Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 На Берасцейшчыне нязменная лічба палітвязняў

📌 Частка людзей выходзіць на волю ў сувязі з адбытым пакараннем, а частка – атрымлівае новыя тэрміны па крымінальных палітычна матываваных справах.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Берасцейшчына #палітвязні #справа #пакаранне
📌 Калі афіцыйны Менск запісаў у лік сваіх ворагаў польскую дзяржаву, аўтаматычна непадкантрольныя лідары польскіх арганізацый трапілі пад удар. Сярод іх і Анджэй Пачобут.

📌 Палітзняволенага трымаюць у ізаляцыі, абмяжоўваюць у перапісцы і, больш таго, не даюць магчымасці ліставацца з блізкімі на роднай для яго польскай мове.

📌 Мікола Бянько ў сваім блогу разважае пра справу Анджэя Пачобута.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя

#Пачобут #справа #Польшча #журналіст
📌 Завершанае расследаванне па „справе Зельцэра”

🔻57 крымінальных спраў накіравалі ў пракуратуру за “дрэнныя” каментары пасля смерці супрацоўніка КДБ. Такую лічбу назвала прэс-служба Следчага камітэта.

🔻Па версіі следчых, падазраваныя “выкарыстоўваючы ў якасці інфармацыйнай нагоды навіны пра гібель супрацоўніка КДБ, размясцілі паведамленні, якія заклікаюць да варожасці ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў”.

🔻Супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк загінуў у верасні 2021-га. Сілавікі ўварваліся ў кватэру айцішніка Андрэя Зельцэра, які адкрыў па іх агонь. У перастрэлцы загінуў і сам Зельцэр.

🔻За каментары ў сацсетках па выніках гэтых падзей сілавікі затрымалі каля 200 чалавек. Некаторыя людзі ўжо атрымалі прысуды.

📷 Reuters

#Зельцэр #Федасюк #сілавікі #кватэра #справа
‼️ Пасяджэнне па справе „пра захоп улады” часова зрабілі закрытым

📌 Суд вырашыў выдаліць слухачоў з працэсу падчас паказанняў Аляксандра Жураўскага. Як вынікае з матэрыялаў справы, менавіта ён быў укаранёны ў групу „змоўшчыкаў”.

📌 Спачатку справа слухалася ў закрытым рэжыме, потым яе працягнулі ў адкрытым і запусцілі прапагандысцкія СМІ. Гэта тая самая справа, пра якую Лукашэнка казаў што для яго сына „змоўшчыкі падрыхтавалі склеп у Гомельскай вобласці”.

#суд #справа #Лукашэнка #Жураўскі #змоўшчыкі
‼️ На судзе над «змоўшчыкамі» абвешчаны перапынак да 26 жніўня

📌 У гэты дзень пачнуцца судовыя спрэчкі бакоў.

📌 17 жніўня ў судзе дапыталі двух сведак – лідара Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна і аглядальніцу газеты «Народная Воля» Святлану Калінкіну.

🔻 Калякін заявіў, што яму не прапаноўвалі ўдзельнічаць у «змове». Калінкіна заявіла, што ніколі не сустракала ў тэкстах Фядуты экстрэмісцкіх матываў, і кампліментарна выказалася на адрас Кастусёва.

📌 Працэс па «змове з мэтай захопу ўлады» праходзіць у Менскім абласным судзе. На лаве падсудных апынуліся пяць чалавек – Юрась Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Аляксандр Фядута, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч. Следства заяўляе, што яны рыхтавалі дзяржаўны пераварот. Зянковіч заключыў здзелку са следствам.

📷 БелТА

#суд #справа #змоўшчыкі #Калякін #Калінкіна
‼️ Выпусцілі на волю мужа менскай керамісткі Наталлі Карнеевай

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку псіхолаг Дар’я Альперн-Каткоўская.

📌 Менскую керамістку Наталлю Карнееву затрымалі разам з мужам у пятніцу, 19 жніўня. Дзесяцігадовую дачку Наталлі Багдану адправілі ў прытулак.

📌Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», на Наталлю Карнееву завялі крымінальную справу па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.

📌 Праваабаронцы прызналі Наталлю Карнееву палітычнай зняволенай.

#Карнеева #палітзняволеная #справа #муж