Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ Тры гады "хіміі" запрасіла абвінавачанне для палітзняволенай Васілевіча.

📌‼️ У судзе Савецкага раёна Менска 10 чэрвеня працягваўся суд над палітзняволенай Наталляй Васілевіч, якую абвінавачваюць ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

📌 Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк.

📌 Наталля Васілевіч была затрыманая 15 снежня 2021 года. Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме ў Жодзіна.

📌 Сёння дзяржабвінаваўца запрасіў для Васілевіч абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

📌 Чакаецца, што прысуд будзе вынесены ў аўторак, 14 чэрвеня.

#Наталля_Васілевіч #палітвязні #пераслед_актывістаў #рэпрэсіі #турма_ў_Жодзіне

spring96.org
📌‼️ 14 чэрвеня затрыманы 29-гадовага супрацоўніка Мінскінжпраекта Аляксандра Захожага. Меркавана, ён быў адміністратарам дваравога чата „9-ы кіламетр”

#пераслед_актывістаў #Аляксандр_Захожы #дваравыя_чаты #дваравы_чат_дзявяты_кіламетр #палітвязні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Бярозе не спыняюцца суды за каментары ў інтэрнэце.

📌 У судзе Бярозаўскага раёна была разгледжана крымінальная справа 35-гадовага жыхара горада Бяроза Юрыя Юдчыца за абразу ў інтэрнэце на пачатку мінулага году начальніка інспекцыі па справах непаўнагадовых мясцовай міліцыі Дзмітрыя Лішко.

📌 Старшыня суда Наталля Вакульчык палічыла Юдчыца вінаватым за негатыўны каментар у адрас маёра Лішко і пакарала абвінавачанага двума гадамі „дамашняй” хіміі і выплатай 1000 рублёў Лішко маральнай шкоды.

#Бяроза #пераслед_актывістаў #рэпрэсіі #Юрый_Юдчыц #Дзмітрый_Лішко

Больш на сайце Радыё Рацыя.