Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
31.1K photos
100 videos
10 files
24.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌🚛 Літва пашырыла абмежаванні па транзіце ў Калінінград на аўтамабільны транспарт.

📌 Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ў пресс-службе літоўскага ўрада.

📌 Гэтую інфармацыю агенцтву пацвердзілі ў некалькіх кампаніях, якія займаюцца аўтаперавозкамі.

📌 18 чэрвеня Літоўскія чыгункі спынілі транзіт паміж РФ і Калінінградскай вобласцю тавараў, якія патрапілі пад еўрапейскія санкцыі. Расея запатрабавала аднавіць перавозкі ў поўным аб'ёме і прыгразіла наступствамі.

#санкцыі #Літва #Калінінград
📌 Беларусь вымушана пераарыентавацца ў закупках марской і далікатэснай рыбы і морапрадуктаў са Скандынавіі на Расею.

📌 Найбуйнейшы ў Беларусі вытворца рыбнай прадукцыі кампанія "Санта Брэмар" адчувае цяжкасці з закупкай і лагістыкай астуджанага ласося і фарэлі.

📌 У 2021 годзе беларускія кампаніі атрымалі права здабыць у Баранцавым моры 5021 тону траскі і 1805 тон пікшы.

📌 Інфармацыю аб квотах на вылаў рыбы ў расейскіх водах Мінсельгасхарч сёлета не публікаваў.

#рыба #Санта_Брэмар #морапрадукты #санкцыі
⁉️Пра што дамаўляліся Лукашэнка і Пуцін?

📌25 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Санкт-Пецярбургу.

📌Па інфармацыі расейскіх СМІ, яны абмеркавалі пытанні абароны, пастаўку калійных угнаенняў на сусветныя рынкі і сітуацыю ў свеце.

🚤Да таго Лукашэнка на катэры пракаціўся ўздоўж месца, дзе будуецца порт для Беларусі. З гэтым праектам звязаны спадзяванні ўрада Беларусі на пераарыентацыю паставак калійных угнаенняў пасля таго, як Літва заблакавала транзіт праз сваю тэрыторыю.

📷 Прэс-служба Крамля

#Пуцін #Лукашэнка #вайна #санкцыі #Беларусь
📌 Група вядучых беларускіх аналітыкаў прадставіла анлайн-прэзентацыю першай штоквартальнай справаздачы „Беларускі трэкер перамен”.

📌 Паводле аналітыкаў, падтрымка Беларусі вайны Расеі ва Украіне мае негатыўныя наступствы для эканомікі краіны і ўспрымання беларусаў у свеце, але выгадная для рэжыму, які, тым самым, падтрымлівае ўласную ўстойлівасць. Акрамя гэтага, Беларусь згубіла важнага гандлёвага партнёра – Украіну.

#санкцыі #беларуская_эканоміка #Павел_Слюнькін
#Кацярына_Барнукова

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️‼️Сёмы пакет санкцый ЕЗ супраць Расеі можа быць ухвалены да сярэдзіны наступнага тыдня.

🔻Па дадзеных СМІ, амбасадары ЕЗ у чацвер прыступаюць да кансультацый па ўвядзенні новых абмежаванняў супраць РФ.

🔻Гэты пакет будзе ўключаць забарону на імпарт расейскага золата. Пакет таксама пашырыць спіс тавараў падвойнага прызначэння, забароненых для экспарту ў РФ, і спіс фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з шырокім колам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

🔻Акрамя таго, новы пакет санкцый будзе накіраваны на закрыццё шчылін у раней зацверджаных антырасейскіх санкцыях.

Крыніца: Европейская правда

📷 newspress.am
#ЕЗ #Пуцін #санкцыі #вайна #Украіна
📌 “Сігналаў пра гатовасць працаваць з намі вельмі шмат. Санкцыі, якія ўводзяцца і ў дачыненні да Расеі, і Беларусі, рыкашэтам б’юць па тых, хто гэта робіць”.

Кажа прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

📌Ён лічыць, што „недружалюбныя краіны”, нягледзячы на санкцыі, гатовыя працаваць з Беларуссю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Галоўчанка #Расея #Беларусь #санкцыі