Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Лукашэнка падпісаў „расстрэльныя” папраўкі за „замах на тэрарызм”

Цяпер за замах на ўчыненне актаў тэрарызму можа пагражаць выключная мера пакарання – растрэл.

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс уступаюць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць з 29 траўня гэтага года. У новай рэдакцыі Крымінальнага кодэкса пашырылі прымяненне пакарання смерцю. «У якасці выключнай меры пакарання дапускаецца прымяненне смяротнай кары. за (Акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі); (Акт міжнароднага тэрарызму); (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай, або з прымяненнем аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі; (Забойства дзяржаўнага або грамадскага дзеяча, учыненае ў сувязі з яго дзяржаўнай або грамадскай дзейнасцю ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады)».

Раней смяротнае пакаранне не магло быць прызначанае за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства.

#Лукашэнка #Расстрэл
‼️У Полацку за абразу Лукашэнкі судзяць Святлану Фірсаву

🔻У судзе Полацка і Полацкага раёна судзяць жыхарку гарадскога пасёлка Ветрына Святлану Фірсаву. Яе вінавацяць паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса за каментар «Дебил бл***ь» да відэа з прамовай Лукашэнкі, напісаны яшчэ ў 2021 годзе, паведамляюць праваабаронцы.

🔻У лютым Святлану асудзілі на 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псавання маёмасці» (арт. 341 КК). Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ-выявы на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках транспарту, асфальце.

🔻 Дзяржабвінаваўца Вольга Коласава запрасіла для Фірсавай па новай справе два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд будзе агучаны 20 траўня.

#Фірсава #Коласава #суд #абраза #Лукашэнка