Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
❗️Палітвязень Мікалай Статкевіч этапаваны з СІЗА №3 у Гомелі

Пра гэта напісала ў Фэйсбуку ягоная жонка Марына Адамовіч. Куды этапавалі Статкевіча, яна дакладна не ведае.

"Калі "па законе", то ў Глыбокае. Толькі там ёсць асаблівы рэжым, то бок, "камернае ўтрыманне" - такая сабе турма ў калоніі. Застаецца толькі чакаць і маліцца, каб этап не быў занадта цяжкім. Хаця гэта цяжка заўжды.

Нагадаем, што ў снежні мінулага году суд у Гомелі прысудзіў аднаму з лідараў беларускай апазіцыі Мікалаю Статкевічу 14 гадоў пазбаўлення волі.
‼️Цяпер і Ірландыя. Краіна замарозіла расійскія актывы на 1,7 млрд еўра. Гэта фінансавыя актывы ў банках і фондах, прыватныя самалёты і яхты, элітная нерухомасць.

Цэнтральны банк Ірландыі разаслаў арганізацыям лісты з напамінам ім пра сваю ролю ў наглядзе за фінансавымі санкцыямі.

Крыніца: https://t.me/euroradio
🗣«Вясна» запрашае на прэзентацыю дакладаў у Вільні

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў межах Тыдня супраць катаванняў запрашае на прэзентацыю трох апошніх дакладаў арганізацыі. Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу 24 чэрвеня ў 12:00 у Вільні (прастора IMAGURU, вул. Vytenio, 18, 5 паверх).

На мерапрыемстве будуць прэзентаваны тры даклады ПЦ «Вясны»:

• «Крымінальны пераслед па палітычных матывах. Беларусь 2021-2022»;
• «Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы: стандарты і рэальнасць у Беларусі за 2021-2022 гады»;
• «Месцы несвабоды ў Беларусі. Справаздача за 2020-2021 гады».

📍Уваход на прэзентацыю вольны, але для ацэнкі колькасці жадаючых наведаць мерапрыемства просяць запоўніць кароткую форму рэгістрацы

Крыніца: https://t.me/viasna96
📌Пісьменнік і журналіст Уладзімір Стрыгуцкі ўдзячны за навуку братам Луцкевічам

📌Многія дысідэнты, якія выходзілі пасля доўгіх турэмных тэрмінаў, узгадвалі, што за гады зняволення яны прайшлі сапраўдныя ўніверсітэты, дзе выкладчыкамі былі іх калегі па няшчасці — былыя прафесары, пісьменнікі, мастакі і аграномы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Стрыгуцкі #Луцкевічы #дысідэнты #выкладчыкі
⁉️Ці можна сыпаць солі і перцу на хвост нейкім, хоць дробным, чыноўнікам?

⁉️ Няўжо спакойнае жыццё раёнак, калі нічога не патрабавалася, акрамя суцэльных панегірыкаў «лучшым людзям нашава раёна» і публікацыі лічбаў новых рэкордных надояў і ураджаяў, незваротна мінае?

📌Над гэтымі пытаннямі ў сваім блогу разважае Уладзімір Хільмановіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пярцоў #чыноўнікі #раёнкі #рэдактары #артыкулы
🔸„Адам Міцкевіч і рамантыкі перад традыцыяй віленскага філалагічнага асяроддзя”

🔸У Беластоку адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя.

🔸Яна ладзілася ў межах Года польскага рамантызму, прынятага Сеймам Рэспублікі Польшча.🇵🇱

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Міцкевіч #канферэнцыя #Беласток #Польшча
⚡️⚡️Харкаў пасля абстрэлу

У паліцыі Харкаўскай вобласці🇺🇦 заявілі, што будынак жыллёва-камунальнага каледжа быў разбураны ў выніку траплення расейскай🇷🇺 ракеты ў ноч з 20 на 21 чэрвеня. Пры абстрэле ніхто не пацярпеў.

На другой фатаграфіі - цела 85-гадовай Раісы Казаковай, якая загінула ва ўласным садзе. Жанчына збірала гарох, калі ў яе дом трапіла ракета.

Крыніца: https://t.me/meduzalive
📌Я працаваў школьным настаўнікам гісторыі, але я зразумеў, што ўсё ж такі маё пакліканне ў іншым.

🔻Госць Рацыі – сябра ліквідаванага „Саюза беларускіх пісьменнікаў” Уладзімір Арлоў распавядае пра свой творчы шлях у цяжкіх умовах таталітарызму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Арлоў #пісьменнік #пакліканне #гісторыя
‼️Суд у Львове арыштаваў вагон-рэстаран Віктара Мядзведчука

Лычакоўскі раённы суд Львова арыштаваў маёмасць "кума Пуціна" Віктара Медведчука.

Як паведамілі ў прэс-службе суда, пад арышт патрапілі:

- 279 карцін;
- 4 статуэткі;
- 5 кубкаў і адзін куфаль;
- 31 скрынка з посудам;
- 10 гадзіннікаў;
- адзін чыгуначны вагон-рэстаран.

Таксама суд працягнуў арышт самому Мядзведчуку да 9 жніўня.

📷 Facebook

Крыніца: https://t.me/vottaktv
‼️ Расея зімой можа цалкам спыніць пастаўкі газу ў Еўропу, сказаў кіраўнік Міжнароднага энергетычнага агенцтва Фаціх Бірал у інтэрв'ю Financial Times.

📌 Бірал мяркуе, што РФ скараціла пастаўкі газу апошнім часам, каб не даць еўрапейцам запоўніць іх газавыя сховішчы і павялічыць свае рычагі ўплыву ў зімовыя месяцы.

📌 У сувязі з гэтым Бірал заклікае ўлады ЕЗ прыняць меры па змяншэнню попыту на газ і захаваць працу старых атамных электрастанцый, якія планавалі адключыць.

Крыніца: korrespondent.net
‼️ Прысуд філосафу Уладзіміру Мацкевічу абвесцяць 23 чэрвеня. Судовы працэс пачаўся 9 чэрвеня. Сёння Мацкевіч выступіў з апошнім словам. Змест выступу невядомы: суд праходзіў у закрытым рэжыме.

📌 Абвяшчэнне прысуду адбудзецца а 16:00 у Менскім абласным судзе (вул. Свярдлова, 3), і пройдзе ў адкрытым рэжыме.

📌 Мацкевіча абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем, а таксама ў абразе Лукашэнкі (арт. 342, 361-1 і 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Ён быў затрыманы 4 жніўня 2021 года.

Крыніца: @methodology_by.
‼️ Інстаграм HrodnaLife, услед за іншымі сеткамі сайта, прызнаны экстрэмісцкім.

📌 Суд Ленінскага раёна Гародні прыняў рашэнне аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі мясцовага СМІ HrodnaLife, а менавіта: інтэрнэт-старонкі ў сацсетцы Instagram, а таксама візуальных матар’ялаў, такіх як лагатып, лічбавы вадзяны знак ды іншыя выявы, экстрэмісцкімі.

📌 Сам інфармацыйны рэсурс ужо зазнаваў на сабе рэпрэсіі. Сайт парталу на тэрыторыі Беларусі заблакаваны. Тэлеграм-канал СМІ быў прызнаны экстрэмісцкім яшчэ ў ліпені 2021 года.

Крыніца: spring96.org
‼️ Літва чакае, што Расея адключыць яе ад рэгіянальнай электрасеткі ў адказ на абмежаванне грузаперавозак у Калінінградскую вобласць, паведаміў прэзідэнт Гітанас Наўседа ў інтэрв'ю агенцтву Reuters.

📌Уварвання расейскай арміі і ваеннай канфрантацыі ў сувязі з абмежаваннем транзіту Вільня не чакае, сказаў ён.

📌 Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава паабяцала меры ў адказ, якія будуць «не ў дыпламатычнай, а ў практычнай плоскасці».

📌 З 18 чэрвеня літоўскія ўлады спынілі транзіт у Калінінград акцыйных тавараў, у адпаведнасці з патрабаваннямі чацвёртага пакета санкцый Еўразвяза. Губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў распавёў, што пад забарону патрапіла да 40-50% грузаў.

📌 Расея называе гэтае рашэнне незаконным і парушаючым пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Расіяй і Еўразвязам.

Крыніца: nashaniva.com
📌 Палітзняволенага Ігара Лосіка этапавалі ў наваполацкую калонію. Пра гэта паведаміла яго жонка Дар’я Лосік у Іnstagram.

📌 Палітзняволены Ігар Лосік утрымліваецца ў няволі ўжо амаль 24 месяцы. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага».

📌 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку (на лістах пазначайце «каранцін»).

Крыніца: Вясна
📌‼️ Урад Германіі перасцерог Расею ад контрмер у сувязі са спрэчкай з Літвой адносна грузавых перавозак у расейскі Калінінград. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Германіі Штэфен Хебештрайт на прэс-канферэнцыі ў Берліне, перадае CNN.

📌 Ён адзначыў, што Літва распачала гэтыя дзеянні ў рамках санкцый Еўразвяза ў дачыненні да Расеі, якія закранаюць толькі пэўныя тавары, і ніводзін чалавек не падвергнуўся санкцыям.

📌 "Таму мы адназначна не прымаем контрмеры, абвешчаныя Расеяй", — заявіў прадстаўнік урада.

📌 Нядаўна стала вядома, што санкцыі Еўразвяза, уведзеныя ў дачыненні да шэрагу расейскіх тавараў у сакавіку і набылі моц з 18 чэрвеня, распаўсюджваюцца і на транзіт гэтых тавараў праз Літву. Расейскі бок зрабіў шэраг гучных заяў, абвінаваціўшы Літву ў парушэнні дамоўленасцяў з ЕЗ.

Крыніца: reform.by
📌‼️ Беларусь размяшчае на мяжы з Украінай драўляныя муляжы танкаў. Мэта такіх дзеянняў — прадэманстраваць сваю прысутнасць і правесці мерапрыемствы аператыўнай маскіроўкі.

📌 Адпаведнай інфармацыяй падчас брыфінгу падзяліўся спікер Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік, перадае УНІАН.

📌 Спікер таксама распавёў, што падраздзяленні УС РБ у складзе да сямі батальёнаў працягваюць выконваць заданні з так званага «ўзмацнення» ўкраінска-беларускай мяжы. Гаворка ідзе аб Берасцейскай і Гомельскай абласцях.

📌 Паводле ўкраінскіх адмыслоўцаў, на мяжы з Украінай знаходзяцца 4 тысячы вайскоўцаў РБ. Гэтай колькасці недастаткова для арганізацыі атакі на якім-небудзь кірунку.

Крыніца: novychas.online