Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️27 ліпеня раніцай супрацоўнікі ўладаахоўных органаў прыйшлі з ператрусамі да кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

📌Лёс некалькіх лідараў партыі дагэтуль невядомы.

📌Пра магчымыя прычыны атакі на АГП разважае ў сваім блогу Мікола Бянько.

#АГП #Казлоў #ператрус #партыя
🐝Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з «хіміі» ў калонію🐝

🔸На пачатку красавіка суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю «хімію» на 8,5 месяца калоніі. З чэрвеня ён адбывае іх у магілёўскай калоніі №15, паведамляюць праваабаронцы.

🔸Палітвязень з Пружанаў быў асуджаны да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў» у Берасці. З 13 верасня 2021 года Мікола адбываў тэрмін у мазырскай папраўчай калоніі №21.

🔸Праваабаронцам вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзіла супраць яго правакацыі.

#Папека #пчаляр #калонія #правакацыі #праваабаронцы
‼️Чэмпіянат свету па хакеі перанеслі з Санкт-Пецярбурга ў Тампэрэ і Рыгу

🏒„Кангрэс IIHF ухваліў сумесную заяўку Фінляндыі і Латвіі на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2023 года замест Санкт-Пецярбурга пасля таго, як у Расеі былі адкліканыя правы на правядзенне турніру”, – гаворыцца ў паведамленні.

📌Міжнародная федэрацыя хакея канстатавала, што перанесла ЧС з Санкт-Пецярбурга па меркаваннях бяспекі.

Больш пра навіны спорту можна даведацца на Радыё Рацыя

📷 globallookpress.com
❗️Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» прыехаў у Берасце

📌Дзяніс Пушылін разам з сакратаром Генсавета «Адзінай Расеі» Андрэем Турчаком, паслом Расеі ў Беларусі Барысам Грызловым і цэлай дэлегацыяй з самаабвешчанай рэспублікі наведалі "Берасцейскую крэпасць" і ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

🖌У сваім тэлеграм-канале Пушылін напісаў, што "прыйшоў час зноў вызваляць рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьміі: Кіеў, Чарнігаў, Палтава, Адэса, Днепрапятроўск, Харкаў, Запарожжа, Луцк…»

Берасце ў той жа час ён называў "ўзорам мужнасці і супраціву рускага салдата".

Беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў побач з Пушыліным заўважана не было, праўладная прэса таксама пакуль што пра ягоны візіт не згадвала. 📷 t.me/pushilindenis
☦️На магіле Барыса Кіта ў Вісбадэне ўсталяваны памятны каваны крыж

📌Яго адмыслова вырабіў каваль з Пастаўшчыны – Юрась Фурс, сын вядомага ўдзельніка беларускага паваеннага антысавецкага падполля Антося Фурса.

📌Некаторы час праз пандэмію гэты крыж захоўваўся ў Беластоку ў прафесара Віктара Лашэвіча і ў рэдакцыі Радыё Рацыя.

Крыж у Дзень незалежнасці ўсталявалі актывісты беларускай дыяспары ⚪️🔴⚪️ з Антвэрпэна і Брусэля.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Анджэй Пачобут не выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну ўтрымання пад вартаю

📌Пра гэта паведаміла ягоная жонка Аксана Пачобут.

«Відавочна, мужу зноў працягнулі варту. Увесь гэты час ён жыве ў чатырох сценах. 16 месяцаў!!! За гэты час наш сын перагнаў па росце бабулю з дзядулем. З сынам не дазволеная перапіска, бо Андрэй з ягонага нараджэння размаўляе з ім на польскай мове. Ён піша скаргі, якія адміністрацыя нават не выпускае з СІЗА», – напісала Аксана.

Паводле Аксаны, у лістах палітычны вязень піша, што не сумуе, чытае кнігі і гатовы да горшага развіцця падзеяў.
Чарговы судовы працэс па справе Зельцэра

На гэты раз за абразу службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў абвінавачваецца 39-гадовая шматдзетная маці з Белаазёрска Хрысціна Чайчыц.

Ключавым для абвінавачвання стала слова «стварэнняў – тва*юг»

Больш на Радыё Рацыя
10 млрд злотых – дапамога грамадзян Польшчы ўкраінцам

Паводле Польскага Эканамічнага Інстытуту 77% палякаў здзейснілі падтрымку уцекачам з Украіны ў розных формах— ад фінансавых і матэрыяльных пералічэнняў, валанцёрскай дзейнасці да прадастаўлення сваіх дамоў і кватэр.

Што да агульнай сумы гэтай дапамогі, то яна нават у 2-3 разы перавышае выдаткі на дабрачыннасць за ўвесь мінулы год.

Больш на Радыё Рацыя
Ён напісаў каля 600 кніг. Да 210-годдзя Юзафа Крашэўскага

За гэтае дасягненне пісьменнік занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як «чэмпіён эпохі гусінага пяра».

Юзаф Крашэўскі нарадзіўся ў Варшаве ў 1812 годзе, а паходзіў са шляхецкага роду з вёскі Доўгае, што каля Пружан, дзе правёў сваё дзяцінства.

Больш на Радыё Рацыя
"Беларусы гатовыя да дэмакратычных пераўтварэнняў, і не хочуць станавіцца часткай агрэсіўнай імперыі", - ваенны эксперт.

Беларусь 27-га ліпеня адсвяткавала непрызнаваемы рэжымам Лукашэнкі Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце краіны. Пра будучыню Беларусі і Украіны ў гэтай сувязі разважае ваенны эксперт Уладзімір Мусіенка.

Больш на Радыё Рацыя
📌 Зміцер Вайцюшкевіч адзначыў свой дзень народзінаў канцэртам у Варшаве.

📌 Паветраныя балонікі, торт са свечкамі, процьма прыемных слоў на адрас музыкі, неверагодная падтрымка публікі, сярод якой апынуліся і Юры Стыльскі, і Аляксандр Памідораў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беластоку прайшло чарговае паседжанне нефармальнага клуба Beer&History.

📌 Гэтым разам тэмай вечарыны была – гісторыя Гародні. Яе, прысутным на імпрэзе гасцям, распавядаў гарадзенскі журналіст і краязнавец – Алесь Кіркевіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларускія музыкі з вялікімі амбіцыямі і несупынным характарам. Менавіта ён, Андрэй Цяпін, лідар “Tyapin CREW”, захацеў аднойчы зладзіць музычны фэст, які з часам пераўтварыўся ў шырокамаштабную імпрэзу.

📌 Пра сяброўскую, салідарную падзею трох краін (Польшчы, Беларусі і Украіны) – пра фэст “Opor” – наш карэспандэнт паразмаўляла з галоўным арганізатарам мерапрыемства, у якой цяпер задзейнічана каля 250 чалавек, Андрэем Цяпіным.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Навапалачанку Кацярыну Вінакураву прызналі вінаватай па артыкуле 19.11 КаАП за рэпост артыкула аб смерці паэта і мастака Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця ў 2018 годзе.

📌Пра гэта шырока паведамлялася ў прэсе, і Кацярына перапосьціла матэрыял аднаго са старэйшых беларускіх выданняў, якое праз некалькі гадоў было прызнана экстрэмісцкім.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Спецыяльны карэспандэнт расейскага незалежнага выдання «Новая газета» Алена Касцючэнка падчас адкрытай лекцыі падзялілся вопытам працы ваенным журналістам ва Украіне.

📌 Алена Касцючэнка аднай з першых у лютым сёлета напісала пра тое, што адбываецца на польска-ўкраінскай мяжы. Вядомы яе рэпартажы з Адэсы, Мікалаева і акупаванага расейскімі войскамі Херсона.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У грузінскім Тбілісі распачаліся Дні беларускага дакументальнага кіно.

📌 Цягам некалькіх дзён можна будзе паглядзець стужкі, прысвечаныя пратэстам 2020-га года.

📌 Распачаўся Тыдзень беларускага дакументальнага кіно стужкай “Галасы. Дзе мой край”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.