Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.8K photos
103 videos
11 files
25.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇵🇱 Польскае Міністэрства замежных спраў абурылася знішчэннем пахаванняў жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках. Прадстаўнік па справах Беларусі ў Польшчы быў выкліканы ў ведамства і атрымаў там ноту пратэсту.

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 Беларускі рэгі-гурт “Botanic Project”, трэк якога стаў неафіцыйнам гімнам палка Кастуся Каліноўскага, накіраваўся ў тур па Польшчы.

📌 Першыя два канцэрты ўжо адбыліся: яны прайшлі ў Кракаве і Катавіцы. Наперадзе – выступы ва Уроцлаве (7.07), Познані (13.07), Сопаце (15.07) і Варшаве (21.07).

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Што аб'ядноўвае Беларусь і Каракалпакстан? Не толькі пратэсты

Прэзідэнт асацыяцыі «Правы чалавека ў Сярэдняй Азіі» Надзея Атаева ўпэўнена, што пры існуючым укладзе сілаў нас аб'ядноўвае статус калоніі і прыдатку Расеі.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя!
📌 У грузінскім Батумі ў межах Тыдня Беларускай культуры прагучалі беларускія вершы і песні.

📌 Гэта адбылося ў самым цэнтры старога горада, каля так званай каланады, і над галовамі прысутных лунаў вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Спецыяльны міжнародны трыбунал, які будзе разглядаць злачынствы, учыненыя расейскім ваенным і палітычным кіраўніцтвам ва Украіне, запрацуе ў гэтым годзе, паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Смірноў.

📌 Еўрапейскі парламент сваім рашэннем ужо прызнаў неабходнасць стварэння спецыяльнага міжнароднага трыбунала і заклікаў аказаць тэхнічную і фінансавую падтрымку для гэтага.

📌 Трыбунал мае мэтай прыцягнуць да адказнасці прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і яго найбліжэйшае асяроддзе.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Палітычную зняволеную актывістку Алену Гнаўк ужо два тыдні ўтрымліваюць у карцары.

📌 65-гадовую актывістку адміністрацыя баранавіцкага СІЗА пакарала “суткамі” ў карцары. Яна павінна была выйсці адтуль 1 ліпеня, але яе не выпусцілі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Варшаве Беларуская Аналітычная Майстэрня прадставіла вынікі новага даследавання пра тое, як да беларусаў ставяцца ва Украіне.

📌 Больш за 82% украінцаў ставяцца да расейцаў негатыўна і лічаць Беларусь саўдзельніцай вайны.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Жонка палітвязня Ігара Лосіка паведаміла, што ў наваполацкай калоніі яго паставілі на прафілактычныя ўлікі як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва», а таксама як «схільнага да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў».

📌 Палітзняволены Ігар Лосік утрымліваецца ў няволі ўжо амаль 24 месяцы. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму ў «справе Ціханоўскага».

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇺🇦Украінскі журналіст распавёў, як працуецца ва ўмовах вайны. Ведаем новыя падрабязнасці

Антон
- украінскі журналіст з шматгадовым стажам. Але нават ён не быў гатовы да таго, што падрыхтаваў для яго лёс.

Слухайце размову на сайце і ў аплікацыі Рацыі!
📌 У беларускіх мастакоў, якія па палітычных матывах вымушаны былі пакінуць Беларусь, у новых краінах узнікла шмат праблем.

📌 Для таго, каб выжыць, мастакі ўладкоўваюцца, дзе прыйдзецца.

📌 Цяпер у мастакоў няма за што набываць мальберты, палотны і фарбы, бо ўсё гэта каштуе нятанна.

#беларускія_мастакі #беларускія_мастакі_у_замежжы #пераслед_мастакоў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Грузінскі Батумі сабраў на беларускае Купалле амаль дзве сотні беларусаў з розных куткоў Радзімы.

📌 Беларускае Купалле ў Батумі адбылося ў межах Тыдня беларускай культуры, што ладзіцца па ўсім свеце.

#Купалле #Батумі #Грузія #беларусы_у_Грузіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У гарадской ратушы была падпісаная адмысловая дамова аб стварэнні Музея бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі ў Акопах, як філіяла Падляшскага музея, за дзяржаўныя сродкі.

📌 Плануецца, што Музей бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі ў Акопах стане восьмым па ліку філіялам Падляшскага музея і адкрыецца ў 2025 годзе.

#Ежы_Папялушка #Беласток #музей_Папялушкі #музеі_Падляшша

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Ва Украіне ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёну “Волат” палка Каліноўскага Іван “Брэст“. Паплечнікі беларуса-дабраахвотніка прыгадваюць яго цёплымі словамі.

📌 Івану «Брэсту» было ўсяго 28 гадоў…

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У працэсе над журналісткай Кацярынай Андрэевай у Гомельскім абласным судзе абвешчаны перапынак на тыдзень. Ёй выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу – «Здрада дзяржаве».

📌 Па словах мужа Кацярыны Ігара Ільяша, родныя журналісткі чакаюць на вырак суду падчас кожнага паседжання. Сама Кацярына Андрэева знаходзіцца ў добрым эмацыйным стане і адчувае сябе ўпэўнена. Разгляд справы журналісткі працягнуцца 13-га ліпеня.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Больш за сто тысяч іншаземцаў наведалі Беларусь па “бязвізу”. З 15 красавіка дзейнічае бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Літвы і грамадзян (неграмадзян) Латвіі, а з першага ліпеня – для грамадзян Польшчы. Праўда, за першыя пяць дзён магчымасцю наведаць Беларусь без візы скарысталіся ўсяго 150 палякаў.

📌 Польскі апазіцыйны палітык, дэпутат Сейма, Робэрт Тышкевіч спадзяецца, што большасць людзей не паедзе ў краіну, дзе пануе рэжым Лукашэнкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Арт-каментар Беларускага Радыё Рацыя