Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Белы дом аб'явіў аб новых санкцыях супраць Расеі

ЗША маюць намер увесці санкцыі супраць трох расейскіх дзяржтэлеканалаў - "Першага канала", "Расія-1" і "НТВ".

Яшчэ адна мера датычыцца спынення імпарту расейскай нафты і зніжэння залежнасці ад расейскіх энерганосьбітаў. ЗША ўжо забаранілі імпарт расейскай нафты, газу і вугалю. Сёння, 8 траўня, уся "Вялікая сямёрка" абавязалася паступова спыніць або забараніць імпарт расейскай нафты.

Аднак краінам ЕЗ на сустрэчы амбасадараў 8 траўня не ўдалося дамовіцца аб новым пакеце санкцый супраць Расеі. Абмежаванні на імпарт і транспартаванне расейскай нафты блакуюцца Вугоршчынай, Грэцыяй і Кіпрам.

#санкцыі #Украіна #вайна #ЗША #Следчы_камітэт
У Варшаве адбылася чарговая акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
Беларуская дыяспара з традыцыйна бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі, на якіх былі асуджэнні беларуска-расейскіх рэжымаў. На акцыі выступоўцы заклікалі да актыўнай падтрымкі палітвязняў, кажа Ганна Федаронак:

- Акцыя прысвечана таму, што Сафіі Сапезе далі шэсць гадоў і вялікі штраф.
- Трэба змагацца за нашых палітвязняў: лісты, паштоўкі – гэта тое. што мы можам цяпер зрабіць, грашовыя пераводы таксама.

Не абышлося без скандалу. Беларускіх радыкалаў на гэты не дапусцілі да мікрафону. Іх агрэсіўныя выступы надакучылі людзям. Па завядзёнцы, дарваўшыся да мікрафона, яны кляймяць удзельнікаў акцыі, як наймітаў Расеі, якія не крытыкуюць расейскі рэжым, гаворыць сябра беларускай партыі «Свабода» Алесь Васілеўскі:

- Мы выступаем за беларускую Беларусь, а не за тое, каб яе здаць.

Сяргей Каваленка: Яны кажуць, што ў Беларусі фашыстоўскі беларускі рэжым. Нідзе не сказана, што ў Беларусі расейская акупацыя.
🇬🇧 Вялікабрытанія абвясціла пра новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі

Вялікабрытанія абвясціла пра новыя пакеты санкцый супраць Расеі і Беларусі на суму мільярда сямісот мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у гандлі. На думку брытанскага ўрада, гэты пакет санкцый "мае на мэце яшчэ больш аслабіць ваенную машыну Пуціна".

"Гэта прывядзе да таго, што агульны кошт тавараў, якія цалкам або часткова падпадаюць пад імпартна-экспартныя санкцыі пасля пачатку незаконнага ўварвання Расеі ва Украіну, перавысіць 4 мільярды фунтаў стэрлінгаў", — гаворыцца ў паведамленні брытанскага ўраду.

Указваецца, што пошліна будзе павышана на 35%. Новыя імпартныя пошліны будуць ахопліваць тавары на суму амаль паўтара мільярда даляраў, у тым ліку на плаціну і паладый, "каб Пуцін не мог фінансаваць свае ваенныя намаганні".

Гэта звязана з тым, што Расея з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў плаціны і паладыя, экспарт якіх залежыць ад Вялікабрытаніі.
g7-b.jpg
41.1 KB
‼️ Лідары G7 паабяцалі прыцягнуць Лукашэнку і Пуціна да адказнасці

Лідары краін Вялікай сямёркі ў сумеснай заяве паабяцалі прыцягнуць Пуціна і саўдзельнікаў вайны супраць Украіны, у тым ліку рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці.

‼️ Удзельнікі віртуальнай сустрэчы Вялікай сямёркі падкрэслілі, што ні пры якіх абставінах цывільныя асобы і асобы, якія не прымаюць актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях, не могуць быць законнымі цэлямі.

‼️Пра гэта гаворыцца ў заяве лідараў G7, якую распаўсюдзіў Белы дом. «Мы прыкладзем усе намаганні, каб прыцягнуць прэзідэнта Пуціна і саўдзельнікаў гэтай агрэсіі, уключаючы рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці за іх дзеянні ў адпаведнасці з міжнародным правам. Для гэтага мы будзем працягваць працаваць разам з нашымі саюзнікамі і партнёрамі па ўсім свеце».

📷 Графіка freenews.live

#G7 #Пуцін #Лукашэнка #адказнасць #вайна #Украіна
31a1bea-------.jpg
48.4 KB
💰 Амаль пяць з паловай мільёна злотых забяспечана ў бюджэце Беластока на дапамогу ўцекачам з Украіны🇺🇦

Гэта грошы, у тым ліку на адукацыю, псіхалагічную дапамогу ды розныя іншыя віды дапамогі.

Зараз уцекачы з Беластоку🇵🇱 могуць разлічваць на разавую дапамогу - трыста злотых, на што ў гарадскім бюджэце выдзелена прыкладна восемсот дваццаць тысяч злотых. На харчаванне ўцекачоў з Украіны прызначана сто дзевяноста тысяч злотых. На псіхалагічную дапамогу сорак адна тысяча злотых. На пражыванне і харчаванне каля паўмільёна злотых.

💰 Усяго на гэтыя выдаткі ў бюджэце Беластока зарэзервавана амаль 5 мільёнаў злотых. Гэта не толькі так званыя ўласныя рэсурсы, бо на некаторыя задачы грошы дае міністэрства фінансаў і Падляшскі ваявода.

📷 eurointegration.com.ua

#Падляшша #злотыя #уцекачы #украінцы #дапамога
❗️ У палітзняволеных "хімікаў" КДБ рэгулярна ладзіць ператрусы

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у папраўчых установах №7, №39 і №43 супрацоўнікі КДБ рэгулярна праводзяць ператрусы і "правяраюць" тэлефоны.

Раней у палітычных "хімікаў" масава прайшлі ператрусы ў студзені і лютым 2022 года. 14 лютага ў спісе экстрэмісцкіх фарміраванняў з’явіўся тэлеграм-чат "Волейбол по выходным". Такое рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Гэты чат аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на "хімію".

Ужо 15 лютага КДБ пачаў "зачыстку". У васьмі папраўчых установах супрацоўнікі КДБ ладзілі затрыманні, ператрусы, допыты, выняцце тэлефонаў на экспертызы ў палітзняволеных. Таксама па месцы прапіскі былі праведзены ператрусы ў асуджаных да "хіміі" палітвязняў, якія пакінулі Беларусь. Пасля "рэйду" двух палітзняволеных перавялі ў СІЗА-3 і завялі новую крымінальную справу.
alovakmag-ukraine-belarus-1.jpg
203.8 KB
‼️Беларуская дыяспара Нямеччыны салідарная з Украінай

🔻Беларуская тэма зараз цесна прывязаная да ўкраінскай. Калі сыдзе Пуцін, тады сыдзе і Лукашэнка. У гэтым перакананы беларус, муніцыпальны палітык з Франкфурта на Майне Міхаіл Рубін. Менавіта таму беларуская дыяспара так актыўна дапамагае тым, хто прыехаў з Украіны, – адзначыў ён:

- Напэўна, вайна не толькі ў Германіі, але паўсюль успрымаецца, як вялікая трагедыя. Але, на жаль, трагедыя для розных пластоў насельніцтва і грамадзянскай супольнасці выглядае па-рознаму. Канешне, у большасці Германія падтрымлівае Украіну. Некаторыя разумеюць наколькі важна падтрымка ў самой Украіне, што Украіна змагаецца не для сябе. Яна змагаецца за нас, за ўсю Еўропу.

Міхаіл Рубін дадаў, што ў Германіі цяпер таксама змагаюцца з прарасейскімі дэманстрацыямі і падтрымліваюць, як могуць, Украіну.

📷 alovakmag.by

#Рубін #Нямеччына #Украіна #вайна #беларусы #салідарнасць
🇺🇿 МЗС Узбекістана адказала на словы Лукашэнкі

💠Ён нядаўна заявіў, што да так званай "саюзнай дзяржавы" можа далучыцца і Узбекістан.

💠У заяве Міністэрства замежных спраў Узбекістана гаворыцца:

"Апошнім часам некаторыя замежныя выданні, якія прэтэндуюць на аб'ектыўнасць і бесстароннасць у асвятленні падзей, працягваюць тыражаваць неабгрунтаваныя выказванні асобных лідараў замежных краін адносна пашырэння "саюзнай дзяржавы" і далучэння да яе Рэспублікі Узбекістан. У сувязі з гэтым зноў заяўляем аб недапушчальнасці падобных правакацыйных дзеянняў, здольных нанесці ўрон сяброўскім узаемаадносінам Узбекістана з замежнымі партнёрамі. Рэспубліка Узбекістан у мэтах забеспячэння незалежнасці і суверэнітэту краіны, зыходзячы выключна з нацыянальных інтарэсаў, прадоўжыць цвёрда прытрымлівацца выбранага курсу самастойнага развіцця".

📷 cdnuploads.aa.com.tr
‼️У Маскве пачаўся ваенны парад

Паветраная частка парада адменена "з-за надвор'я", паведаміў (https://t.me/rian_ru/162396) "РІА Навіны" прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Уладзімір Пуцін пачаў сваю прамову на парадзе з таго, што "Расея🇷🇺 заўсёды выступала за стварэнне роўнай сістэмы бяспекі", а таксама ахарактарызаваў "спецаперацыю" ва Украіне🇺🇦 як "папераджальны адпор агрэсару", гэта значыць НАТА.🇺🇸

"Краіны НАТА не захацелі нас пачуць, у іх былі іншыя планы. Нам пагражалі ўварваннем на нашы тэрыторыі, у прыватнасці ў Крым. Сутыкненне з неанацыстамі, бандэраўцамі было непазбежным".

📷 міністэрства абароны РФ

#Масква #Пуцін #парад #Расея
💻 "Медыя-Палессе" працягвае працу

Па-за межамі Беларусі не спыняе сваю дзейнасць "Медыя Палессе". Мяняецца толькі фармат і мэтавая аўдыторыя, -- адзначыў дырэктар выдання Максім Гарда:

- Наш сайт працягвае сваю працу, хоць мы і прызнаныя экстрэмістамі. Супрацоўнікі працягваюць працаваць з-за мяжы, ёсць новыя людзі, якія дасылаюць інфармацыю. Мы не спынялі сваю працу.

Максім Гарда звярнуў увагу, што зараз складаныя часы з доступам да інфармацыі ў Беларусі. Але нягледзячы на гэта, выданне не губляе сувязь з чытачамі палескага рэгіёну.
‼️"Працягваць умацоўваць Украіну і ўзмацняць боль Пуціна», - кажа Джо Байдэн.

🇺🇸ЗША паабяцалі працягваць умацоўваць Украіну🇺🇦 ў вайне супраць Расеі.🇷🇺

🔻 Пра намер надалей падтрымліваць Украіну, якая бароніцца ад расейскай ваеннай агрэсіі, заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 8 траўня пасля перамоў лідараў «Вялікай сямёркі».

«Сёння я размаўляў з лідарамі краін G7 і прэзидэнтам Зяленскім аб нашым непахісным адзінстве і жаданні працягваць умацоўваць Украіну і ўзмацняць боль Пуціна», — напісаў Байдэн у твітэры.

📷 EASTNEWS, ПРЭССЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА

#Байдэн #Зяленскі #вайна #Украіна #Расея #ЗША
🙏 У Варшаве прайшла імша памяці Станіслава Шушкевіча

Вечарам 8-га траўня ў варшаўскім касцёле святога Аляксандра адбылася імша памяці першага кіраўніка незалежнай Беларусі, выбітнага палітыка, прафесара Станіслава Шушкевіча. Кажа кіраўнік НАУ і былы дыпламат Павел Латушка:

- Можна ўпісаць сваё імя ў гісторыю, а можна зрабіць гісторыю. Станіслаў Станіслававіч той чалавек, які зрабіў гісторыю нашай дзяржавы.

Пасля імшы ў прысутных на службе была магчымасць пакінуць свае запісы ў кнізе памяці.

Акрамя Варшавы днём раней імша адбылася ў Менску. У Вільні таксама прайшла імша ды іншыя мерапрыемствы ў гонар вялікага беларуса.