Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.4K photos
102 videos
10 files
25.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
«За агранома». Саладуха атрымаў юбілейны медаль Мінсельгасхарча

Прэм’ера песні і кліпа Аляксандра Саладухі адбылася 3 дні таму на тэлеканале СТБ.

“Я глыбока перакананы, што песня “За агранома” будзе гучаць на ўсіх сельскагаспадарчых мерапрыемствах“, — заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
Футбольнага заўзятара аштрафавалі за тое, што ён не падняўся падчас гімна

Суд Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў дырэктара аднаго з прадпрыемстваў на 480 рублёў за непавагу да дзяржсімвала.
Здарэнне адбылося два месяцы таму - 25 чэрвеня ў Гародні прайшоў футбольны матч паміж мясцовым “Нёманам” і барысаўскім БАТЭ.

Крыніца: MAYDAY TEAM
У Вільні праходзіць сустрэча памяці беларускай паэткі і журналісткі Таццяны Сапач

Адначасна прэзентуецца і кніга літаратара Алега Мінкіна, які сёлета адзначыў 70-ыя ўгодкі.

Больш на Радыё Рацыя і ў аплікацыі
«Музычны рух» і беларускія песні на акцыях у Варшаве

Паразмаўляем з актывісткай руху Кацярынай Кучук, як можна далучыцца да калектыву, і пра выпадоквасць стварэння.
Пачатак праграмы – 20:30. Запрашаем!

Уключайце Радыё Рацыя анлайн:
Па кнізе Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча» здымуць серыял

Пра гэта распавёў выдавец Барыс Пастэрнак. З яго слоў, паміж буйнымі стрымінгавымі рэсурсамі за права на экранізацыю твора разгарэлася вялікая бойка. Вядома, што адна з кампаній усё ж падпісала дамову з беларускай пісьменніцай.

Больш на Радыё Рацыя і ў нашай аплікацыі
Затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг на Эльбрусе

У відэа сілавікоў Вадзім Слівінскі кажа, што браў сцяг, калі скараў Эльбрус, а таксама ва Узбекістан і Кіргізію падчас вандровак у горы і фатаграфаваўся з ім.
Праўда, гэта цалкам легальна, і ў чым канкрэтна прэтэнзія сілавікоў — таямніца. Ці прад’яўленыя мужчыну нейкія абвінавачанні, не паведамляецца.

Цалкам гісторыю чытайце на Радыё Рацыя
Марыі Успенскай прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары

Улады абвінавацілі Удаву Андрэя Зельцэра ў «саўдзеле ў забойстве» супрацоўніка КДБ. Марыю Успенскую судзілі як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне».

Больш на Радыё Рацыя і ў аплікацыі
🎸 Госць праграмы „Маніфест” музыка Павел Трыпуць

Лідар гурта „OpTeamist Project”, гітарыст гуртоў „Volski”, „Крамбамбуля” і іншых Павел Трыпуць паспеў адкрыць школу-студыю, адыграць канцэрты ў падтрымку пацярпелых ад дыктатуры, у тым ліку і за межамі Польшчы.

Сёння Павел Трыпуць стане госцем аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай „Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет артыста можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ Рэальныя пенсіі беларусаў падаюць восьмы месяц запар

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇮🇹 Італьянская паліцыя сумесна з ваенна-марскімі сіламі Фінансавай гвардыі затрымалі трох грамадзян Беларусі ля ўзбярэжжа Сіцыліі.

Больш на сайце Радыё Рацыя
Наівіны для заўзятараў спорту!

⚽️Футбалісты „Тарпеда-БелАЗа” перамаглі „Арсенал” у матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі

⚽️„Лацыё” тройчы забіў „Інтэру” і святкаваў перамогу

⚽️Беларускі галкіпер Аляксей Аўгуль будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына

🤾🏻‍♂️Гандбалісткі „Гомеля” разграмілі „Віцебчанку” на старце турніру памяці Тамажа Чатэра

🏸Сасновіч адолела Карнэ і выйшла ў фінал турніру ў Кліўлендзе

🤽‍♂️Зборная Польшчы з перамогі пачала абарону тытула на чэмпіянаце свету па валейболе

Чытай цалкам!
Што вы ведаеце пра Ольштынскі замак?

Запрашаем у віртуальнае падарожжа на сайце Радыё Рацыя!
Беластоцкія „Сподкі” сабралі ўчора наведнікаў на новы вернісаж Кшыштафа Хыжага „Акварэльныя краявіды Падляшша – падарожжа”.

На акварэльных працах – краявіды і культавыя будынкі з розных мясцовасцяў Беласточчыны. На адкрыцці выставы мастак адмыслова прыгадаў пра шматкультурнасць Падляшша:

"Падляшша – гэта натхненне, якое я атрымліваю. Мне падаецца, што малюючы, я шукаю сваё паходжанне, як і кожны з нас, хто жыве ў такім шматкультурным грамадстве"

Кшыштаф Хыжы з’яўляецца сябрам мастацкага гурта BOCHEMIA з Беластока, які аб’ядноўвае больш за дзясятак творцаў, для якіх жывапіс з’яўляецца захапленнем і ладам жыцця, сумеснай дзейнасцю і абменам вопыту.

Выстава «Акварэльныя краявіды Падляшша – падарожжа» з’яўляецца падсумаваннем мастацкай праграмы пад такой назвай. Яна праводзілася пры падтрымцы і ўдзеле Падляшскага інстытута культуры ў Беластоку ў рамках атрыманай стыпендыі маршалка Падляшскага ваяводства ў галіне мастацкай творчасці, прамоцыі культуры і аховы помнікаў.