Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 24 траўня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння знакамітага паэта-песенніка Адама Русака (1904-1987).

📚 У Адама Русака выйшлі 13 паэтычных зборнікаў. У 1964 годзе паэт быў уганараваны званнем “Заслужаны дзеяч культуры Беларусі”.

🎼 Адам Русак – аўтар такіх вядомых песень, як "Бывайце здаровы", “Лясная песня”, “Не шукай ты мяне”, “Не за вочы чорныя”, “Дзе ты, зорка мая” і г.д.

https://racyja.com/by/kultura/autaru-slavutaj-pesni-byvajce-zdarovy-120-hadou/
☕️Запарвайце каву, мы прынеслі свежую прэсу!

🗞Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць супрацоўніцтва падчас сустрэчы ў Беларусі.

🗞Мадрыд, Дублін і Осла хочуць прызнаць палестынскую дзяржаву.

🗞Дзярждэп прапанаваў дазволіць ВСУ наносіць удары па тэрыторыі Расеі амерыканскай зброяй.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы: https://racyja.com/by/palityka/ahljad-presy-z-adkrytym-finalam/
👦На Падляшшы адзначае юбілей дзіцячы гурток «Калебка»!

Гэты гурт дзейнічае пры садку №1 з дадатковай беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Сёння яму споўнілася 20 гадоў.

З гэтай нагоды бацькі і настаўніцы дзяцей зладзілі ля Музея беларускай культуры свята юбілею гуртка. А мы запыталіся ў бацькоў, чаму аддалі сваіх дзяцей менавіта туды:

https://racyja.com/by/sumezza/dzicjacamu-hurtku-kalebka-u-hajnauskim-sadku-%e2%84%961-20-hod/
🎭Выступ Юркі Асенніка пры ўдзеле Міхала Яцашка і Сяргея Краўчанкі з праграмай «Мініяцюры». Што сказалі артысты і госці падзеі?

💬«Мініяцюрам» ужо 10 гадоў. Былі задуманыя яшчэ ў час, калі я займаўся арганізацыяй «Трыялогаў» у Крынках. І гэта ўжо не ведаю які канцэрт, цяжка падлічыць. Два гады таму запісалі альбом. Будзем яго прэзентаваць у верасні ў Крынках. А зараз нас запрасілі на Дні сучаснага мастацтва.

💬Адабраны моцныя тэксты Сакрата Яновіча, якія выяўляюцца і ў выкананні Сенькі, а таксама іх можна было паралельна чытаць на польскай мове, так што праект падрыхтаваны такім чынам, што і беларус, і польскі слухаць атрымлівалі лёгкасць і асалоду, слухаючы гэтае выкананне.

Падзея адбылася Беластоку ў рамках 38-ых Дзён сучаснага мастацтва ў галерэі «Арсенал». Мініяцюры» складзеныя на тэксты Сакрата Яновіча: https://racyja.com/by/kultura/u-belastoku-zahucali-minijacjury-jurki-asennika-na-teksty-sakrata-janovica/
🤔Выбарчая камісія прапанавала Аляксандру Азарава зняць сваю кандыдатуру

Прычына - у здзейсненай рассылцы праз чат-бота плана «Перамога» з парушэннем бяспекі выбаршчыкаў.

Падрабязнасці: https://racyja.com/by/palityka/vybarcaja-kamisija-pa-vybarach-u-kr-prapanavala-azaravu-zajavic-samaadvod/
🖼У беластоцкай незалежнай галерэі «Маршанд» адкрылася перадаўкцыённая выстава

🔻На выставе прадстаўлены 47 карцін, пераважна жывапісных, але ёсць і акварэлі, і 8 скульптур. Творы можна будзе купіць непасрэдна ўзяўшы удзел у аўкцыёне, або дыстанцыйна па інтэрнэце. Аўкцыён адбудзецца 6 чэрвеня: https://racyja.com/by/kultura/janus-zabjuk-musim-padtrymlivac-belaruskich-i-ukrainskich-mastakou/
📌 У Варшаве пройдзе вечар памяці Вітольда Ашурка

🔻 Дзякуючы штучнаму інтэлекту можна будзе пачуць ліст Вітольда, зачытаны ягоным голасам, таксама прагучаць яго рэтраспектыўныя грамадска-палітычныя каментары за розныя гады.

Вечарына адбудзецца 26 траўня (нядзеля). Час: 17.00. Месца: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6).

https://racyja.com/by/sumezza/u-varsave-projdze-vecar-pamjaci-vitolda-asurka/
Беларускае Радыё Рацыя
🤔Выбарчая камісія прапанавала Аляксандру Азарава зняць сваю кандыдатуру Прычына - у здзейсненай рассылцы праз чат-бота плана «Перамога» з парушэннем бяспекі выбаршчыкаў. Падрабязнасці: https://racyja.com/by/palityka/vybarcaja-kamisija-pa-vybarach-u-kr-prapanavala…
❗️Блок Азарава «Закон і правапарадак» знялі з выбараў у Каардынацыйную раду

Учора, 23 траўня, яму было прапанавана самастойна пакінуць спіс. Азараў адмовіўся, таму большасцю галасоў камісія дыскваліфікавала і Азарава, і яго паплечнікаў.
💬"Сёння ўжо нікога не здзіўляе, калі дзесьці падае бомба і гіне дзясяткі, а можа нават сотні людзей" - польскі журналіст патлучачыў, чаму беларуская павестка ў Польшчы адышла на другі план

Журналіст “Rzeczpospolitej” Руслан Шошын быў сярод лаўрэатаў ўзнагароды імя Мацея Плажыньскага 2024 за цыкл тэкстаў пра працэс Анджэя Пачобута і за інтэрв’ю з Анжалікай Борыс.

У размове з нашым радыё ён канстатуе, што ў кантэксце апошніх падзей у свеце праблемы Беларусі хутка забываюцца: https://racyja.com/by/palityka/ruslan-sosyn-uznaharoda-stala-nahodaj-kab-raspavesci-pra-zachi-u-belarusi/
💪На кангрэсе па палітзняволеных у Беларусі ў Празе Леанід Судаленка сказаў, што як толькі выйшаў на волю, адразу пачаў рабіць усё дзеля вызвалення ўсіх палітвязняў

💬Я гатовы надалей працаваць у гэтым накірунку. Канешне, няма сёння адназначнага адказу, што зрабіць, каб заўтра зранку ўсе палітычныя былі на волі. І мой прыярытэт – гэта ўсіх і адразу. Нават калі майго сябра і вельмі добрага знаёмага Анджэя Пачобута, беларускага журналіста польскага паходжання, заўтра вызваляць, то я не думаю, што ён сам пагадзіўся б на тое, каб, напрыклад, для Польшчы адкрылі памежныя пераходы.

https://racyja.com/by/hramadstva/leanid-sudalenka-moj-holas-heta-holas-svedki-jaki-vyzyu/
🎧Беларускі сатырычны бестселер «Свінні» выйшаў у фармаце аўдыякнігі. Раім звярнуць увагу!

Агучвалі вельмі пазнавальных персанажаў гэтага раману ў тым ліку акторы-купалаўцы – і ў выніку выйшаў сапраўдны аўдыяспектакль пра свіны апакаліпсіс у вёсцы Качанава Груздзеўскага раёна. Праца над агучкай кнігі Аляксандра Чарнухі вялася амаль два гады, і цяпер паслухаць «Свіней» можна бясплатна на сайце audiobooks.by і на ўсіх буйных пляцоўках.

Падрабязнасці па спасылцы: https://racyja.com/by/kultura/belaruski-satyrycny-bestseler-vyjsau-u-farmace-audyjaknihi/
🫡У Ірпені на Дзень Герояў узгадалі беларускага добраахвотніка Зміцера Апанасевіча («Тэрора»)

Фонд «Вільна Білорусь» перадаў на пастаяннае захаванне у Ірпеньскі гісторыка-краязнаўчы экспанат – асабістую кофту Зміцера Апанасевіча («Тэрора»). Адпаведна ўдзельнікі Дня Герояў наведалі месца, дзе загінуў Апанасевіч, і ўсклалі кветкі да сцяны на якой ён зрабіў надпіс.

https://racyja.com/by/sumezza/u-irpeni-na-dzen-herojau-uzhadali-belaruskaha-dobraachvotnika-zmicera-apanasevica-terora/
Чым насамрэч з'яўляюцца "папраўчыя калоніі" у Беларусі?

🔻Псіхолаг Наталля Скібская кажа, што больш падышло бы слова катавальні

💬Калі параўноўваць з іншымі турмамі, з іншымі краінамі, то галоўная мэта пенітэнцыярнай сістэмы – гэта рассацыялізаваць, расадаптаваць чалавека і дапамагчы яму выправіцца. І для гэтага не павінна быць катаванняў. - кажа псіхолаг.

https://racyja.com/by/sumezza/psicholah-napraucaja-kalonii-u-belarusi-heta-katavalni/
✔️ “Расея пэўным чынам паскарае падзеі. Яна дасылае Захаду, НАТА наступны меседж: глядзіце, вось мы тут з Лукашэнкам манёўры будзем праводзіць, альбо выпрабаванне ядзернай зброі”.

📌 Палітолаг Аляксандр Фрыдман каментуе сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі ў Беларусі.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/palityka/aljaksandr-frydman-raseja-jadzernaj-pahrozaj-praz-belarus-sprabue-paskoryc-padzei/
🇵🇱 “Польшча мне дала больш магчымасцяў, чым у мяне было ў Беларусі.”

🔻 Беларуска Валерыя Шкода, якой давялося з’ехаць з Беларусі, распавядае пра тое, як яна ўладкоўвала сваё жыццё з дзецьмі ў новай краіне.

Падрабязнасці яе гісторыі чытайце на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/hramadstva/valeryja-skoda-ja-samy-pryhozy-dvornik-u-belastoku/
📌 На праваабаронцу Алену Маслюкову распачалі спецыяльную вытворчасць

✔️ Ёй інкрымінуюць садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/hramadstva/na-pravaabaroncu-alenu-masljukovu-raspacali-specvytvorcasc/