Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Сайт нашага радыё і прывязаныя да яго аплікацыі часова не працуюць з тэхнічных прычын.

‼️Чытайце навіны і слухайце Беларускае Радыё Рацыя праз наш Тэлеграм-канал.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️На амбасадара РФ Сяргея Андрэева ў Польшчы🇵🇱 напалі падчас ускладання кветак на могілках савецкіх салдат і аблілі чырвонай фарбай


Крыніца: https://t.me/vottaktv
🇨🇦🇺🇦 Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо наведаў горад Ірпень пад Кіевам

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў мэр Ірпеня Аляксандр Маркушын.

Адначасна з візітам Джасціна Трудо ў Ірпень праходзіць візіт першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн у горад Ужгарад на захадзе Украіны. Байдэн стала першай прадстаўніцай сям'і амерыканскага прэзідэнта, што наведала Украіну.

Першым заходнім лідарам за межамі Еўрапейскага Звязу, які наведаў Украіну, стаў брытанскі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан. Ён пабываў у Кіеве ў красавіку.
‼️Пуцін не зрабіў значных заяў на парадзе ў Маскве

🔻75-ы дзень вайны. Расейцы не змаглі правесці парад у Марыўпалі. Украінскія вайскоўцы адбіваюць атакі на «Азоўсталь»

🔻Марыўпальскія гарадскія ўлады заявілі, што расейцы не змаглі правесці парад у Марыўпалі і абмежаваліся ўскладаннем кветак да мясцовага помніка.

🔻Адначасова расейскія вайскоўцы працягваюць штурмаваць тэрыторыю завода «Азоўсталь», дзе застаюцца ўкраінскія падраздзяленні Узброеных сіл і Службы бяспекі, марскія пяхотнікі і памежнікі, якія адбіваюць атакі расейцаў.

Украінскія абаронцы знаходзяцца ў поўнай аблозе пад бесперапыннымі абстрэламі і авіяналётамі. Паводле іх, калі Украіна і міжнародныя арганізацыі не дамовяцца з Расеяй аб спыненні агню і іхным выхадзе з гораду, то іх чакае гібель.

🔻Пуцін не зрабіў значных заяў на парадзе ў Маскве. Па ўсёй Расеі 🇷🇺адмянілі пралёты авіяцыі.
Прэзідэнт Расеі паабяцаў сёння падпісаць указ аб дапамозе сем’ям вайскоўцаў, якія загінулі на ва Украіне.🇺🇦
🤔 Выданне «Медуза» сцвярджае, што, паводле іх крыніц, сайт Lenta.ru не быў узламаны, а навіны на галоўнай старонцы апублікавалі супрацоўнікі сайта

«Медуза» заяўляе, што іх крыніцы паказалі доказы таго, што сайт не быў узламаны, але суразмоўцы выдання не назвалі сваіх імёнаў.

UPD. Адказнасць за размяшчэнне антываенных ды антыпуцінскіх навінаў на сайце ўзялі на сябе кіраўнік раздзелаў «Эканоміка» і «Среда обитания» Ягор Палякоў і рэдактар гэтых раздзелаў Аляксандра Мірошнікава.

Крыніца: @meduzalive
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇷🇺Расейскія вайскоўцы нанеслі чатыры ракетныя ўдары па Адэсе.🇺🇦

Запусцілі ракеты з тэрыторыі Крыма.

"Вораг працягвае знішчаць аб'екты інфраструктуры вобласці і аказваць псіхалагічны ціск на грамадзянскае насельніцтва. Высокая верагоднасць працягу ракетных нападаў па рэгіёне", — напісала ў телеграм-канале аператыўнае камандаванне “Юг”.

На відэа — наступствы папярэдняга абстрэлу ўзбярэжжа Адэсы.

Тым часам Пуцін усклаў кветкі💐 да мемарыялаў гарадоў-герояў у Маскве. У тым ліку да пастаментаў Кіева і Адэсы.

Крыніца: Еўрарадыё
⁉️"Мы адзіныя з Расеяй, але не агрэсары", – заявіў Лукашэнка

🔻У сталіцы Беларусі 9 траўня на цэнтральных вуліцах адбылося шэсце ў гонар перамогі над нацыстамі ў 1945 годзе. На плошчы Перамогі да трыбуны выйшаў Аляксандр Лукашэнка.

🔻У сваім выступе ён заявіў, што Беларусь не маюць права называць агрэсарам, пры гэтым запэўніў, што краіна пад яго кіраўніцтвам будзе далей заставацца вернай хаўрусніцай Расеі.🇷🇺

🔻 Панаракаў ён з прычыны санкцый і адзначыў, што на Захадзе нібыта ігнаруюць высілкі Беларусі «спыніць вайну».

🔻Дзяржаўныя святкаванні ў Беларусі адбываюцца на фоне паўнавартаснай вайны ў суседняй Украіне,🇺🇦 якую 24 лютага пачала Расея.🇷🇺

🔻Лукашэнка прадаставіў для расейскіх войскаў тэрыторыю для ракетных удараў, перамяшчэння сіл і правозу параненых у шпіталі.

📷 БелТА

#Лукашэнка #Расея #вайна #Украіна #9_Мая
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦 Уладзімір Зяленскі: Перамаглі тады. Пераможам і цяпер

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў свой зварот на свята 9 траўня ў цэнтры Кіева на Хрышчаціку, перагароджаным процітанкавымі вожыкамі.
⚡️⚡️226 украінскіх дзяцей загінулі і яшчэ 415 атрымалі раненні з пачатку вайны ва Украіне.

❗️Як паведамілі ў офісе Генеральнага пракурора Украіны, найбольш дзяцей пацярпелі ў Данецкай, Кіеўскай Харкаўскай, Чарнігаўскай і Херсонскай абласцях🇺🇦.

🔻Як адзначылі ў пракуратуры, гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі працягваецца праца ў вызначэнні ахвяр у месцах актыўных баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

‼️8 траўня стала вядома пра гібель 13-гадовай дзяўчынкі, якая знаходзілася ў адной з машын калоны прыватных аўтамабіляў, якую расейцы абстралялі ў Чугуеўскім раёне Харкаўскай вобласьці.

🔻У выніку штодзённых бамбаванняў і абстрэлаў Узброенымі сіламі РФ украінскіх гарадоў і сёлаў пашкоджана больш за 1600 навучальных устаноў. Пры гэтым 121 з іх цалкам разбураная.

📷 t.me/V_Zelenskiy_official

#вайна #Украіна #дзеці #ахвяры
📌 Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Нарвегію

📌 Сустрэлася з прадстаўнікамі ўраду краіны, кіраўніцтвам Нарвэскай канфедэрацыі прафсаюзаў, прадстаўнікамі НДА, якія займаюцца Беларуссю.

📌 Перадала ўраду Нарвэгіі просьбы ад беларускай дыяспары, фондаў медыцынскай салідарнасці і Беларускай рады культуры аб дапамозе ўцекачам з Беларусі, падтрымцы культурных праектаў і беларускіх медыкаў, якія працуюць ва Украіне.

📌 Нарвежскія ўніверсітэты прымуць студэнтаў з Беларусі, а таксама акажуць фінансавую дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. У гэтым семестры стыпендыі атрымалі 50 студэнтаў.

#Нарвегія #Святлана_Ціханоўская #салідарнасць #дапамога #стыпендыі_для_беларускіх_студэнтаў #беларускія_ўцекачы

📷 Фота: AP / Scanpix
🚫У Беларусі ўведзены рэжым часовага абмежавання наведвання лясоў

❗️Рэжым абмежавання ўведзены амаль ва ўсёй Менскай вобласці, за выключэннем аднаго раёна. Не лепшая сітуацыя і на Гомельшчыне, тут у большасці раёнаў акрамя абмежаванняў, уведзена і поўная забарона. Перадусім пад увагай памежныя з Украінай тэрыторыі. На Берасцейшчыне асаблівы рэжым наведвання лясоў дзейнічае ў чатырох памежных рэгіёнах.

“Такія крокі абумоўленыя тым, што чалавечы фактар – галоўная прычына прыродных пажараў”, - адзначыў ратавальнік Аляксандр Завадзкі:

📌Штраф за наведванне лясоў 🌲🌲🌳ва ўмовах дзеяння асаблівага рэжыму ці парушэння правілаў супрацьпажарнай бяспекі, вагаецца да 800 рублёў. Акрамя таго, пры выяўленні нанесенай шкоды будзе налічаная кампенсацыя, а гэта ўжо могуць быць тысячы рублёў.

📷 mazyr.by
📌🚗 🚛 Ва Украіне ўзмацняецца паліўны крызіс

📌 На большасці заправак няма дызельнага паліва, на многіх няма бензіну або яго прадаюць у абмежаванай колькасці.

📌 💣 Гэта наступства расейскіх авіяўдараў, у выніку якіх былі знішчаныя ўсе ўкраінскія нафтаперапрацоўчыя заводы і большасць рэзервуараў для захоўвання паліва.

📌 Паліва, якое ўвозіцца з-за мяжы, прыярытэтна ідзе на патрэбы фронту. Пад пагрозай апынулася пасяўная кампанія.

#Украіна #вайна #паліва #паліўны_крызіс_ва_Украіне #пад_пагрозай_пасяўная
З вайны ніхто не вяртаецца такім, якім туды пайшоў…
Алі Апшэроні

Абаронцы Марыюпалю да вайны і цяпер.

📷 Нацгвардыі Украіны