Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.3K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У Гастомеле працягваюцца працы па размініраванні і ачыстцы тэрыторыі аэрадрому

📷NEXTA
‼️ “Для палякаў ён застанецца сябрам”

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда🇵🇱 напісаў ліст сваякам Станіслава Шушкевіча. Гэты ліст зачытаў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі падчас пахавання першага лідара незалежнай Беларусі.

У лісце адзначаецца: “Для палякаў ён застанецца сябрам, які высока цаніў кошт нашага польска-беларускага добрасуседства, якое вынікае з багатай агульнай гісторыі”. Польскі лідар выказаў надзею, што “спадчына не будзе страчаная, і мы дажывём да таго часу, калі вуліцы беларускіх гарадоў будуць насіць яго імя”.

Дуда назваў Шушкевіча “сведкам і суаўтарам вялікіх гістарычных змен, якія прывялі Беларусь на шлях незалежнасці і дэмакратыі…”

✝️ Станіслаў Шушкевіч памёр 3 мая. Учора, 7 мая, яго пахавалі на Паўночных могілках Менска. Труну накрылі бел-чырвона-белым сцягам.

📷 twitter.com

#Дуда #Шушкевіч #Міхальскі #Польшча
😢24 прадстаўнікі беларускіх медыя знаходзяцца за кратамі

“І гэта наша галоўная бяда”, - кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў – Барыс Гарэцкі, і прыгадвае, што сярод апошніх затрыманых – галоўны рэдактар выдання “Новы Час” – Аксана Колб:

- На жаль, спіс журналістаў за кратамі ніколі не памяншаўся за апошні год менш 20 чалавек. І рэпрэсіі працягваюцца. Аксана Колб – выдатны прафесіянал, патрыёт. Чалавека проста захапілі ў палон. Дарэчы, мы размаўлялі з галоўнымі рэдактарамі бельгійскіх выданняў і падлічылі, што з беларускіх выданняў мы маем 5 галоўных рэдактараў за кратамі. Вось так выглядае беларуская медыя-прастора. Нягледзячы на гэта, выданні працягваюць сваю працу, здаецца тут ёсць чым ганарыцца.

😢У Беларусі амаль не засталося незалежных СМІ. Большасць рэдакцый і журналістаў вымушаныя былі пакінуць краіну. Некаторыя рэдакцыі – тэлеканала “Белсат”, агенцтва “БелаПАН” і “Радыё Свабода” ўлады прызналі так званымі “экстрэмісцкімі фармаваннямі”.

📷 baj.by

#журналісты #Гарэцкі #медыя
🎤Дабрачынны канцэрт у Беластоку: «За нашу Украіну!»🇺🇦

🇵🇱У Падляшскай бібліятэцы пры поўным аншлагу прайшоў дабрачынны канцэрт украінскіх і польскіх песень ад калектыву «Амела».

Большая частка гледачоў канцэрта склалі жанчыны з дзецьмі, чые мужы і бацькі засталіся ваяваць ва Украіне з расейскімі агрэсарамі.

📷 Радыё Рацыя

#канцэрт #Падляшша #Украіна #Амела
💪Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю

Святлана Ціханоўская
заклікала беларускія дыяспары ва ўсім свеце выйсці 29 мая на Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю.🤍❤️🤍

Палітычныя падзеі апошняга года вымусілі з’ехаць у сталіцу Польшчы🇵🇱 мноства нашых суайчыннікаў. Мы ведаем, што наладжванне жыцця ў іншай краіне – гэта нялёгкая задача і не кожны можа сабе дазволіць час на ўдзел у акцыях дыяспары, але на гэты раз нам патрэбны кожны з вас! Калі ласка, не заставайцеся ў баку! Толькі разам мы можам паўплываць змяніць сітуацыю да лепшага – заклікаюць у Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве.

📷 з адкрытых крыніц

#Ціханоўская #салідарнасць #беларусы #Варшава
⚡️З “Азоўсталь” у Марыўпалі эвакуіравалі ўсіх жанчын, дзяцей і старых

“Гэтая частка Марыўпальскай гуманітарнай аперацыі завершана”. Пра гэта казаў падчас вечаровага відэазвароту да нацыі прэзідэнт Украіны🇺🇦Уладзімір Зяленскі:

- Дзякую камандам Міжнароднага камітэта Чырвонага крыжа і Арганізацыі аб’яднаных нацый, якія дапамаглі нам правесці першы этап эвакуацыйнай місіі з “Азоўсталі”. Удалося ўратаваць больш за 300 людзей: жанчын і дзяцей. Фактычна мы вывелі цывільных з “Азоўсталі”. І рыхтуем зараз другі этап эвакуацыйнай місіі - раненых і медыкаў, калі ўсе выканаюць дамоўленасці і не будзе хлусні.

Прэзідэнт Зяленскі дадаў, што ідзе праца над тым, каб эвакуіраваць усіх абаронцаў Марыўпаля, а таксама цывільных жыхароў. Ён назваў гэта вельмі цяжкай задачай, але і надзвычай важнай.

Марыўпаль — горад у Данецкай вобласці Украіны на беразе Азоўскага мора. Да вайны там пражывала больш за 440 тысяч чалавек. Гэта быў адзін з самых буйных і важных прамысловых і эканамічных цэнтраў краіны.

📷 з адкрытых крыніц
🔻Акцыя ў Батумі: штодня за Украіну

🇬🇪У грузінскім Батумі штодня на Плошчы Еўропы адбываюцца акцыі супраць вайны ва Украіне. Разам з украінскімі🇺🇦 актывістамі на плошчу выходзяць беларусы,🤍❤️🤍 грузіны,🇬🇪 расейцы🇷🇺 і людзі іншых нацыянальнасцяў. На акцыях гучаць гімны трох краін. Але асноўнай песняй, што выконваецца на акцыях, стала "Ой лузе червона каліна", якую ўжо ўсе спяваюць разам.

Актывісты на акцыі атрымліваюць інфармацыю з фронта ва Украіне, а таксама пра працу штаба дапамозе Украіны.

📷 Радыё Рацыя

#Батумі #акцыя #Украіна #Грузія
🇵🇱У Варшаве пройдзе служба ў памяць пра Станіслава Шушкевіча

Сёння, 8 траўня, у варшаўскім касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў а 18-ай адбудзецца служба ў памяць пра Станіслава Шушкевіча. Богаслужэнне правядзе ксёндз Вячаслаў Барок.

Для тых, хто не зможа далучыцца, будзе запісана відэа, якое размесцяць на Ютуб-канале Беларускага моладзевага хаба.

Учора, 7 траўня, першага кіраўніка незалежнай Беларусі, навукоўца, прафесара Станіслава Шушкевіча пахавалі на Паўночных могілках Менска пад бел-чырвона-белым сцягам.🤍❤️🤍

📷 dw.com

#Шушкевіч #Барок #Варшава #служба
‼️ Затрыманы музыка Андрэй Задзяркоўскі

Праваабаронцы паведамляюць, што ў Менскім раёне 5 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага Андрэя Задзяркоўскага. Вядома, што яго даставілі ў ІЧУ Менскага раёна на вуліцы Скарыны. Верагодна, складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

У чым абвінавачваюць Андрэя, пакуль невядома. Суд павінен быў прайсці 6 траўня. Інфармацыі пра яго няма.

Андрэй Задзяркоўскі закончыў гістарычны факультэт БДУ, у вольны час піша электронную музыку, заўсёды размаўляе на беларускай мове.

📷 novychas.online

#Задзяркоўскі #затрыманне #музыка #праваабаронцы
‼️ 77 гадоў таму завяршылася Другая сусветная вайна

У вайне ўдзельнічалі больш за 60 дзяржаў, ваенныя дзеянні праходзілі на тэрыторыі сарака дзяржаў. Агульныя людскія страты склалі да 65 мільёнаў чалавек, з якіх 27 мільёнаў былі забітыя на франтах. Найбольшыя страты панёс Савецкі Саюз, а таксама Кітай, Германія, Японія і Польшча.

😢 Другая сусветная вайна прынесла Халакост – масавае знішчэнне яўрэяў на тэрыторыі Германіі, яе саюзнікаў і на акупаваных тэрыторыях.

У большасці краін Еўропы, а таксама ў ЗША🇺🇸 і Вялікабрытаніі🇬🇧 перамога ў Другой сусветнай вайне адзначаецца 8 мая, паколькі менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе ў 22.43 па цэнтральна-еўрапейскім часе была падпісаная поўная капітуляцыя нацысцкай Германіі. Па маскоўскім часе, з прычыны розніцы ў часе, капітуляцыя была падпісаная ў 00.43 наступнага дня – 9 мая.

📷 з адкрытых крыніц

#вайна #Савецкі_саюз #Германія #халакост