This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Расейскага вайскоўца прысудзілі да пажыццёвага пазбаўлення волі
Вадзіма Шышымарына прызналі вінаватым у забойстве бяззбройнага жыхара Украіны. Працэс прайшоў у Саламенскім судзе Кіева
Крыніца: NEXTA

Гданьскае Беларускае культурнае таварыства „Хатка”
Сённяшні „Госць Рацыі” - гісторык Алена Глагоўская, якая найбольш спрычынілася да яе стварэння. Яна распавяла пра гісторыю стварэння арганізацыі і пра тое, як беларусы пачалі пачала асыцыявацца ў жыхароў трыгарада толькі з "Хаткай".
Чытай больш на сайце Радыё Рацыя:

КДБ уключыў яшчэ некалькі беларусаў у спіс „тэрарыстаў”
Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўключыў пяць новых прозвішчаў у пералік фізічных асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
Яго абноўлены варыянт апублікаваны на сайце ведамства, звярнула ўвагу „Зеркало”. У абноўленым спісе — чатыры жыхары Магілёўскай вобласці і адзін — грамадзянін Расеі з відам на жыхарства ў Беларусі, які жыве ў Гомельскай вобласці. З 2020 года ў спісе КДБ ужо больш за 50 беларусаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка ды іншыя.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️87 грамадзян загінулі ў выніку абстрэлу расейцамі вайсковага цэнтру ў паселішчы Дзясна ў Чарнігаўскай вобласці🇺🇦.
«Сёння мы завяршылі працу ў Дзясне. З-пад завалаў дасталі 87 цел. Гэта 87 жыццяў. Жыццё – гэта і ёсць будучыня. То бок, без гэтых людзей ужо будзе будучыня Украіны. Наша дзяржава сёння шмат губляе і вельмі дорага плаціць за свабоду і незалежнасць», — заявіў Уладзімір Зяленскі 23 траўня падчас свайго выступу на Эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя). вобласці.
❗️Расея нанесла ракетны ўдар па пасёлку Дзясна яшчэ 17 траўня. Менавіта ў гэтым пасёлку знаходзіцца адзін з навучальных цэнтраў украінскай арміі.
#вайна #Украіна #Уладзімір_Зяленскі #ахвяры

🔻Якія наступствы для рэжыму можа мець прыняцце закона пра смяротнае пакаранне за акты тэрарызму?
🔻Колькі трыбуналаў спатрэбіцца, каб рэжым Беларусі сам панес адказнасць, у тым ліку за саўдзел у вайне супраць Украіны?
🔻Калі нарэшце беларусы, што выехалі, змогуць вярнуцца ў Беларусь альбо рэалізаваць свой патэнцыял у выгнанні?
🎤Пра гэта паразмаўляем з “Госцем Рацыі” - прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і Канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам.
🎧Слухайце перадачу “Госць Рацыі” ў аўторак, 24-га траўня, у 8.10 па польскім часе, у 09.10 - па беларускім.
Больш на Радыё Рацыя
📷 DW

“Тое, што там народзіцца калісьці ў народным асяроддзі, не будзе Польшчай або Літвой, але Беларуссю,” - пісала Ганна Канапніцкая прабываўшы ў Гародні.
❗️23 траўня спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэння польскай пісьменніці Марыі Канапніцкай.
Марыя Канапніцкая была родам з Сувалак. У 20 гадоў выйшла замуж за Яраслава Канапніцкага. Сям’я Канапніцкіх была звязана з паўстаннем 1863 года. Баючыся пераследу, яны з’ехалі ў Германію і вярнуліся на Бацькаўшчыну ў 1865 годзе пасля аб’яўлення амністыі.
Марыя Канапніцкая часта наведвала Беларусь, у прыватнасці, Піншчыну і Гародню.

⁉️Як вывучыць беларускую мову?
Паліна Маслянкова, стваральніца суполкі «Пакрысе», прапануе інтэрактыўныя формы вывучэння роднай мовы.
Інтэрактыўная старонка «Пакрысе» з’явілася ў Instagram з месяц таму, і ўжо займела больш як 750 прыхільнікаў.

❓Ці дапускаеце вы новую хвалю пратэстаў на фоне вайны ва Украіне і падзення аўтарытэту ўладаў Беларусі?
❗️На Віцебшчыне масава праходзяць суды за абразу Лукашэнкі ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў. Працэсы адбыліся днямі ў Віцебску, Полацку, Наваполацку. Людзей судзілі ў адкрытых і закрытых працэсах, і пакаранні былівельмі жорсткія: ад 2-х да 6-ці з паловай гадоў зняволення.
📌На думку віцебскай праваабаронцы Ірыны Траццяковай, адзіны спосаб уладам неяк стрымаць людзей – гэта застрашыць іх. Людзі павінны быць застрашанымі, людзі павінны быць запалоханымі.

‼️З расейскага палону абмянялі памежніка з вострава Змяіны, сапраўднага аўтара фразы пра расейскі карабель.
📌Імя памежніка пакуль не раскрываецца.
Раней украінскі бок назваў аўтарам фразы ягонага калегу Рамана Грыбава, але гэта быў іншы чалавек.
Больш на Радыё Рацыя
📷 Калаж pravda.com.ua
#вайна #Украіна #востраў_Змяіны #ваеннапалонныя

‼️Мінабароны Беларусі падоўжыла манеўры ля межаў з Украінай🇺🇦 і Польшчай🇵🇱
🔻Паводле Мінабароны, на чарговым, трэцім этапе вучэнняў будуць праводзіць «праверку ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні ў воінскіх часцях баявога, тылавога і тэхнічнага забеспячэння».
Запланаваныя кантрольныя прабегі тэхнікі на маршах рознай працягласці. «Для выканання гэтых задач прызыў ваеннаабавязаных не прадугледжваецца», паведаміла Мінабароны.
10 траўня Мінабароны Беларусі паведаміла: сілы спецыяльных аперацый Беларусі разгарнулі на трох тактычных кірунках ля мяжы з Украінай.
Адначасова Міністэрства абароны Беларусі абвясціла аб прызыве ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях з 10 траўня 430 асобаў з запасу на вайсковыя зборы тэрытарыяльнай абароны.
📷 з адкрытых крыніц

❗️На беларускіх граніцах узмацнілі санітарны кантроль з-за воспы малпаў
🔻Адзінкавыя выпадкі заражэння воспай малпаў выявілі ў Аўстраліі, Афрыцы, Канадзе, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Іспаніі і ЗША.
Воспа малпаў — рэдкае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца ліхаманкай, агульнай інтаксікацыяй і з’яўленнем экзантэмы. Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца малпы. Часам адзначаюцца выпадкі, калі інфекцыя перадаецца ад чалавека да чалавека пры працяглым кантакце. Звычайна захворванне працякае ў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці.
🔻Верагоднасць завозу гэтай інфекцыі ў Беларусь ацэньваецца як нізкая, у сувязі з адсутнасцю авіязносін з большасцю краін свету.
📷 Reuters

Дзень гібелі Вітольда Ашурка стаў гэткім яскравым адлюстраваннем таго становішча, у якім апынулася Беларусь з 2020 года - піша Уладзімір Хільмановіч у сваім блогу.
А чым для вас была смерць беларускага палітвязня?
Чытай блог Уладзімера Хільмановіча на сайце Радыё Рацыя:

🎤 "Госць Рацыі" прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.
Больш на Радыё Рацыя
Больш на Радыё Рацыя
Уладзімір Зяленскі: Бліжэйшыя тыдні будуць цяжкімі
„…Бліжэйшыя тыдні вайны будуць складанымі, і мы павінны гэта ўсведамляць. Але ў нас няма ніякай альтэрнатывы, акрамя як змагацца і перамагчы, вызваліць нашу зямлю і нашых людзей. Таму што акупанты хочуць забраць у нас не проста нешта, а ўсё, што ў нас ёсць, разам з правам на жыццё для ўкраінцаў”. Паводле Зяленскага, самая цяжкая баявая сітуацыя цяпер на Данбасе, дзе расейцы ўчынілі „бойню”. „Бахмут, Папасная, Севераданецк – у гэтым напрамку акупанты сканцэнтравалі найбольшую актыўнасць цяпер. Яны ўчынілі там бойню і спрабуюць знішчыць усё жывое, літаральна. Ніхто не разбураў Данбас так, як гэта цяпер робяць расейскія вайскоўцы”, – заявіў Зяленскі.

Амаль 40 тысяч літоўцаў і латышоў наведалі Беларусь падчас „бязвізу”
Беларусь з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму наведалі больш за 39 тысяч жыхароў Літвы і Латвіі – пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі. Там адзначылі, што за пяць тыдняў магчымасцю бязвізавага ўезду скарысталіся 39 тысяч 203 жыхары Літвы і Латвіі.
Бязвізавы рэжым дзейнічае да канца бягучага года. Скарыстацца ім можна неабмежаваную колькасць разоў і наведваць усю тэрыторыю Беларусі. Такі „бязвіз” распаўсюджваецца на грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус „неграмадзяніна Латвіі”.

У чым абвінавачваюць „групоўку Аўтуховіча”?
Патроны без зброі, нерабочы аўтамат, пісталет 30 года выпуску, 5 тратылавых шашак і рагатка.
Такой зброяй нібы „забяспечылі” украінскія ўлады і спецслужбы групу Аўтуховіча для здзяйснення дзяржаўнага перавароту і забойства Лукашэнкі, як стала вядома з судовага пасяджэння па справе „групоўкі Аўтуховіча”. Пакаранне па артыкуле 289 частка 3, якое пагражае „групоўцы Аўтуховіча”, – пазбаўленне свабоды ад 10 да 25 год, або пажыццёвае.

Мігранты з Емена пераплылі Буг, каб патрапіць у Польшчу
Пра гэта паведамляе Памежная ахова Польшчы. Усяго за 23 траўня было зарэгістравана 28 спроб парушэння мяжы, у тым ліку грамадзянамі Гвінеі і Кот-Д’івуара. На ўчастку заставы ў Дубічах Царкоўных замежнікі перакінулі дошкі праз калючы дрот і перайшлі мяжу. Яны былі затрыманыя.

„Праект беларушчыны” – рэпартаж Віктара Парфёненкі
Прафесар, літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч, да сваіх апошніх дзён рыхтаваў да друку, пры падтрымцы Станіслава Судніка, беларускі настольны каляндар. Нікому не давяраючы рабіў уласны праект беларушчыны.
Слухайце рэпартаж на сайце Радыё Рацыя:

З дырэктарам газеты „Беларусы і рынак” не можа сустрэцца адвакат
Дырэктар газеты „Беларусы і рынак” Канстанцін Залатых цягам тыдня не можа ўбачыцца са сваім адвакатам. Блізкія дакладна не ведаюць нават, дзе менавіта яго ўтрымліваюць.
Найбольш верагодна, што ў СІЗА КДБ, у іншых ізалятарах яго няма, – паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Рэдакцыя выдання апячатаная пасля ператрусу. Пра затрыманне КДБ дырэктара газеты „Беларусы і рынак” Канстанціна Залатых, бухгалтаркі выдання Юліі Кахно і галоўнага рэдактара Андрэя Александровіча стала вядома 18 траўня. У той жа дзень Кахно і Александровіча адпусцілі. Залатых на волю не выйшаў. Яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — „Распальванне нацыянальнай варажнечы”. Іншыя падрабязнасці невядомыя. „Беларусы і рынак” — адно з апошніх легальных незалежных выданняў у Беларусі, яно піша ў асноўным пра эканоміку.