Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎼 Таццяна Грыневіч сустрэлася з беларусамі Осціна (ЗША)

🎼 Вядомая беларуская спявачка Таццяна Грыневіч працягвае творчыя гастролі і сустрэчы з беларусамі ў ЗША. Акрамя канцэртаў яна плануе на працягу двух месяцаў сустрэцца з многімі беларусамі Амерыкі.

📌 Такія сустрэчы ўжо адбыліся ў саборы Святога Кірылы Тураўскага беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Брукліне, а таксама ў Маямі, Нью-Ёрку, Х’юстане. Чарговая сустрэча Таццяны Грыневіч з беларусамі прайшла ў Осціне.

#беларуская_дыяспара_ў_ЗША #Таццяна_Грыневіч #Осцін #беларуская_музыка

Фота Альжбета Руніцкая.
Украінскія войскі пакінулі горад Папасная ў Луганскай вобласці

Гэта прызнаў кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай. Папасная – 20-тысячны горад, пра яго захоп Мінабароны Расеі заявіла яшчэ 8 сакавіка, у рэальнасці яго ўпартая абарона доўжылася яшчэ два месяцы. Такім чынам, расейскія сілы прасунуліся ў кірунку Севераданецка і Краматорска, найбольшых цэнтраў на поўначы Данбаса.

Захоп Папаснай – другі вялікі поспех расейцаў у Данбасе за час наступу, які доўжыцца амаль месяц. Але яны не здолелі выйсці на межы Луганскай і Данецкай абласцей, як планавалі. Украінскія часткі працягваюць абарону горада Ліман, населеных пунктаў Залатое, Торскае, але пагроза акружэння часцей, якія бароняць Севераданецк і Лісічанск, павялічылася

#ВайнаваУкраіне
📖 «Оньдэ» - кнігу з такой назвай прэзентаваў у Беластоку беларускі журналіст Аляксей Дзікавіцкі.

📖 Цікавостка гэтай кнігі ў тым, што напісаная на ўнікальнай гаворцы, характэрнай для той мясцовасці беларускага Палесся, дзе нарадзіўся і вырас аўтар.

📚 Аляксей Дзікавіцкі распавёў таксама, што ўжо працуе над чарговай кнігай на палескай гаворцы, якая будзе мець назву «Світумузыка» і плануецца да выдання бліжэй да восені.

#Аляксей_Дзікавіцкі #Оньдэ #палескія_гаворкі #Палессе #літаратура_на_палескай_гаворцы

📷 Фота Радыё Рацыя.
🎼🎤 Сёння, 8 траўня, у Кіеве былі заўважаныя вядомыя ірландскія музыкі гурта U2 Бона і Энж. Відэазапісы выступаў артыстаў на станцыі метро «Храшчацік» апублікаваў УНІАН.

⚡️ Па інфармацыі агенцтва, прыезд музыкаў стаў нечаканым. Разам з украінскімі вайскоўцамі яны спусціліся ў метро і праспявалі Stand by Ukraine. Да выступу далучыўся саліст гурта «Антыцела» Тарас Таполі, які абараняе Украіну ў шэрагах ВСУ.

#Украіна #вайна #гурт_U2 #Кіеў #салідарнасць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Толькі што прайшла сустрэча першых лэдзі ЗША і Украіны Джыл Байдэн і Алены Зелянскай у Ужгарадзе

Джыл сказала, што гэты Дзень маці яна хацела б правесці з украінскімі мамамі і іх дзецьмі. Першая лэдзі наведала школу ў Ужгарадзе з расселенымі там людзьмі з абласцей Украіны, дзе працягваюцца баявыя дзеянні.
📌 Новая серыя паштовых марак «Прыгажосць Польшчы» распачынаецца з Падляшша

📌 У Супраслі ў Музеі ікон пры праваслаўным манастыры адбылася прэзентацыя і ўрачыстае гашэнне новай серыі паштовых марак «Прыгажосць Польшчы». Гэтая серыя будзе ў кожным сваём цыкле на 6 марках прэзентаваць па чарзе новае ваяводства, яго адметнасць і турыстычныя цікавосткі.

📌 Падляшша ў серыі «Прыгажосць Польшчы» рэпрэзэнтавана маркамі з выявамі – палаца Браніцкіх у Беластоку, мячэта ў Крушынянах, праваслаўнага манастыра ў Супраслі, касцёла ў Тыкоціне, маляўнічых краявідаў Драгічына і, уласна, Белавежскай пушчы.

📌 Наступным у серыі паштовых марак «Прыгажосць Польшчы» будзе – Люблінскае ваяводства.

#Падляшша #Падляшша_на_паштовых_марках #паштовыя_маркі #Супрасль #палац_Браніцкіх

📷 Фота Беларускае Радыё Рацыя.
📌 У Беластоку прайшла беларуска-ўкраінская акцыя салідарнасці

📌 Пад сценамі консульства Беларусі ў Беластоку больш за 100 чалавек - беларусаў і ўкраінцаў прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці пад лозунгам «Ніколі болей», прымеркаванай да дня заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

📌 Падчас акцыі прысутныя спявалі ўкраінскія і беларускія песні, працаваў вольны мікрафон. Сярод асноўных зваротаў: Расеі спыніць вайну ва Украіне, а рэжыму Беларусі вывесці расейскія войскі з уласнай тэрыторыі.

#Украіна #вайна #Другая_сусветная_вайна #Беласток #салідарнасць

📷 Фота Беларускае Радыё Рацыя.