Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ 194-і дзень вайны. Падчас наступу на Херсоншчыне зазнаў страты беларускі батальён „Тэрор”

«Тэрораўцы» ўдзельнічаюць у наступленні ўкраінцаў на пазіцыі расейскіх акупантаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦 У Херсонскай вобласці адкладуць рэферэндум

Намеснік кіраўніка прызначанай Расеяй так званай «ваенна-цывільнай адміністрацыі» Херсонскай вобласці Кірыл Стрэмавусаў заявіў, што рэферэндум аб далучэнні Херсону🇺🇦 і вобласці да Расеі🇷🇺 будзе «пастаўлены на паўзу». Ён патлумачыў адтэрміноўку рэферэндуму «меркаваннямі бяспекі»

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 amp.donpatriot.news
Навіны спорту!

🏒Хакеісты менскага „Дынама” святкавалі другую перамогу на старце сезона КХЛ

🏒„Юнацтва” абыграла „Гомель”

⚽️ Ігар Кавалевіч атрымаў аўтаматычную дыскваліфікацыю

⚽️ Ілля Шкурын пакінуў „Ракаў”

⚽️ Палякоў забіў пераможны гол у матчы чэмпіянату Казахстана

🎾Азаранка згуляе з Плішкавай у 1/8 фіналу „US Open”

Падрабязней па спасылцы!
Агляд прэсы: не сапсаваць будучыню

🔻Беларусы хочуць павышэння ўзроўню жыцця.
🔻Вялікабрытанія: ці зможа новы прэм’ер цягацца з Джонсанам?
🔻Энергетычны крызіс: Германія прыняла трэці пакет мераў.
🔻Які сэнс новых праскіх пратэстаў?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:
На дзесяцярых палітвязняў пракурор просіць агулам 94 гады пазбаўлення волі

Стала вядома. якія прысуды запрасіла абвінавачанне дзесяці палітвязням, якіх судзяць у Менскім гарадскім судзе з 25 красавіка. Як пішуць праваабаронцы, даведаліся пра гэта з ліста Акіхіра Гаеўскага-Ханады. Агулам на ўсіх пракурор запрасіў 94 гады пазбаўлення волі.

❗️Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў;
❗️Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў;
❗️Марфа Рабкова — 15 гадоў;
❗️Аляксей Галаўко — 12 гадоў;
❗️Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў;
❗️Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў

Прысуд па гэтай справе сёння ў Менгарсудзе ў 15 гадзін агучыць суддзя Раман Бізюк. Працэс цягнецца з 25 красавіка. Маладых людзей вінавацяць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у іх ліку — удзел у масавых беспарадках, удзел у экстрэмісцкім фармаванні, асабліва злоснае хуліганства ды інш. Адзіная ў групе дзяўчына, Марфа Рабкова, — валанцёрка праваабарончага цэнтра „Вясна”. Яна знаходзіцца за кратамі ўжо амаль два гады
Стадыён, праз які праходзіць чыгунка? І такі цуд ёсць на свеце!🚂

Адзіны такі стадыён знаходзіцца ў Славацкім горадзе Čierny Balog. Футбольныя матчы, якія праходзяць там, выглядаюць… спецыфічна 😃

Вандруем разам з Радыё Рацыя!
У Баранавічах будуць судзіць мужчыну з першай групай інваліднасці

Уладзіслаў
Рабіч мае дыягназ ДЦП і выкарыстоўвае вазок.

Яго абвінавачваюць паводле ч.2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Суддзя па справе — Мікалай Кміта.

Як стала вядома „Вясне”, мужчыну будуць судзіць за „рэакцыю” на пост пра Лукашэнку. Дзявятага жніўня бягучага года ў дом, дзе знаходзіліся Уладзіслаў і ягоны малодшы брат, уварваліся сілавікі. У грубай форме яны пагражалі мужчыну і прапанавалі яму пракаментаваць напісанае ім у адказ на пост 2020 года пра Лукашэнку: у каментары Уладзіслаў пагаджаўся з напісаным у пасце. Калі б ён „пакаяўся”, то міліцыянты „прабачылі б яго”. Аднак Уладзіслаў адмовіўся казаць, што памыліўся, і заявіў, што не зменіць сваё меркаванне. Таксама мужчына дадаў, што для яго гонар — што да яго прыйшлі 9 жніўня з аўтаматамі. Тады яму паабяцалі крымінальную адказнасць.

Суд адбудзецца на трэцім паверсе будынка тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Там няма пандуса.
Эксперт: Расейскія грошы не выратуюць беларускую эканоміку

Сума да 2 млрд даляраў, якую афіцыйны Менск хоча атрымаць ад Расеі, не кампенсуе страты ад санкцый і выглядае як падачка, заявіў у каментары BPN старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Леў Львоўскі.

Раней меркавалася, што адпаведныя дакументы будуць падпісаны на пачатку верасня. Цяпер ні пацвярджэння, ні абвяржэння гэтага з боку Расеі не было. Аднак, верагодна, грошы ўсё ж такі выдзеляць, мяркуе эканаміст.

Тым не менш названай сумы, на думку Львоўскага, недастаткова для пакрыцця выдаткаў, якія краіна панесла з-за статусу суагрэсара ў вайне супраць Украіны. Гэта „крыху аблегчыць агульную эканамічную сітуацыю”, але „не кампенсуе страты ад уведзеных санкцый”, – дадаў ён.
Камандзір палка Каліноўскага: На баку Лукашэнкі ў вайне – хіба з 5 тысяч спецслужбоўцаў

Беларусь не змяніла планаў распачаць 8-га верасня ваенныя вучэнні, на якіх могуць правесці трэніроўку „вызвалення” тэрыторый. Гаворка можа ісці аб захопе часткі прыгранічных абласцей Украіны.

Сітуацыю каментуе камандзір беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс Прохараў (пазыўны – „Кіт”):

"Лукашэнка разумее, што яго войска не гатовае ў маральным плане. Ён можа аддаць загад наступаць, а жаўнеры на мяжы проста развярнуцца, разбягуцца ці здадуцца ў палон. Ён увязае ўсё больш і больш, разумеючы, што ў яго ўсё менш і менш шанцаў аднеквацца. Да апошняга ён будзе неяк спрабаваць: „Ды гэта не мы, расейскія афіцэры і генералы ім загадалі. А я, што, а янічога".

Генштаб Украіны адзначае, што верагоднасць наступлення з тэрыторыі Беларусі застаецца нізкай. Пры гэтым маніторынгавая група зафіксавала, што трэніровачная зона беларускай авіяцыі зрушылася значна бліжэй да мяжы з Украінай.
«Беларускае грамадства, гэта не толькі тыя, хто ў Беларусі, але і тыя, што за мяжой»

Так лічыць Сацыёлаг Генадзь Коршунаў. Таксама ён адзначыў карысць адмаўлення ад панятку расколу ў беларускім грамадстве. На ягоную думку раскол існуе толькі паміж дзяржавай і людзьмі.

Чытай больш!
Ці ўцекачы з Беларусі вартыя заставацца грамадзянамі краіны?

Лукашэннка лічыць, што не 🙈

А як вы мяркуеце?

На 📷 беларуская дыяспара ў Варшаве, якая пастаянна збіраецца пратэставаць супраць пераследу суродзічаў
Ці вы ведалі, што ў старажытнасці тэррыторыя Беларусі называлася Сарматыяй?

Пра гэта, і іншыя цікавосткі, звязаныя з Беларуссю на старых мапах распавядае сённяшні "Госць Рацыі" - картограф Ілля Андрэеў.

Чытайце па спасылцы!
"Махавік сапраўды настолькі раскруціўся, што мне падаецца, што калі перасадзяць усіх або з краіны з’едуць апошнія актывісты, то ён будзе пажыраць сам сябе!"

Праваабаронца Сяргей Сыс распавёў пра жахі палітычнай сістэмы ў Беларусі!

Паслухайце, што ён кажа!
Акупаваны Энергодар абясточаны пасля моцнага выбуху

Пра гэта паведаміў мэр горада Зміцер Арлоў.

Прапагандысты з Расіі сцвярджаюць, што лінію электраперадачы ў раёне Запарожскай АЭС пашкодзілі ВСУ.
Полк Каліноўскага запрашае на імпрэзу! ⚔️🛡

Калі 8 верасня а 19 гадзіне вы будзеце ў Варшаве, абавязкова завітайце на імпрэзу з нагоды Дня Беларускай вайсковай славы, якая адбудзецца па адрасе Foksal, 11, Варшава. Так вы не толькі годна адсвяткуеце гадавіну перамогі войска ВКЛ над маскавітамі, але і падтрымаеце ваяроў-каліноўцаў.

❗️Уваход вольны❗️
📌 У Музеі памяці Сібіры прадставілі чарговы „Экспанат месяца”

Сібірачка, прафесар Ірэна Марыняк (у дзявоцтве Мантура) перадала ў дар музею дакументы, якія сведчаць пра высылку яе сям’і ў сяло Данецк, што ў Казахстане.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя