Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️‼️У Беларусі 16 новых палітвязняў

📌Усе 16 чалавек, прызнаныя палітвязнямі, абвінавачваюцца альбо асужджаныя па адным артыкуле: па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Справы заведзеныя ў дачыненні да да Яўгена Ермака, Дзмітрыя Сідоркіна, Арцёма Ламаносава, Ганны Лапо, Яўгена Батуры, Аляксея Лісоўскага, Аляксандра Гурніка, Дзмітрыя Іванова, Таццяны Талочка, Станіслава Кабешава, Паліны Кабешавай, Паўла Максімава, Вікторыі Навіцкай, Юліі Мудрэўскай, Віталя Брагінца, Юрыя Гладчука.

📌На сёння па падліках праваабаронцаў у Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1260 чалавек.

📌Па падліках грамадскай ініцыятывы dissidentby колькасць палітзняволеных большая — 1535 чалавек.

❗️Але насамрэч такіх людзей нашмат болей.

📷 shutterstock/Fanni_2021 #палітвязні #праваабаронцы #пратэсты #Беларусь #гвалт #турмы
🐝Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з «хіміі» ў калонію🐝

🔸На пачатку красавіка суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю «хімію» на 8,5 месяца калоніі. З чэрвеня ён адбывае іх у магілёўскай калоніі №15, паведамляюць праваабаронцы.

🔸Палітвязень з Пружанаў быў асуджаны да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў» у Берасці. З 13 верасня 2021 года Мікола адбываў тэрмін у мазырскай папраўчай калоніі №21.

🔸Праваабаронцам вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзіла супраць яго правакацыі.

#Папека #пчаляр #калонія #правакацыі #праваабаронцы
⚡️⚡️Затрымалі двух беларусаў, якія жылі ў Польшчы

🔸Абодва нядаўна прыехалі на радзіму ў госці да сваякоў.

🔸Пра аднаго з затрыманых паведамляюць праваабаронцы, пра другога – сацсеткі.

📷 vitebskspring.org

Больш на сайце Радыё Рацыя

#беларусы #Польшча #затрыманне #праваабаронцы
📌 Праваабаронцы “Вясны” правялі акцыю салідарнасці з калегамі

📌Падчас акцыі яны апранулі маскі з тварамі сямі палітзняволеных калегаў: акрамя Алеся Бяляцкага, гэта Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Таццяна Ласіца і Леанід Судаленка.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#праваабаронцы #Вясна #Бяляцкі #салідарнасць #Вільня
‼️ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

📌У асноўным гэта людзі, якіх асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі ці іншых прадстаўнікоў улады. Яны асуджаныя на рэальныя тэрміны ў калоніі або на „хіміі”.

📌 У прыватнасці Дзмітрый Рыбак і Алег Чычыкайла ўзятыя пад варту за абразу Лукашэнкі.

📌Яшчэ некалькі чалавек, прызнаныя палітвязнямі — Валерый Кліменчанка, Іван Янчанка і Сяргей Кірэенка — былі або ёсць фігурантамі так званай „справы Зельцэра”, іх затрымалі і судзілі за каментары ў сацсетках.

📌Па стане на 12 жніўня палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1276 чалавек.

#палітвязні #праваабаронцы #паклёп #Лукашэнка #сацсеткі
🔻 Сёння 41 год адзначае палітзняволены адвакат Максім Знак

Гэта ўжо другі дзень народзінаў Максіма за кратамі: яму прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі нібыта за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання і змову з мэтай захопу ўлады».

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Знак #палітвязні #дзень_народзінаў #праваабаронцы
‼️ У Беларусі – пяць новых палітвязняў

🔻 Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Гэта — Ілля Гольцаў, Аляксей Рэзнікаў, Анастасія Лазарэнка, Наталля Лашч і Дзмітрый Іванчанка. Іх справы праваабарончыя арганізацыі лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць іх вызвалення/

📌 Агульны лік палітвязняў у Беларусі складае 1 327 чалавек.

📌 Як адзначаюць праваабаронцы, Наталля Лашч — былая супрацоўніца пракуратуры. Пра яе затрыманне стала вядома ў жніўні. Крымінальную справу распачалі за „распальванне сацыяльнай варожасці” — „незаконна распаўсюджвала інфармацыю пра прыватнае жыццё пракурорскіх работнікаў [Фрунзенскага раёна] і іх персанальныя даныя ў сетцы інтэрнэт”.

#палітвязні #праваабаронцы #Лашч #інфармацыя