Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Новая серыя паштовых марак «Прыгажосць Польшчы» распачынаецца з Падляшша

📌 У Супраслі ў Музеі ікон пры праваслаўным манастыры адбылася прэзентацыя і ўрачыстае гашэнне новай серыі паштовых марак «Прыгажосць Польшчы». Гэтая серыя будзе ў кожным сваём цыкле на 6 марках прэзентаваць па чарзе новае ваяводства, яго адметнасць і турыстычныя цікавосткі.

📌 Падляшша ў серыі «Прыгажосць Польшчы» рэпрэзэнтавана маркамі з выявамі – палаца Браніцкіх у Беластоку, мячэта ў Крушынянах, праваслаўнага манастыра ў Супраслі, касцёла ў Тыкоціне, маляўнічых краявідаў Драгічына і, уласна, Белавежскай пушчы.

📌 Наступным у серыі паштовых марак «Прыгажосць Польшчы» будзе – Люблінскае ваяводства.

#Падляшша #Падляшша_на_паштовых_марках #паштовыя_маркі #Супрасль #палац_Браніцкіх

📷 Фота Беларускае Радыё Рацыя.
📌 У Беластоку прайшла беларуска-ўкраінская акцыя салідарнасці

📌 Пад сценамі консульства Беларусі ў Беластоку больш за 100 чалавек - беларусаў і ўкраінцаў прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці пад лозунгам «Ніколі болей», прымеркаванай да дня заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе.

📌 Падчас акцыі прысутныя спявалі ўкраінскія і беларускія песні, працаваў вольны мікрафон. Сярод асноўных зваротаў: Расеі спыніць вайну ва Украіне, а рэжыму Беларусі вывесці расейскія войскі з уласнай тэрыторыі.

#Украіна #вайна #Другая_сусветная_вайна #Беласток #салідарнасць

📷 Фота Беларускае Радыё Рацыя.
У Лісічанску пасля расійскага абстрэлу гарыць нафтаперапрацоўчы завод. Тушэнне немагчыма - Гайдай

▫️ У выніку траплення снарадаў загарэліся вытворчыя магутнасці завода, а менавіта ўстаноўка па атрыманні серы і станцыя змешвання рэчываў.

▫️ Пажарныя не могуць спыніць полымя, паколькі артылерыйскія абстрэлы не цішэюць, - паведаміў кіраўнік Луганскай АА.
‼️⚡️Амерыканскія дыпламаты вярнуліся ў Кіеў

📌 Выконваючая абавязкі пасла ЗША ва Украіне Крысціна Квін і група амерыканскіх дыпламатаў вярнуліся ў нядзелю ў пасольства ў Кіеве ўпершыню з пачатку вайны, піша CNN.

📌 Амбасада ЗША ў сталіцы Украіны была закрытая ў сярэдзіне лютага ў сувязі з ростам апасенняў наконт ваенных дзеянняў Расеі.

📌 У канцы красавіка, падчас візіту ў Кіеў, дзяржсакратар Энтані Блінкен абвясціў, што ЗША вернуць дыпламатаў ва Украіну.

#Украіна #вайна #амерыканскія_дыпламаты #Кіеў #салідарнасць

Фота: twitter.com/USEmbassyKyiv
📌 СК завяршыў следства адносна палітзняволенай Таццяны Вадалажскай

📌 Упершыню Вадалажская была затрыманая пасля ператрусу 4 жніўня 2021 года і атрымала 10-сутачны арышт. Яе адпусцілі 14 жніўня ў статусе падазронай.

📌 У сакавіку яна звярнулася ў СК па дазвол паехаць у Літву на лячэнне, 23 сакавіка накіравалася ў СК за адказам, але ёй прад’явілі пастанову аб узяцці пад варту.

📌 48-гадовая Вадалажская — праграмны каардынатар ініцыятывы «Лятучы ўніверсітэт», якую прасоўваў філосаф і метадолаг, палітвязень Уладзімір Мацкевіч.

#палітвязні #Таццяна_Вадалажская #Лятучы_ўніверсітэт #Уладзімір_Мацкевіч #Следчы_камітэт
📌 Белы дом аб'явіў аб новых санкцыях супраць Расеі

ЗША маюць намер увесці санкцыі супраць трох расейскіх дзяржтэлеканалаў - "Першага канала", "Расія-1" і "НТВ".

Яшчэ адна мера датычыцца спынення імпарту расейскай нафты і зніжэння залежнасці ад расейскіх энерганосьбітаў. ЗША ўжо забаранілі імпарт расейскай нафты, газу і вугалю. Сёння, 8 траўня, уся "Вялікая сямёрка" абавязалася паступова спыніць або забараніць імпарт расейскай нафты.

Аднак краінам ЕЗ на сустрэчы амбасадараў 8 траўня не ўдалося дамовіцца аб новым пакеце санкцый супраць Расеі. Абмежаванні на імпарт і транспартаванне расейскай нафты блакуюцца Вугоршчынай, Грэцыяй і Кіпрам.

#санкцыі #Украіна #вайна #ЗША #Следчы_камітэт
У Варшаве адбылася чарговая акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
Беларуская дыяспара з традыцыйна бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі, на якіх былі асуджэнні беларуска-расейскіх рэжымаў. На акцыі выступоўцы заклікалі да актыўнай падтрымкі палітвязняў, кажа Ганна Федаронак:

- Акцыя прысвечана таму, што Сафіі Сапезе далі шэсць гадоў і вялікі штраф.
- Трэба змагацца за нашых палітвязняў: лісты, паштоўкі – гэта тое. што мы можам цяпер зрабіць, грашовыя пераводы таксама.

Не абышлося без скандалу. Беларускіх радыкалаў на гэты не дапусцілі да мікрафону. Іх агрэсіўныя выступы надакучылі людзям. Па завядзёнцы, дарваўшыся да мікрафона, яны кляймяць удзельнікаў акцыі, як наймітаў Расеі, якія не крытыкуюць расейскі рэжым, гаворыць сябра беларускай партыі «Свабода» Алесь Васілеўскі:

- Мы выступаем за беларускую Беларусь, а не за тое, каб яе здаць.

Сяргей Каваленка: Яны кажуць, што ў Беларусі фашыстоўскі беларускі рэжым. Нідзе не сказана, што ў Беларусі расейская акупацыя.
🇬🇧 Вялікабрытанія абвясціла пра новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі

Вялікабрытанія абвясціла пра новыя пакеты санкцый супраць Расеі і Беларусі на суму мільярда сямісот мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у гандлі. На думку брытанскага ўрада, гэты пакет санкцый "мае на мэце яшчэ больш аслабіць ваенную машыну Пуціна".

"Гэта прывядзе да таго, што агульны кошт тавараў, якія цалкам або часткова падпадаюць пад імпартна-экспартныя санкцыі пасля пачатку незаконнага ўварвання Расеі ва Украіну, перавысіць 4 мільярды фунтаў стэрлінгаў", — гаворыцца ў паведамленні брытанскага ўраду.

Указваецца, што пошліна будзе павышана на 35%. Новыя імпартныя пошліны будуць ахопліваць тавары на суму амаль паўтара мільярда даляраў, у тым ліку на плаціну і паладый, "каб Пуцін не мог фінансаваць свае ваенныя намаганні".

Гэта звязана з тым, што Расея з'яўляецца адным з вядучых вытворцаў плаціны і паладыя, экспарт якіх залежыць ад Вялікабрытаніі.
g7-b.jpg
41.1 KB
‼️ Лідары G7 паабяцалі прыцягнуць Лукашэнку і Пуціна да адказнасці

Лідары краін Вялікай сямёркі ў сумеснай заяве паабяцалі прыцягнуць Пуціна і саўдзельнікаў вайны супраць Украіны, у тым ліку рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці.

‼️ Удзельнікі віртуальнай сустрэчы Вялікай сямёркі падкрэслілі, што ні пры якіх абставінах цывільныя асобы і асобы, якія не прымаюць актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях, не могуць быць законнымі цэлямі.

‼️Пра гэта гаворыцца ў заяве лідараў G7, якую распаўсюдзіў Белы дом. «Мы прыкладзем усе намаганні, каб прыцягнуць прэзідэнта Пуціна і саўдзельнікаў гэтай агрэсіі, уключаючы рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці за іх дзеянні ў адпаведнасці з міжнародным правам. Для гэтага мы будзем працягваць працаваць разам з нашымі саюзнікамі і партнёрамі па ўсім свеце».

📷 Графіка freenews.live

#G7 #Пуцін #Лукашэнка #адказнасць #вайна #Украіна
31a1bea-------.jpg
48.4 KB
💰 Амаль пяць з паловай мільёна злотых забяспечана ў бюджэце Беластока на дапамогу ўцекачам з Украіны🇺🇦

Гэта грошы, у тым ліку на адукацыю, псіхалагічную дапамогу ды розныя іншыя віды дапамогі.

Зараз уцекачы з Беластоку🇵🇱 могуць разлічваць на разавую дапамогу - трыста злотых, на што ў гарадскім бюджэце выдзелена прыкладна восемсот дваццаць тысяч злотых. На харчаванне ўцекачоў з Украіны прызначана сто дзевяноста тысяч злотых. На псіхалагічную дапамогу сорак адна тысяча злотых. На пражыванне і харчаванне каля паўмільёна злотых.

💰 Усяго на гэтыя выдаткі ў бюджэце Беластока зарэзервавана амаль 5 мільёнаў злотых. Гэта не толькі так званыя ўласныя рэсурсы, бо на некаторыя задачы грошы дае міністэрства фінансаў і Падляшскі ваявода.

📷 eurointegration.com.ua

#Падляшша #злотыя #уцекачы #украінцы #дапамога