Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
31.8K photos
101 videos
10 files
25.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎸🎤У Варшаве адбудзецца святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча🎤🎸

🔻Днямі вядомы беларускі бард прэзентаваў альбом “Вецер”, які запісаў разам з WZ-Orkiestra. Цяпер жа – на імпрэзе – артыст адзначыць і асабістую падзею. Распавядае Зміцер Вайцюшкевіч:

– У канцэрце прагучаць песні з новага альбому. А таксама найлепшыя песні, якія я напісаў праз усё сваё творчае жыццё. У нейкім сэнсе гэта будзе святкаванне майго дня народзінаў, які адбыўся 20 ліпеня. Запрашаю!

🔻Павіншаваць Змітра Вайцюшкевіча з народзінамі можна на канцэрце ў клубе “Beer Station Centrum” (Lwowska 17).

#Вайцюшкевіч #канцэрт #Варшава
🎤🎸 Вялікі канцэрт Relikt у Кракаве 🎤🎸

Таксама ў канцэрце прыме ўдзел украінскі🇺🇦 музыка Уладзімір Сват. Ён будзе адкрываць гэты вечар. Вельмі цікавы выканаўца з вельмі кранальнымі песнямі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Relikt #Кракаў #Сват #канцэрт #песні
🎤 28 жніўня ў Вільні пройдзе канцэрт гурта SHUMA

📌Трансляцыя канцэрта адбудзецца таксама ў нашым эфіры і на сайце. Пачатак трансляцыі а 19-й беларускага і літоўскага часу (а 18-й польскага). Трансляцыя грамадскага тэлебачання Маланка і Беларускага Радыё Рацыя.

📌 Творцы пішуць „Экслюзіўны выступ Shuma для гарадскіх, хто не любіць намёты і цэніць камфорт; Мы сыграем прыгожы лайв у тэатры пры падтрымцы аднаго з самых выбітных дыджэяў Беларусі – Aliaxei Budzko DJ BUDZKO (філарманічны музыкант, які з аркестру перайшоў у тэхна і цяпер уплывае на развіццё тэхна музыкі ў Беларусі нават з эміграцыі).

⁉️ Дыджэй у тэатры? Гэта артыстычны выклік.

#SHUMA #дыджэй #канцэрт #Вільня #Будзько
🎤🎸 Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у Беластоку

15 верасня а 18:00 у кавярні "Lalki" артыст прэзэнтуе ў акустычным варыянце новы альбом "Вецер". Канцэрт ладзіць фонд "Тутака." Квіткі ў продажы.

#Вайцюшкевіч #канцэрт #Беласток #альбом #Тутака
🎤 Канцэрт Naka у Вільні🎤

🔸Сёння, 2 верасня, у Віленскім клубе «Paviljonas»🇱🇹 адбудзецца канцэрт праекта Nakapiano. Сярод разынак імпрэзы — песні на словы Анастасіі Шпакоўскай і Аляксея Жданава, Ганны Ахматавай і Валерыя Маракова.

🔸Прамая трасляцыя сёння на нашым сайце.

#Naka #Шпакоўская #канцэрт #Вільня #клуб