Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Расея планавала ўварвацца ў Беларусь пасля пераабрання Лукашэнкі.
📌Расея працягвае наступ на ўсходзе Украіны.
📌Шарль Мішэль з візітам у Кіеве.
📌Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #Макрон #дапамога_Украіне #расейская_агрэсія

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Тэмай чарговых заняткаў курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку гэтым разам стала 36-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

📌 Спецыяльным госцем курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку была журналістка і эколаг Таццяна Новікава.

#Мова_нанова_Беласток #беларуская_мова #Астравецкая_АЭС #атамныя_электрастанцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇱🇹🇺🇦 У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Украінай

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Літва #Украіна #Вільня #салідарнасць #РФ #вайна
Адвакатку, якая абараняла палітзняволеных Эдуарда Пальчыса і Яўгена Юшкевіча, не атэставалі.

Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла аб гэтым у твітары.

21 красавіка на сустрэчы з Лукашэнкам міністр юстыцыі Сяргей Хаменка даў справаздачу, што ў 2021 годзе 47 «дэструктыўна настроеных адвакатаў» пазбавіліся ліцэнзій.
З пачатку вайны ў Польшчу ўцяклі амаль 2 млн украінцаў

Такую лічбу назваў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакер.

«У цяперашні час у Польшчы знаходзяцца амаль 2 млн чалавек. З іх на працягу месяца амаль мільён скарысталіся опцыяй рэгістрацыі PESEL (персанальны нумар, які дае доступ да розных дзяржаўных і іншых паслуг у Польшчы)», – сказаў ён.

📸 PAP/Paweł Supernak
Крыніца: RMF FM
Фінскі ўладальнік «Лідскага піва» прадае свой актыў і абмежаваў пастаўкі ў Расею

У справаздачы кампаніі Olvi паведамляецца, што пошук пакупніка для "Лідскага піва" пачаўся. Вынікі працы беларускага завода адлюстроўваюцца як актывы для продажу.

«Olvi спыніла інвестыцыі ў «Лідскае піва», неадкладна спыніла значны аб'ём расейскага экспарту і пачала пошук патэнцыйных пакупнікоў і перамовы аб продажы. Пры гэтым будзе улічвацца мясцовае і міжнароднае заканадаўства і дабрабыт супрацоўнікаў. Працэс продажу зойме час і будзе звязаны з нявызначанасцю», - гаворыцца ў справаздачы.

Фінская кампанія Olvi валодае 96,4% акцыяў беларускага піўзаводу.

📸 welcome-belarus

Больш на Радыё Рацыя
У Менску асудзілі палітзняволеных анархістаў

Вынесены прысуд палітзняволеным анархістам Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Салаўю і Арцёму Салаўю (хлопцы поўныя цёзкі).

Суддзя Алена Міснік прызнала іх вінаватымі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса ч. 1 арт. 342 і ч. 3 арт. 361-1, і агучыла наступныя выракі: Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Апошняе слова Яўгена Рубашкі:

«Хтосьці выбірае ўпісаць свае імёны ў гісторыю палітычных рэпрэсій. І калі камусьці датычнаму да іх будзе ікацца, то ведайце, што вашыя імёны ўспамінаюць палітвязні, якія сядзяць, а з імі іх родныя і блізкія, а з імі — і ўся краіна. І апошняе слова не будзе сказанае да тых часоў, пакуль усе не будуць вольныя!»

📸 Сацыяльныя сеткі
Крыніца: "Вясна"
У Рыгора Кастусёва палепшыўся стан здароўя, а адваката часцей выклікаюць ў СІЗА

З Госцем Рацыі, прадстаўніком беларускай дыяспары ў Беластоку, Змітром Антончыкам паразмаўлялі пра крымінальную справу Рыгора Кастусёва.

- Чаму да гэтай пары не прызначаны суд, хаця палітык ужо больш за год за кратамі.
- Як ставіцца да гэтай справы пра замах на Лукашэнку
- Ці палепшыўся стан здароўя Кастусёва, які хварэе на анкалогію.
- Што з ліставаннем з палітыкам

«Следчы сказаў, што справа рыхтуецца да перадачы ў пракуратуру. Канчатковае абвінавачанне будзе прад’яўлена да канца гэтага месяца. Сам Рыгор Кастусёў у сваіх лістах піша, што гэта малаверагодна таму, што ўжо не ў першы раз яму такое кажуць».

Паслухайце і пачытайце цалкам размову на Радыё Рацыя
‼️ Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы ва Украіне мітрапаліт Ануфрый прапанаваў правесці хрэсны ход ад горада Арыхава Запарожскай вобласці да завода «Азоўсталь» у Марыупалі.

‼️‼️ Ён заклікаў звярнуць увагу на неабходнасць выратавання тых, хто, застаўшыся ў шматпакутным Марыупалі, апынуўся ў гуманітарнай катастрофе.

#вайна #Украіна #Марыупаль #мітрапаліт_Ануфрый #Вялікдзень

Больш на сайце Радыё Рацыя.
«Лукашэнка прадаў суверэнітэт Беларусі, каб заставацца ва ўладзе»

Спецыяльны пасланнік ЗША ў Беларусі, пасол Джулі Фішэр падкрэсліла, што беларусы не хочуць, каб беларускія вайскоўцы ўдзельнічалі ў вайне, а расейскія – заставаліся ў Беларусі і нападалі на Украіну з яе тэрыторыі, а таксама адзначыла, што ЗША падзяляюць беларусаў і Лукашэнку. Па словах Фішэр, беларускі суверэнітэт таксама стаў ахвярай пуцінскай агрэсіі.

«Лукашэнка здаваў суверэнітэт 28 гадоў, і гэты працэс толькі паскорыўся пасля жніўня 2020 года. Беларусь мае тыя ж праблемы, што і Украіна: хто будзе вызначаць яе будучыню? Гэта будзе яе народ, ці гэта будзе Уладзімір Пуцін, і тады Беларусь ужо не будзе незалежнай краінай. На жаль, у адрозненне ад Украіны, Аляксандр Лукашэнка стаў саўдзельнікам Пуціна. І гэта яшчэ адзін выклік для людзей у Беларусі, бо Беларусь зараз з'яўляецца бокам гэтай вайны», - заявіла Фішэр падчас прэс-канферэнцыі.

📸 Reuters
У сваім новым блогу Яўген Вапа распавядае, што для яго значаць Вялікодныя святы і чаму нават у святы немагчыма думкамі ўцячы ад вайны ва Украіне.

«Велікодны час Уваскрэсення Гасподняга нясе смерць, гора, слёзы. Фарбаванае, чырвонае яйка — той новазапаветны сімвал жыцця вечнага, прыходзіцца асвячаць і спажываць са свядомасцю чырвані пралітай крыві ахвяр ваенных дзеянняў — забітых, параненых, бежанцаў. Боль і драма тых усіх людзей кажуць нам памаўчаць у такіх хвілінах. Малітва і памяць пра іх — гэта таксама і наша хрысціянская павіннасць».

Чытай блог Яўгена Вапы на Радыё Рацыя
Новы арт-каментар Алега Мініча.

Згодныя?

Больш малюнкаў ад аўтара на Радыё Рацыя
У Жодзіне жыхары знайшлі тратуар, які вядзе ўнікуды

Ён знаходзіцца каля помніка Анастасіі Купрыянавай, а на самой пешаходнай дарожцы размешчаны два дрэвы.

Заўважылі чытачы EX-PRESS.BY
Палітвязня Арцёма Мядзведскага, які збег з „хіміі”, пераводзяць у калонію

21 красавіка ў судзе Камянецкага раёна разглядзелі справу «аб пераводзе палітвязня ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Суддзя Аксана Шкель пастанавіла перавесці Мядзведскага ў калонію тэрмінам на 9 месяцаў.

Палітзняволены Арцём Мядзведскі ў лютым 2022-га здолеў уцячы з папраўчай установы №45. Паведамлялася, што ён збег з лякарні ў Камянцы, куды трапіў з лёгкім страсеннем мазгоў пасля таго, як паслізнуўся і зваліўся ў будынку ПУАТ. Але праз некаторы час Арцёма затрымалі і вярнулі ў ПУАТ.

📸 Вясна

Больш на Радыё Рацыя
Ватыкан адмяніў сустрэчу Папы Францішка з патрыярхам Кірылам

Пантыфік адзначыў, што шкадуе пра тое, што сустрэчу, прызначаную на чэрвень у Ерусаліме, давялося адмяніць. Ён дадаў, што заўсёды выступаў за міжрэлігійны дыялог, але ватыканскія дыпламаты далі зразумець, што падобная сустрэча ў цяперашняй сітуацыі была б занадта супярэчлівай.
Дадамо, што патрыярх Кірыл звяртаўся да расейскіх вайскоўцаў з заклікам выконваць прысягу, а да вернікаў — маліцца, “памнажаючы моц нашых Узброеных сіл”.

#WARINUKRAINE #Ватыкан
🤍❤️🤍29 красавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт Рамана Абрамчука

Музыка-эмігрант дасць канцэрт пасля вялікага перапынку.

Канцэрт Рамана Абрамчука прызначаны на 29 красавіка ў Беларускім моладзевым хабе, што на пляцы Канстытуцыі ў Варшаве. Пачатак а 19-00. Кампанію выканаўцу складзе саксафаніст Аляксандр Новікаў.

#Варшава
Нямецкую прэмію “СМІ за свабоду” атрымалі Зяленскі і Ціханоўская

Аргкамітэт нямецкай прэміі “СМІ за свабоду” пасля жорсткай крытыкі з боку нямецкіх і ўкраінскіх журналістаў адмовіўся ад уганаравання расейскай журналісткі Марыны Аўсяннікавай, якую планавалі адзначыць разам з дэмакратычнай лідаркай Беларусі Святланай Ціханоўскай і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Марына Аўсяннікава стала вядомай пасля з’яўлення ў эфіры праграмы першага канала расейскага тэлебачання з плакатам супраць вайны. Да гэтага яна многія гады працавала на расейскім канале.

#Ціханоўская #Зяленскі #Прэмія
Cлухайце на нашых хвалях традыцыйны Велікодны Падляшскі канцэрт пажаданняў!

Пачатак святочнага канцэрту 24 красавіка у нядзелю, а 18-й польскага часу (адпаведна 19-й беларускага). Цягам трох гадзін слухайце велікодныя пажаданні, віншаванні і святочныя песні.

🎙Вядоўцы канцэрту – Анна Шайкоўская і Валянціна Лаеўская.