Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Мікола Бянько: Пра балючыя ўцёкі ад метраполіі

📌 Беларуская дзяржава і грамадства апынуліся ў надзвычай складаным становішчы ў звязку з вайной РФ супраць Украіны. З аднаго боку, прадастаўленне тэрыторыі і аб’ектаў ваеннай інфраструктуры для расейскіх войскаў даюць падставы ўкраінскаму боку лічыць Беларусь саўдзельнікам у нападзе. З іншага боку, беларуская армія наўпрост не ўдзельнічае ў вайне.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Роўна два гады мінула з пачатку пратэстаў у Беларусі. Пра тое, як змянілася краіна і яе жыхары за гэты час, разважаюць беларускія музыкі, якія вымушаныя былі рэлакавацца ў Польшчу.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Вільні завершылася канферэнцыя “Новая Беларусь”. Святлана Ціханоўская заявіла, што прыняла рашэнне стварыць пераходны Кабінет тэрмінам на шэсць месяцаў.

📌 У эфіры Радыё Рацыя каментуе падзею палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌«Каб ведала, што збягу, буду ў бяспецы, то зрабіла б яшчэ больш у 2020-м. Сорамна, што прачнулася толькі ў 20-м. А многія не разумеюць мяне і зараз», – кажа жыхарка вёскі Варапаева, Віцебскай вобласці, Госць Рацыі - Ганна Федаронак.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Незалежным журналістам у 2020-м годзе падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў была адведзена асаблівая роля – быць на перадавой. Таму ўлада, жорстка разграміўшы мірныя акцыі, найперш узялася за людзей пяра і слова.

Многія паспелі ўцячы, а частка апынулася за кратамі, успамінае Зміцер Лупач – незалежны журналіст з Глыбоччыны, які цяпер жыве ў Варшаве.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌Былы член Палітбюро ЦК КПСС і кіраўнік Беларускай ССР Мікалай Слюнькоў памёр у Менску на 94-м годзе ждыцця.

📌 Слюнькоў адыграў ключавую ролю ў тым, што ў першыя дні аварыі на ЧАЭС інфармацыя пра небяспеку радыяцыі не была даведзеная да жыхароў Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 112 гадоў таму, 9 жніўня 1910 года нарадзілася вялікая беларуская паэтка, вязень сталінскіх лагераў Ларыса Геніюш (1910-1983).

📌 Усю сваю творчасць і жыццё Ларыса Геніюш прысвяціла Беларусі, яе народу, роднай мове, традыцыям і гісторыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 На Паўла Белавуса завялі справу аб здрадзе дзяржаве

📌У дачыненні да Паўла Белавуса распачата новая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 356 КК (здрада дзяржаве), паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

📌Як напісалі аўтары канала, Белавус выконваў заданні замежных дзяржаў, прапагандуючы ідэю польскага свету, распаўсюджваў пратэстную сімволіку праз краму Symbal.by, у 2020 годзе дапамагаў каардынаваць дзейнасць, накіраваную на гвалтоўны захоп улады. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

reform.by
"У нас нарадзілася дачка ў той час, калі яе тата быў у турме" - беларусы Вільні падзяліліся сваімі гісторыямі на Маршы Годнасці

У другую гадавіну выбараў 2020 году беларусы прайшліся маршам па літоўскай сталіцы. Удзельнікі падзяліліся з "Рацыяй" сваімі гісторыямі. Завяршыўся Марш мітынгам Годнасці каля амбасады Беларусі.

Слухайце на сайце Радыё Рацыя!
Эксперт агучыў умовы вайсковай мабілізацыі

Аналітык праекту «Беларусь сэк’юрыты блог» Леанід Спаткай распавёў у эфіры «Рацыі» пра тое, на якія меры павінна пайсці банда Лукашэнкі, каб адправіць беларусаў на вайну, і ці гэта ўвогуле магчыма.

Чытайце і слухайце на сайце Радыё Рацыя!
"Роўна два гады таму супраць Беларусі і яе насельнікаў пачалася вайна. Менавіта вайна і поўны захоп Расеяй тэрыторыі суверэннай дзяржавы."

Гісторык і журналіст Уладзімір Хільмановіч распавёў у сваім новым блогу пра тое, чаму беларуская рэвалюцыя 2020 году не мела шансаў на поспех.

Чытайце на сайце і ў мабільным дадатку Рацыі