Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Якімі цікавосткамі можа здзівіць беларусаў гішпанская сталіца?

🤫 Ці карыстаюцца попытам экскурсіі па-беларуску?

👆На гэтыя ды іншыя пытанні адказваў Мікіта Моніч - культуролаг і экскурсавод па Мадрыдзе.

“Гэта фантастычна, клёва, калі можна распавядаць па-беларуску пра музей Прада ці мадрыцкую архітэктуру”

🎧 Гутарку слухайце на: https://racyja.com/by/kultura/mikita-monic-belaruskamounyja-ekskursii-zausedy-vyklikajuc-u-madrydze-cikavasc/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇬🇪 Музей мастацтваў Аджарыі

🖼 Быў афіцыйна адкрыты 19 снежня 1998 года і з’яўляецца важным цэнтрам сучаснай грузінскай культуры.

🔷Знаходзіца ў будынку, дзе раней месціўся музей Кастрычніцкай рэвалюцыі

🖼 У сховішчах захоўваецца каля 400 экспанатаў, у тым ліку працы аўтарства Ніка Пірасмані, Д. Какабадзэ, Л. Гудыяшвілі, Элене Ахледыяні, Г. Цэрэтэлі.

Больш на: https://racyja.com/by/vandrouki/batumi-z-muzeja-revaljucyi-u-mastacki-muzej/
‼️Перадвыбарчыя дэбаты на Беларускім Радыё Рацыя

✔️ Сёння ў іх бяруць удзел:

-спіс 1 (Салідарнасць) – Георгій Дзмітрук;

-спіс 3 (Еўрапейскі выбар) – Артур Фінькевіч;

-спіс 11 (Краіна для жыцця) – Віталь Савюк.

🎧 Слухайце дэбаты на нашым сайце: https://racyja.com/by/palityka/peradvybarcyja-debaty-na-radye-racyja-3/
❗️ Швецыя спрасціла працэдуру легалізацыі беларусаў

📌Цяпер беларусы з пратэрмінаваным пашпартам могуць атрымаць шведскія дакументы.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіясам Більстромам падзякавала міністру за спрашчэнне працэдуры легалізацыі і за павелічэнне шведскай дапамогі беларусам.

Больш на: https://racyja.com/by/palityka/svecyja-sprascila-praceduru-lehalizacyi-belarusau/
❗️ Затрыманы кіраўнік вытворчасці Conte Lingerie

📌 Сяргею Кусонскаму ставяць у віну, што ў сваім офісе на інфармацыйных дошках нібыта павесіў плакаты «Не вайне» і «Слава вытворчасці, героям слава».

«Пакаяльнае відэа» з затрыманым апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. У якім статусе цяпер Кусонскі, не ўдакладняецца.

Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/zatrymany-kiraunik-vytvorcasci-conte/
📌 7-га траўня ў Віцебску затрымалі Язэпа Дулепу, колішняга партыйца БНФ

🔻 Спачатку яго асудзілі на 15 сутак за «экстрэмісцкія» падпіскі, а потым перавялі ў віцебскі СІЗА.

https://racyja.com/by/hramadstva/za-ekstremizm-zatrymany-jazep-duleba-kolisni-partyec-bnf/
📌 24 траўня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння знакамітага паэта-песенніка Адама Русака (1904-1987).

📚 У Адама Русака выйшлі 13 паэтычных зборнікаў. У 1964 годзе паэт быў уганараваны званнем “Заслужаны дзеяч культуры Беларусі”.

🎼 Адам Русак – аўтар такіх вядомых песень, як "Бывайце здаровы", “Лясная песня”, “Не шукай ты мяне”, “Не за вочы чорныя”, “Дзе ты, зорка мая” і г.д.

https://racyja.com/by/kultura/autaru-slavutaj-pesni-byvajce-zdarovy-120-hadou/
☕️Запарвайце каву, мы прынеслі свежую прэсу!

🗞Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць супрацоўніцтва падчас сустрэчы ў Беларусі.

🗞Мадрыд, Дублін і Осла хочуць прызнаць палестынскую дзяржаву.

🗞Дзярждэп прапанаваў дазволіць ВСУ наносіць удары па тэрыторыі Расеі амерыканскай зброяй.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы: https://racyja.com/by/palityka/ahljad-presy-z-adkrytym-finalam/
👦На Падляшшы адзначае юбілей дзіцячы гурток «Калебка»!

Гэты гурт дзейнічае пры садку №1 з дадатковай беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Сёння яму споўнілася 20 гадоў.

З гэтай нагоды бацькі і настаўніцы дзяцей зладзілі ля Музея беларускай культуры свята юбілею гуртка. А мы запыталіся ў бацькоў, чаму аддалі сваіх дзяцей менавіта туды:

https://racyja.com/by/sumezza/dzicjacamu-hurtku-kalebka-u-hajnauskim-sadku-%e2%84%961-20-hod/