Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У Добрушы ўсталююць помнік Народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Помнік адкрыюць да Дня беларускага пісьменства, рашэнне аб устаноўцы было прынята ў 2021 годзе, у год стагоддзя з дня нараджэння пісьменніка.

Журы разглядала шэсць праектаў помніка, пераможцам прызнаны праект аўтарскага калектыву ў складзе В. Піпіна і К. Касцючэнкі.
‼️‼️За апошнія пяць год Пінск страціў шэраг знакавых гістарычных аб’ектаў

Акрамя будынка старой турмы, у апошнія гады Пінск страціў былое паліцэйскае ўпраўленне, апоры першага маста праз Піну, фабрыку па вырабе халвы ды шэраг аб’ектаў гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя.

Больш на сайце Радыё РацыяА

📷 media-polesye.by

#Пінск #краязнаўца #турызм #камяніцы #помнікі
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч расказаў аб тым, як прасіў у Аляксандра Лукашэнкі вызваліць затрыманых урачоў.

Размова ідзе аб артапедах-траўматолагах, лёс якіх абмяркоўваўся 18 красавіка на нарадзе з КДБ і Генпракуратурай.

«На жаль, я вымушаны канстатаваць як міністр аховы здароўя, што ў нас затрымана 35 траўматолагаў-артапедаў у рамках крымінальнай справы, у якой дадзеныя спецыялісты атрымлівалі незаконную ўзнагароду за кошт прыватных кампаній, якія пастаўлялі некаторыя віды медыцынскіх вырабаў, у прыватнасці суставы для імплантацыі, і вось гэтыя спецыялісты, якія атрымлівалі незаконную ўзнагароду, у цяперашні час затрыманыя», – канстатаваў міністр.

Больш на Радыё Рацыя
⚡️Паліцыя перадала на экспертызу 269 цел загінулых жыхароў Ірпеня

У Ірпені паліцыя завяршыла ўсе неабходныя следчыя дзеянні для фіксацыі расейскіх ваенных злачынстваў, а таксама перадала на экспертызу целы 269 загінулых мясцовых жыхароў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 pravda.com.ua

#Гаага #вайна #Украіна #злачынствы #ахвяры
У штабе палітыка Віктара Бабарыкі атрымалі адказ на ліст, накіраваны ў адрас старшыні Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляен аб падтрымцы беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій у ЕС, і аб недапушчэнні дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце.

У адказе старшыні сказана, што візавыя абмежаванні на ўзроўні ЕС, у тым ліку абмежаванні дзеяння Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю адносна выдачы кароткатэрміновых віз, тычацца выключна прадстаўнікоў уладаў у Беларусі і не закрануць простых беларусаў.

Фота pap.pl

Больш на Радыё Рацыя
У дакладзе АБСЕ, апублікаваным 13-га красавіка, гаворыцца, што Беларусь па стане на 1 красавіка не з`яўляецца бокам узброенага канфлікту Расеі і Украіны. Указваецца, што Місія АБСЕ будзе прытрымлівацца такой думкі да таго часу, „пакуль Беларусь не ажыццявіць акты гвалту або іншыя дзеянні, якія былі б прамым удзелам у баявых дзеяннях”.

Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – спецыяльным прадстаўніком па выбарах кабінету Святланы Ціханоўскай, былым супрацоўнікам БДІПЧ АБСЕ Аляксандрам Шлыкам пра:
‼️ ці можа трагедыя вайны разыграцца на тэрыторыі Беларусі,
‼️ якая роля кабінета Ціханоўскай у прыняцці прэзідэнтам Польшчы паправак аб знаходжанні беларусаў у Польшчы,
‼️што азначае для Беларусі даклад АБСЕ, які не надзяліў краіну статусам бока вайны.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам Аляксандра Шлыка, слухайце ў аўторак, 19-га красавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе.
‼️Пасажырскі цягнік з Менску ў анексаваны Крым запусцяць у траўні

Штодзённы цягнік Масква — Сімферопаль будзе рабіць прыпынак у беларускай сталіцы, пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на старшыню праўлення расейскага Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Філіпа Гулага.

Састаў пачне курсіраваць з 26 траўня. У Менску да яго будуць прычапляцца два пасажырскія вагоны. Білеты ўжо хутка паступяць у продаж.

📷 kiwitaxi.ru

#Крым #Сімферопаль #анексія #чыгунка #Менск
⚡️„Расейскія акупанты замучылі і забілі фактычна кожнага пятага жыхара Бучы, які застаўся ў акупаваным горадзе”, – паведаміў мэр Анатоль Федарук

Федарук адзначыў, што зараз Буча – гэта мёртвы горад.

Пасля вызвалення гораду Буча🇺🇦, што пад Кіевам, 2 красавіка фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 скрыншот з відэа ua.news #Буча #акупацыя #гвалт #Расея #вайна #Украіна
❗️У Батумі хор грузінскіх дзяцей выканаў песню «Ой, у лузі червона калина». Ім падпявалі беларусы, украінцы і грузінскія палітыкі.

Пасля гэтай песні дарослыя ўкраінцы і беларусы выканалі супольна гімн Украіны🇺🇦 і запісалі гэта на відэа, якое будзе адаслана ва Ўкраіну.

Больш на сайце Радыё Рацыя #Батумі #вайна #Украіна #беларусы #Грузія
❗️„Яшчэ адзін крок на шляху Украіны🇺🇦 ў ЕЗ. Надзвычайныя часы патрабуюць надзвычайных крокаў і надзвычайнай хуткасці”, – напісаў пасол ЕЗ ва Украіне Маці Маасікас у Twitter.

‼️‼️Украіна🇺🇦 накіравала першую частку запоўненай анкеты-апытальніка ў Еўракамісію, каб ацаніць здольнасць атрымаць статус кандыдата ў ЕЗ, і ўжо працуе над другой часткай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 twitter.com/MattiMaasikas #Украіна #ЕЗ #Уладзімір_Зяленскі #вайна
⚡️Расейскія войскі пачалі спробу актыўнага наступу на ўсходзе Украіны

‼️‼️Сёння з раніцы амаль па ўсёй лініі фронту на тэрыторыі Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей акупанты спрабавалі прарваць нашу абарону. На шчасце, нашы вайскоўцы трымаюцца… ”, – сказаў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Аляксей Данілаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Рада національної безпеки і оборони України / Facebook

#Украіна #наступ #вайна #Харкаў #Луганск
📌 Беларусь сцвярджае, што рыхтуецца да адказу на патэнцыйную агрэсію Захаду.
📌 Расея забараніла ўезд Борысу Джонсану і брытанскім міністрам.
📌 Захоўваючы нейтралітэт па Украіне, Эрдаган штурхае Турцыю на «задворкі НАТО».
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #Турцыя #Эрдаган #Макрон #НАТО #Джонсан

📷 eurotopics.net

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Юлія Сівец: Пра небяспечны цягнік

🚈 📌 У Менску будзе спыняцца цягнік, які далей паедзе ў анексаваны Крым. 🚈 Плануецца, што цягнік Масква-Сімферопаль са спыненнем у беларускай сталіцы пачне ездзіць з 26 траўня.

#вайна #Украіна #Крым #цягнік_у_Сімферопаль #адпачынк

Больш на сайце Радыё Рацыя.
✈️ „Белавія” з 29 красавіка павялічвае частату рэйсаў у Казахстан. ✈️ Самалёты беларускай авіякампаніі будуць лятаць з Менска ў Нур-Султан і Алматы сем разоў на тыдзень.

#Мінск #Белавія #Алматы #Нур_Султан #Казахстан

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Тры гады хатняй хіміі для вядучага бізнэс-аналітыка EPAM Дзяніса Насуры.

📌🚀 Ён удзельнічаў у касмічных праграмах Космас БР і космас НТ, у стварэнні суперкампутара, у запуску беларускага спадарожніка "Белка-1".

#Дзяніс_Насура #палітвязні #EPAM #Мінск #спадарожнік_Белка_1

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 22 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудуцца ІХ Лідскія чытанні.

📌📖 Лідскія чытанні праходзяць кожны год і маюць у асноўным краязнаўчую тэматыку. Сёлета тэма чытанняў: “Лідчына ў мастацкай літаратуры”.

#Ліда #крамязнаўства #Лідскія_чытанні #Лідчына_ў_мастацкай_літаратуры

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Беларускі збройны дабраахвотнік, баронячы Украіну, сваёй крывёю і жыццём ратуе гонар беларускага імя перад украінцамі і народамі цывілізаванага свету - Івонка Сурвілла

Старшыня Рады БНР звярнулася да беларускіх ваяроў, якія змагаюцца на баку Украіны.

Фота: Скрыншот відэа Рады БНР
Больш слухаць і чытаць на Радыё Рацыя