Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
❗️Украінскія і беларускія маці з дзецьмі сталі першымі жыхарамі бясплатнага шэлтару для бежанцаў з Украіны, які адкрыўся ў Варшаве🇵🇱.

“Гэта вялікі трохпавярховы дом з прылеглай тэрыторыяй, з залай. Паціху абсталёўваем цацкамі, гульнямі, каб дзецям было чым там заняцца. На двары зробім пясочніцу. Хочам ствараць камфортныя ўмовы для сем’яў, якія сутыкнуліся з такім вялікім горам”, - паведаміла кіраўніца фонду „Kraj Do Zycia” (“Страна для жизни”) Марыя Мароз.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Варшава #шэлтар #вайна #уцекачы #беларусы
‼️Вярнуліся чэргі з легкавых аўтамабіляў на беларуска-польскую мяжу.

Беларусы сталі даволі актыўна ездзіць у Польшчу пасля таго, як з 3-га красавіка Беларусь зняла ўсе абмежаванні на выезд з краіны.

📌Па стане на 14 гадзін сённяшняга дня ў “Бераставіцы” выезду чакаюць 220 легкавых машын, у пункце пропуску “Брэст” – больш за 90 легкавых машын🚘🚙.

❗️Пункты пропуску “Брузгі-Кузніца”, “Дамачава-Славатычы” і “Пясчатка-Полаўцы” па-ранейшаму не працуюць з увагі на адпаведнае рашэнне польскага боку.

📷 gpk.gov.by

#мяжа #закупы #Польшча #Беларусь #візы
‼️‼️PRADMOVA вяртаецца

📚Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе цягам чэрвеня па-за Беларуссю.

📌Чаму фестываль адбудзецца, нават нягледзячы на вайну і падвойную акупацыю Беларусі?

📌Якая доля тых людзей, якіх можна залічыць да беларускай творчай эліты?

📌Колькі з іх з’ехала з Беларусі, а колькі засталося на Радзіме?

📌Ці варта арганізатарм фестывалю разлічваць на актыўнасць нашых дыяспар у Польшчы, Грузіі, Літве?

Пра гэта паразмаўлялі з сённяшнім Госцем Рацыі - дырэктарам фестывалю PRADMOVA, філосафам Паўлам Баркоўскім.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларуская_мова #PRADMOVA #літаратура #літаратары #кнігі
⚡️У сталіцы Украіны🇺🇦 з’явіцца сквер імя Кастуся Каліноўскага. Цяпер афіцыйна!

📌Адпаведнае рашэнне прыняла Камісія па пытаннях найменаванняў Кіеўскай дзяржадміністрацыі. Яго засталося зацвердзіць мясцовым дэпутататам, пра гэта расказаў грамадскі актывіст Валерый Сляпухін, які займаўся пытаннем увекавечання памяці лідара вызвольнага паўстання 1863 года.

Плануецца, што сквер у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве паўстане на перасячэнні вуліц Гарадзенскай і Алмаацінскай у Дняпроўскім раёне.

Гэтае рашэнне было прынятае, дзякуючы сістэмнай працы прадстаўнікоў беларускай абшчыны🤍❤️🤍 Кіева, паведамляе novychas.onlin.

#Кастусь_Каліноўскі #Кіеў #беларусы #Украіна
‼️Памёр прафесар Анатоль Адзіевіч

Грамадскі дзеяч, сузаснавальнік і шматгадовы старшыня Культурніцкага аб’яднання “РУСЬ”, прафесар універсітэту ў Беластоку Анатоль Адзіевіч пайшоў з жыцця 18 красавіка ў веку 75 гадоў ў Белавежы на тэрыторыі пабудаванага з ягонай ініцыятывы скансэну.

Матэматык-фізік, адзначаны шматлікімі ўзнагародамі у тым ліку Залатым медалём міністра культуры Польшчы за выратаванне помнікаў архітэктуры. Звыш сарака гадоў таму разам з групай сяброў пачаў акцыю ратавання паміраючай традыцыйнай вясковай забудовы з раёнаў, населеных праваслаўным насельніцтвам. Так нарадзілася ідэя пабудаваць скансэн падляшскай вёскі у раёне былой вёскі Крапіўнік у Белавежы.

📌Паніхіда пройдзе сёння а 18-й гадзіне ў царкве ў ягонай роднай Орлі. #Падляшша #беларусы #Белавежа #Орля
‼️Вызваліцца Украіна🇺🇦 – вызваліцца і Беларусь🤍❤️🤍. У гэтым упэўненыя добраахвотнікі батальёна Кастуся Каліноўскага.

"99 адсоткаў – гэта беларусы, якія разумеюць, што калі не абаронім Украіну, то без Украіны не будзе існаваць і Беларусь", - кажа старшыня Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 з асабістага архіву Урбановіча

#Дзяніс_Урбановіч #вайна #Украіна #Беларусь #добраахвотнікі
❗️Выйшаў з друку сёлетні другі нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”.

🖌Ён адкрываецца невялікодным аповедам-байкай ”Дамова” Міколы Гіля (1936-2022).

✒️Паэзіяй “Дзеяслоў” парадуе вершамі Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай, Сяржука Сыса і Андрэя Сцепанюка з Бельска-Падляшскага. А Яўген Скібскі дэбютуе паэмкай “Аўтобус”.

📖Парадуе часопіс і перакладамі на беларускую мову Мойшы Кульбака “Райсн” (Беларусь) у перакладзе Андрэя Хадановіча, Вольфа Рубінчыка і Сяргея Шупы. А Анатоль Бутэвіч пераклаў “Дзіўную гісторыю” Элізы Ажэшка.

Больш на сайце Радыё Рацыя #Дзеяслоў #беларуская_мова #пераклады #часопісы #літаратары
‼️ Адвакат Дзмітрый Лаеўскі ў сваім тэлеграме пракаментаваў з юрыдычнага гледзішча затрыманне 35 артапедаў-траўматолагаў і заяву міністра Піневіча, пры якіх умовах дактары могуць выйсці на волю.

❗️„У Беларусі арыштаваныя медыкі — 35 артапедаў. ім інкрымінуецца атрыманне хабараў за ўстаноўку імпартных пратэзаў. Учора міністрам аховы здароўя Піневічам было абвешчана, што ёсць нейкія ўмовы, пры якіх змешчаным у ізалятар дактарам могуць змяніць меру стрымання,.. Няма такога закона, у якім бы прымяненне або змяненне меры стрымання ставілася ў залежнасць ад таго, ці прызнае чалавек віну ці не. Абумовіць змяненне меры стрымання тым, каб чалавек прызнаў віну па абвінавачванні, з якім ён можа быць не згодны, — гэта значыць, пазбавіць чалавека права на абарону” - адзначыў адвакат.

#справа_артапедаў #затрыманні #лекары #Мінздароўя
‼️Украінская выведка падзялілася дакументам, у якім падрабязна распавядаецца пра планы РФ на ўвядзенне сваіх войскаў у 2020 годзе на тэрыторыю Беларусі.

На той момант увядзенне расейскіх войскаў на піку пратэстаў магло прывесці да непрадказальных вынікаў, у тым ліку масавых ахвяраў сярод найбольш пасіянарнай часткі цывільнага насельніцтва.

"Чаму планы не рэалізаваліся? чытаем у блогу Міколы Бянько

#Мікола_Бянько #пратэсты #Беларусь #Расея #уварванне
‼️Аляксандра Герасіменя сыходзіць з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Пра прычыны свайго рашэння і далейшыя планы Герасіменя абяцае распавесці „крыху пазней”.

Больш на сайце Радыё Рацыя #cпартоўцы #пратэсты #Аляксандра_Герасіменя
⚡️19 красавіка прайшлі вобшукі ў офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў на вуліцы Серафімовіча ў Менску, а таксама ў кватэрах кіраўнікоў БКДП Аляксандра Ярашука і Сяргея Антусевіча.

📌Пакуль невядома, дзе і ў якім статусе цяпер Ярашук і Антусевіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя #прафсаюзы #ператрусы #пераслед #Аляксандр_Ярашук
🔻Як Лукашэнка паспрабаваў памірыцца з Захадам.
🔻Расея пачала масіраванае наступленне на ўсходзе Украіны.
🔻Эканоміка Расеі: наколькі дзейсныя санкцыі?
🔻У Швецыі беспарадкі ў сувязі са спаленнем Карана.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Захад #Лукашэнка #АглядСМІ #warinukraine
☢️ Чарнобыльскі шлях адбудзецца ў Вільні

Чарнобыльскі шлях — штогадовае шэсце 26 красавіка, прымеркаванае да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Упершыню яно прайшло ў 1989 годзе і неўзабаве, акрамя акцыі памяці ахвяр аварыі, абрасло палітычнымі і экалагічнымі сэнсамі.

☢️ Збор і мітынг у 18:00 на Лукішскай плошчы ў Вільні, а з 19:00 адбудзецца шэсце да помніка «Маці Чарнобыля».
The New York Times: Тэнісістаў з Беларусі і Расеі не дапусцяць на Уімблдон.

🎾 Турнір пачынаецца 27 чэрвеня і ён стане першым, які абмежаваў удзел асобных спартоўцаў з Беларусі і Расеі. Гэта адбудзецца ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны, калі гульцам з Германіі, Японіі і іншых краін не дазвалялася ўдзельнічаць у турніры.

Пад бан могуць патрапіць беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

📸 Interfax.by
Крыніца: The New York Times
❗️ Як Лукашэнка паспрабаваў памірыцца з Захадам.
❗️ Расея пачала масіраванае наступленне на ўсходзе Украіны.
❗️ Эканоміка Расеі: наколькі дзейсныя санкцыі?
❗️ У Швецыі беспарадкі ў сувязі са спаленнем Карана.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Радыё Рацыя.

📸 Getty Images
Правабарончы курс на Ютубе для беларусаў.

📹 На ютубе з‘явілася серыя лекцый прысвечаных правам чалавека і іх абароне. Гэты вэб-курс зняты на беларускай мове.

❗️ Ён асабліва актуальна ў Беларусі, дзе занятак праваабаронай прапагандысцкімі медыямі і нават следчымі органамі і судамі сведама блытаецца з палітычнай дзейнасцю. А ў сучаснай сістэме адукацыі фактычна адсутнічае базавы курс па навучанні правам чалавека.

Створаны ўдзельнікамі серыял з’яўляецца каштоўным альтэрнатыўным падыходам.

10 серый даступныя на канале “ПравыБарані”
Фізік-ядзершчык заклікае да больш рашучых дзеянняў у бок Расеі.

☢️ МАГАТЭ, калі стала зразумела, што менавіта праз чарнобыльскую станцыю адбываецца ўвод расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, павінна было сказаць: Мы бачым нешта незвычайнае, і пасылаем сваіх назіральнікаў па ўзгадненні з Украінай на кожную з атамных станцый, на кожны з ядзерных аб’ектаў Украіны, каб разумець, што там адбываецца, - лічыць фізік-ядзершчык Расейскага Сацыяльна-Экалагічнага Саюзу Андрэй Ажароўскі.

📸 Беларусы і рынак

Больш слухаць і чытаць на Радыё Рацыя
Адна з галоўных архітэктурных славутасцяў Марыупаля Дом Гампера разбіта артылерыяй, паведамляюць украінскія медыя.

Гістарычны цэнтр Марыупаля практычна разбураны абстрэламі расейскай артылерыяй.