Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
31.9K photos
101 videos
10 files
25.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️Шосты пакет санкцыяў Еўразвязу вялікі ўдар наносіць па тытунёвай, калійнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці

‼️Санкцыі за вайну ва Украіне накладуць на «Інтэр-Табак», «Нёман», «Нафтан», «Белкалій» і яшчэ некалькі прадпрыемстваў.

‼️ Таксама пад санкцыі трапяць кіраўнік «Беларуськалія» Іван Галаваты, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#санкцыі #Еўразвяз #Беларусь #Беларуськалій #Азаронак
‼️Савіных заявіў пра неабходнасць «неадкладнай капітуляцыі» Украіны

📌Прапанаваную ім Кіеву капітуляцыю Савіных назваў «вырашальным крокам для выратавання жыццяў грамадзян Украіны»,🇺🇦 які «дазволіць Расеі🇷🇺 дапамагчы правесці дэнацыфікацыю Украіны, аказаць дапамогу ў правядзенні новых выбараў,

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #вайна #Украіна #Савіных #выбары
У Беластоку праходзіць навуковая канферэнцыя, прысвечаная развалу СССР

Удзельнікі прыгадалі, што СССР разваліўся больш за 30 год таму, і цяперашняя палітычная сітуацыя ў свеце з'яўляецца наступствам таго, што некаторыя краіны не могуць гэта прыняць

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя:

#CCCР #Беласток
📌 Юлія Сівец пра дзіўную раду па рэкламе

Цяпер у радзе па рэкламе і Мінінфарм, і Мінспорт, і аблвыканкамы, і Мінгарвыканкам, і нават прадстаўнікі БДУ. А прадстаўнікоў бізнесу, якія гэтую рэкламу акурат ствараюць, плаціць за яе і зацікаўлены ў ёй, у радзе па рэкламе няма.

Больш на сайце Радыё Рацыя
Як адчуваюць сябе украінцы пасля 2 месяцаў вайны? Чаго найбольш ім цяпер бракуе?

Распавялі прадстаўніцы Фонду “Żyvi” Алена і Вольга

Чытайце больш на сайце Радыё Рацыя:


#ВайнаВаУкраіне #ФондДапамогі
“Мы атрымаем доступ да сучаснай зброі, боепрыпасаў, абсталявання”

Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі прагаласавала за новы і важкі пакет падтрымкі для Украіны і глабальнай дэмакратыі. Амаль на 40 мільярдаў даляраў.

Пра гэта ў адмысловым відэазвароце паведаміў празідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі: "Хутка абдудзецца другое галасаванне ў Сенаце ЗША, пасля чаго гэтае рашэнне трапіць на подпіс прэзідэнту Байдэну. Я ўдзячны народу Амерыкі, усім нашым сябрам у Кангрэсе, адміністрацыі за падтрымку. У чым канкрэтна пазітыў? Гэтыя сродкі будуць выкарыстаны максімальна хутка і без бюракратыі для абароны Украіны. Перадусім гэта зброя, боепрыпасы для нас. Але не толькі, гэта яшчэ і падтрымка расследавання ваенных злачынстваў Расейскай Федэрацыі, падтрымка дыпламатычнай працы ды іншае".

Уладзімір Зяленскі адзначыў таксама: ”Гэта знакамітая праграма ленд-лізу. Мы атрымаем доступ да сучаснай зброі, боепрыпасаў, абсталявання, і нам не трэба шукаць варыянты, як за гэта ўсё заплаціць”.
Жыць у Кіеўскай вобласці стала бяспечней

Частка насельніцтва вяртаецца ў свае дамы, паколькі вымушаная была знаходзіцца ў сувязі з пагрозай расейскай акупацыі на заходзе краіны, – інфармацыяй падзялілася ўкраінка, каардынатар праекта „ХаризмаUA” пра ўкраінцаў, якія набліжаюць перамогу, Люсьена Шум:
"Зараз знаходжуся ў Кіеўскай вобласці, непадалёк ад Кіева, прыблізна 20 кіламетраў. Я вярнулася літаральна на днях сюды, да гэтага я была вымушаная выехаць і знаходзіцца на захадзе Украіны з-за баявых дзеянняў, якія былі блізка ад майго сяла. Фактычна за 10 кіламетраў ад майго сяла вяліся баявыя дзеянні і была акупацыя."

Люсьена Шум дадала, што жыць у Кіеўскай вобласці цяпер стала бяспечней, чым гэта было месяц таму. Па гэтай прычыне ў рэгіён будуць паступова вяртацца людзі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️CNN Апублікавала відэа як расейцы растрэльваюць дырэктара і ахоўніка аўтамабільнага цэнтру!

Гэта сталася яшчэ 16 сакавіка пад Кіевам. Перад гэтым акупанты абшукалі ўкраінцаў і пераканаліся, што перад імі бяззбройныя і цывільныя грамадзяне.

#ВайнаВаУкраіне #Злачынствы
ПАМПУЙЦЕ ПРЫЛАДУ РАДЫЁ РАЦЫЯ Ў APP STORE АБО GOOGLE PLAY І СЛУХАЙЦЕ НАС АНЛАЙН!

Цяпер быць у курсе ўсіх самых цікавых і актуальных навін свету і беларуска-польскага памежжа можна заўсёды і ўсюды пры дапамозе мабільных гаджэтаў.

З яе дапамогай карыстачы могуць праглядаць апошнія навіны свету і беларуска-польскага памежжа, слухаць нашае радыё анлайн, слухаць навіны культурных і спартовых падзей, сачыць за навінамі ў сферы бізнэсу, навукі і прамысловасці і шмат чаго яшчэ!

З нашым дадаткам вы заўсёды будзеце ў самым цэнтры падзей!

Спасылкі для пампавання:
📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl
✒️Пабачыў свет свежы нумар “Нашага слова. pdf”

У электронным выданні можна прачытаць пра:

🔻малавядомыя факты з беларуска-індзейскіх узаемаадносінаў;
🔻 успаміны і разважанні генерала Люцыяна Жалігоўскага пра вайну 1920 года;
🔻кнігу Інгі Вінарскай “Гучы, маё сэрца, гучы…”,
🔻захаванне гістарычнай памяці вучнямі Лідскай сярэдняй школы № 11 ды іншыя цікавыя матэрыялы.

Цалкам новы нумар выдання “Нашага слова. pdf” можна прачытаць тут.
📖«Словы на ветрові» – чарговая кніга Галіны Максымюк, якая пашырае літаратурную паліцу на пудляшскай мове.

🖌Гэта перадусім галерэя яркіх жаночых партрэтаў, прадстаўленых на фоне патрыярхальнага праваслаўнага грамадства Падляшша ў мінулым стагоддзі.

📌Пра кнігу Галіны Максымюк «Словы на ветрові» і яе аўтарку слухайце ў перадачы Валі Лаеўскай “З Падляшша родам” 15 траўня, у 12.05 і ў 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.
🇵🇱“Юзэф Пілсудскі адыграў важную ролю ў нашый гісторыя, калі казаць пра здабыццё незалежнасці, - сказаў Падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі. - Беларусі, як адной з краін-суседак Польшчы, варта прыслухацца да запаветаў Пілсудскага і зрабіць свой выбар паміж еўрапейскай супольнасцю і «расейскім светам».

У 87-ю гадавіну смерці маршалка Юзэфа Пілсудскага прадстаўнікі ўлад Беластока ўсклалі кветкі да яго помніка на Рынку Касцюшкі.

Больш на Радыё Рацыя

#Юзаф_Пілсудскі #Беласток #Беларусь #незалежнасць
«У савецкім пекле»: Музей Памяці Сібіры запрашае ўбачыць гісторыю рэпрэсій

📌Да Еўрапейскай ночы музеяў 14 траўня Музей Памяці Сібіры ў Беластоку падрыхтаваў тэматычную экспазіцыю.

❗️Важнасць праекту для еўрапейскай гісторыі, у тым ліку і беларускай, адзначыў дырэктар Музея Памяці Сібіры Войцех Слешынскі: “ Экспазіцыя «У савецкім пекле» расказвае пра падзеі 70-гадовай даўніны, якія таксама нагадваюць пра трагічныя падзеі, якія сёння адбываюцца ва Украіне”.

Больш на Радыё Рацыя

#Сібір #СССР #Беласток #рэпрэсіі