Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔻Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў калонію

🔻У Берасцейскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк.

🔻 Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў.Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Міхнюк #калонія #Філонік #прысуд
‼️ 220 гадоў з дня нараджэння Ігната Дамейкі

📌31 ліпеня нарадзіўся філамат, удзельнік паўстання 1830-1831 гадоў, беларускі, польскі і чылійскі навукоўца-даследчык, геолаг, мінеролаг, рэктар чылійскага ўніверсітэта, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка (1802-1889).

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Дамейка #філамат #мінеролаг #Чылі #даследчык
‼️Аб’яўлена абавязковая эвакуацыя з Данецкай вобласці🇺🇦

‼️ "Чым раней гэта будзе зроблена, тым больш людзей выйдзе зараз з Данецкай вобласці, тым менш людзей расейская🇷🇺 армія заб’е. Таму, калі ў вас ёсць магчымасць пагаварыць з тымі, хто застаецца ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе, калі ласка, пераконвайце іх, што выехаць трэба".

🔻 Выказаўся ў сваім новым звароце да ўкраінцаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Зяленскі #Данецк #эвакуацыя #Расея #Украіна #вайна
⁉️ Расейская прапаганда на старонках раённых выданняў

📌 Кожны нумар рэгіянальнай газеты абавязкова суправаджаецца прарасейскімі публікацыямі і каментарамі розных пракрамлёўскіх экспертаў па палітыцы, эканоміцы і вайне.

📌 Але па назіраннях блогера з Пінска, актывіста Мікалая Клімовіча, гэта не мае вялікага ўплыву на грамадства.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#прапаганда #Расея #Беларусь #вайна #Клімовіч
🔸 Нявестка Аляксандра Лукашэнкі стала гераіняй новага матэрыялу "Альянсу расследвальнікаў Беларусі"

✈️Яны вывучылі яе замежныя паездкі. Па падліках расследвальнікаў, адзін яе палёт на джэце ў "службовую камандзіроўку" абыходзіцца як мінімум у 47 тысяч еўра.✈️

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лукашэнка #джэт #палёты #камандзіроўкі
🤍❤️🤍Марш годнасці ў Беластоку🇵🇱

🤍❤️🤍 Беларуская дыяспара Беластока запрашае прыняць удзел у масавым шэсці з нагоды другой гадавіны паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#марш #годнасць #Беласток #пратэст #беларусы
😢 Байцы батальёна «Волат» развіталіся са сваім пабрацімам

🔸 Ён загінуў пры штурме ўмацаванай пазіцыі расейскіх агрэсараў.

🔸Па просьбе сваякоў асабістыя звесткі нябожчыка не называюцца.

📷 ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц

Больш на сайце Радыё Рацыя

#полк #бвтвльён #Волат #нябожчык
‼️Сёлета Дзмітрый Строцаў выехаў за мяжу, дзе працягвае вершамі распавядаць пра беларускую рэвалюцыю. Дзмітрыя Строцава актыўна запрашаюць на розныя літаратурныя фестывалі ў Еўропе. У яго выйшла кніга ў Італіі. Зараз рыхтуецца да выдання кніга ў Нарвегіі. Выказалі цікавасць да яго творчасці выдаўцы з Германіі і Францыі. Пасля пачатку вайны ва Украіне паэт пачаў пісаць і пра ўкраінскія падзеі, падтрымліваючы суседнюю брацкую краіну ў яе змаганні.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/dzmitryj-strotsau-vershami-raspavyadae/
‼️Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка распавёў у эфіры нашага Радыё, чаму не звяртае ўвагу на тое, што пра іх пішуць блогеры і СМІ. Таксама палітык упэўнены, што цяпер да вяртання ў Беларусь апазіцыя бліжэй, чым раней. 🎤Паразмаўлялі з кіраўніком НАУ і пра спрэчкі і непаразуменні з Офісам Ціханоўскай.
"- І мы змаглі дабіцца поўнай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі на міжнарожнай арэне, з ім ніхто не хоча сустракацца, з яго прадстаўнікамі ніхто не можа камунікаваць, ён не можа падпісваць ніякія міжнародныя дакументы".
https://www.racyja.com/palityka/pavel-latushka-upershynyu-u-gistoryi-such/
‼️Беларусы Вільні выйшлі на акцыю, каб падтрымаць зняволенага ў Беларусі Мікалая Аўтуховіча. Удзельнікі акцыі звярнуліся да Алега Гулака з Хельсінкскага камітэта і Паўла Сапелкі з праваабарончага цэнтра „Вясна” з патрабаваннем 🔈 неадкладна прызнаць Аўтуховіча палітвязнем.

https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/belarusy-vilni-vyjshli-na-aktsyyu-kab-pa/
На лекцыю з прэзентацыяй выдання ”Ян Няпрэцкі і карта Вялікага Княства Літоўскага” 🌎даследчыка-аматара і збіральніка старажытных беларускіх мапаў Аляксея Адамовіча суботнім вечарам ў Кракаве сабралася каля пяцідзесяці чалавек. 👍

https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/kultura/u-krakave-slukhali-lektsyyu-pra-kartagra/
📌29 ліпеня ў Менску пачаўся разгляд справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай ўлады. Абвінавачаныя Рыгор Кастусёў, Юрыяй Зянковіч, Аляксандр Фядута, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. У студыі Рацыі паразмаўлялі 🎤 з грамадскім актывістам зяцем Рыгора Кастусёва Змітром Антончыкам пра гэтую справу, як закрыты працэс раптам пераўтварыўся ў адкрыты і ці атрымалася трапіць на паседжанне суда блізкім.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/zmitser-antonchyk-fyaduta-chastkova-pryz/
‼️Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адзначыў у нашым эфіры, што справа не ў пасадах і за каго прымаць Ціханоўскую. Пагаварылі 🎤 пра канферэнцыю ў Вільні, пра тое, хто туды запрошаны, пра тое якія стасункі мае Офіс Ціханоўскай з іншымі апазіцыянерамі і ўладамі Украіны.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/franak-vyachorka-sprava-ne-u-pasadakh/
📌Першы фэст салідарнасці 🤝 палякаў, украінцаў і беларусаў „OPÓR” („Супраціў”) адбыўся ў Варшаве

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/kultura/pershy-fest-salidarnastsi-palyakau-ukra/
‼️Падчас анлайн-сустрэчы «Прававой ініцыятывы» пад назвай «Злачынства агрэсіі» было абмеркавана пытанне, ці з’яўляецца Беларусь агрэсарам у вайне Расеі з Украінай. Сваімі меркаваннямі падзяліўся кандыдат юрыдычных навук, супрацоўнік Капенгагенскага ўніверсітэта Глеб Богуш:

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/gleb-bogush-i-aan-i-ukraina-ne-spyashayutsts/
📌‼️ Спачатку асудзілі, а затым прыйшлі з ператрусамі

📌 У Баранавічах праходзяць ператрусы ў раней асуджаных за абразу загінулага былога падпалкоўніка ГАУС Аляксея Гецьмана.

📌 Гецьман атрымаў несумяшчальную з жыццём траўму, нырнуўшы і ўдарыўшыся галавою аб дно.

📌 Навіну пра смерць Гецьмана актыўна каментавалі ў мясцовых чатах.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Былая журналістка партала TUT.ВY Таццяна Мацвеева, затрыманая на днях у Віцебску, знаходзіцца на волі.

📌 Пра гэта паведаміў у Facebook яе муж Ігар Мацвееў.

📌 Таццяна была затрымана 29 ліпеня на вакзале пасля вяртання з камандзіроўкі.

📌 Мінулы раз Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю каля месяца таму. Высвятлялі, ці не працягвае яна супрацоўнічаць з TUT.ВY.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌🎼 Сёлета фестываль "Сяброўская бяседа" асаблівую ўвагу надаў салідарнасці з Украінай

📌 22-і Міжнародны фестываль „Сяброўская Бяседа” прайшоў каля вадасховішча ў Зажэчанах у Гарадку.

📌 Штогадовы фестываль „Сяброўская бяседа” факусуецца на культуры беларускай меншасці, аднак сёлета шмат увагі было скіравана падтрымцы Украіны. Акрамя ўкраінскіх песень у праграме, галоўная сцэна свята была ўпрыгожана дэкаратыўным сцягам Украіны.

📷 Беларускае Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.