацярыне Макарэвіч – 3 гады і 6 месяцаў, Юліі Лабуновай – 3 гады і 6 месяцаў, Ірыне Пярцовай – два гады калоніі агульнага рэжыму.

#Макарэвіч #Лабунова #Пярцова #Латышаў #суд #Віцебск
⁉️ А як вы лічыце - план Пуціна спаўняецца?
⚡️⚡️Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь не мае намеру ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю Al Arabia. 🔻🔻Паводле слоў Галоўчанкі, Беларусь выключае напад на любую краіну.

🔻 Беларускі прэм’ер-міністар не казаў пра ўвод расейскіх войскаў🇷🇺 на тэрыторыю Беларусі🇧🇾 і запуск ракет з Беларусі ва Украіну🇺🇦.

🔻Галоўчанка таксама не сказаў, што расейскія вайскоўцы карыстаюцца беларускімі аэрапортамі, і, па словах сваякоў беларускіх вайскоўцаў, беларускія прызыўнікі адмывалі ад крыві расейскую тэхніку і рамантавалі яе.

📷 БелТА

#Галоўчанка #Беларусь #Расея #Украіна #вайна
‼️ Судзяць „баявую адзінку” з жанчын, пенсіянераў і інвалідаў”

🔻Трэці дзень працягваецца судовы працэс у Гарадзенскай турме па крымінальнай справе «групоўкі Аўтуховіча».

🔻Як стала вядома, арыштаванай групоўцы з 12 чалавек, у складзе якой у бальшыні жанчыны-пенсіянеркі 65-гадовага ўзросту і інвалід 2 групы Уладзімір Гундар, які не мае нагі, прад´яўляюць абвінавачванне ў тэрарызме, планаванні незаконнага захопу ўлады і ліквідацыі Лукашэнкі.

🔻Вядзе працэс суддзя Максім Філатаў, які атрымаў павышэнне пасля прыгавора цяпер ужо нябожчыку Вітольду Ашурку. Нягледзячы на абсурднасць абвінавачванняў, чым скончыцца прысуд, невядома.

📷 БелТА

#суд #Аўтуховіч #Гундар #Філатаў #жанчыны #прысуд
‼️ Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ тры асобы

📌 Гэта — Дзмітрый Кандраценка, Павел Наздра і Аляксандр Лучыновіч.

Яны затрыманыя ці ўзятыя пад варту „па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Маецца на ўвазе перадача шэрагу тэлеграм-каналаў даных пра перасоўванне ў Беларусі расейскай ваеннай тэхнікі.

📌Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

📌 Пра затрыманне чыгуначніка Лучыновіча стала вядома ў канцы сакавіка. Грамадскага актывіста Наздру затрымалі ў траўні.

📌Цяпер у Беларусі налічваецца 1204 палітвязні.

#палітвязні #праваабаронцы #Наздра #Лаўрыновіч #Кандраценка
‼️У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова.

📌Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).

📌 За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў.

📷 "Вясна"

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Сакалоў #Буруноў #суд #прысуд #турма
📌 У Беларускім МедыяПорце ў Беластоку прайшлі чарговыя заняткі курсаў «Мова Нанова»

🔸Гэтым разам тэмай было – «Беларускія сляды Беластока».

🔸Беларускі краязнаўца, які даўно жыве ў Беластоку, Аляксей Трубкін распавёў пра мясціны, асобы і падзеі ў Беластоку, якія так ці інакш звязаныя з беларусамі і Беларуссю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беласток #Мова_Нанова #Трубкін #краязнаўца #Белаоусь