Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.3K photos
102 videos
10 files
25.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Прысуд рэжыму Лукашэнкі для журналісткі Ірыны Слаўнікавай — гэта абсалютны скандал, парушэнне ўсіх цывілізацыйных нормаў, правоў чалавека і стандартаў журналісцкай працы. На гэты непрымальны прысуд Польшча адкажа неадкладнай і рашучай рэакцыяй на міжнародным роўні.

Заявіў прэм’ер-міністр Польшчы🇵🇱 Матэвуш Маравецкі.

📷 Didier Lebrun/Photonews/Getty Images

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Маравецкі #прысуд #Слаўнікава #журналістка
📌 Вынеслі прысуды бабруйскім „рэйкавым партызанам”

🔻Закрыты судовы працэс за «сабатаж чыгункі» пачаўся 19 ліпеня ў Бабруйску. Сярод абвінавачаных — Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Натальля Кед і Надзея Полькіна. Ім ставілі ў віну чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#партызаны #Бабруйск #прысуд #чыгунка
📌 Гарадзенца асудзілі на шэсць гадоў калоніі за заклікі да супраціву

📌 Аляксея Багдзея прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (арт. 293 КК). Справу разглядаў суддзя Максім Галубовіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Багдзей #суд #прысуд #калонія #Галубовіч
‼️ Чарговы прысуд па «справе Зельцара»

🔻 У Гомелі судзілі 31-гадовага палітвязня Аляксея Качанава па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады і распальванне іншай сацыяльнай варожасці. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суд #прысуд #Гомель #Качанаў #Зельцар
‼️ Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца

📌 Cуд Кастрычніцкага раёна Гародні вынес рашэнне па справе Таццяны Мацяеўскай. Пенсіянерку абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суд #Мацяеўская #Пазняк #Гародня #прысуд
‼️ Лекара 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі Яўгена Бужынскага са Смаргоні асудзілі на 8 гадоў калоніі

🔻За «распальванне сацыяльнай варожасці» ў інтэрнэце і за хабар, паведамляюць праваабаронцы з «Вясны».

🔻Пры гэтым вядомы сам факт, а ніякіх падрабязнасцяў па справе пакуль няма.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#лекар #суд #прысуд #Бужынскі #Смаргонь
📌 Палітвязню Ігару Ледніку абвесцяць прысуд 6 верасня

🔻Ігар Леднік мае інваліднасць праз праблемы з сэрцам. Вядома, што ў камеры ён страціў прытомнасць, пасля чаго ў экстранным парадку яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Паведамлялася, што стан здароўя палітвязня нездавальняючы, ён працягвае скардзіцца на болі ў страўніку.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Леднік #артыкул #суд #прысуд #палітвязень