⚡️На борце самалёта „Белавія”, які ляцеў з Баку ў Менск, памёр пасажыр
🔸Самалёт «Белавія», які ляцеў 5 траўня з Баку ў Менск, здзейсніў экстранную пасадку ў Самары, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
🔸На рэйсе Баку-Менск аднаму з пасажыраў стала дрэнна — праз 2 гадзіны палёту ён страціў прытомнасць. Адзначаецца, што пасажыра дастаўлялі на борт як маламабільнага. Бортправаднікі зрабілі аб’яву па салоне аб пошуку лекара, аказалі першую дапамогу пасажыру, каб прывесці яго ў пачуцці. Дзейнічаючы па інструкцыі, экіпаж паведаміў аб надзвычайнай сітуацыі на борце і здзейсніў экстраную пасадку ў Самары.
🔸Да прыбыцця медыкаў з пасажырам знаходзіўся бортправаднік, які аказваў медыцынскую дапамогу. Пасля пасадкі ў аэрапорце Курумач брыгада медыкаў канстатавала смерць. 😢 Будзе праведзена судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення яе прычыны.
#Белавія #Баку #Менск #самалёт #смерць #пасажыр

ПАМПУЙЦЕ ПРЫЛАДУ РАДЫЁ РАЦЫЯ Ў APP STORE АБО GOOGLE PLAY І СЛУХАЙЦЕ НАС АНЛАЙН!
Цяпер быць у курсе ўсіх самых цікавых і актуальных навін свету і беларуска-польскага памежжа можна заўсёды і ўсюды пры дапамозе мабільных гаджэтаў.
З яе дапамогай карыстачы могуць праглядаць апошнія навіны свету і беларуска-польскага памежжа, слухаць нашае радыё анлайн, слухаць навіны культурных і спартовых падзей, сачыць за навінамі ў сферы бізнэсу, навукі і прамысловасці і шмат чаго яшчэ!
З нашым дадаткам вы заўсёды будзеце ў самым цэнтры падзей!
Спасылкі для пампавання:
📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl

https://youtu.be/v2GP9hVqyu8
Гісторыя байца батальёна імя Кастуся Каліноўскага, які выжыў у Бучы
Прайдзіце па Бучы разам з выжылым у пекле першых дзён абароны прыгарадаў Кіева добраахвотнікам з пазыўным "Кіт". Ён з’яўлаецца байцом батальёна імя Катуся Каліноўскага.
У гэтым фільме ён практычна па кроках і хвілінах расказвае пра тое, як гэта было, і пра тое, як загінуў Ілля "Літвін".

YouTube
Буча: история выжившего бойца – Батальон имени Кастуся Калиновского
Пройдите по Буче вместе с выжившим в аду первых дней обороны пригородов Киева добровольцем Батальона имени Кастуся Калиновского с позывным "Кит"! В этом фильме он практически по шагам и минутам рассказывает о том, как это было. И о том, как погиб наш побратим…
‼️Кампанія TeamViewer сыходзіць з Беларусі і Расеі
У заяве кампаніі гэты крок тлумачыцца вайной супраць Украіны🇺🇦, якую развязала Расея.🇷🇺
«Мы глыбока ўзрушаныя жахлівым нападам Расеі на Украіну. TeamViewer падтрымлівае ўніверсальныя каштоўнасці свабоды і дэмакратыі, і мы асуджаем любыя формы гвалту і агрэсіі», — гаворыцца ў заяве.
TeamViewer спыніць сваю дзейнасць у Беларусі🇧🇾 і Расеі,🇷🇺 а таксама адмовіцца ад кантрактаў з кліентамі з гэтых краін. Дзеючыя падпіскі будуць выконвацца да заканчэння кантракту, але не будуць падаўжацца. Усе неліцэнзійныя злучэнні з Расеі і Беларусі будуць заблакаваныя.
Кампанія бясплатна прапануе свае прадукты для карыстальнікаў з Украіны і ахвяруе больш за 750 000 еўра Чырвонаму Крыжу для аказання гуманітарнай дапамогі.
#TeamViewer #Расея #Беларусь #Украіна

❗️Палітзняволенай Сафіі Сапезе прысудзілі 6 гадоў калоніі
Гарадзенскі абласны суд вынес прысуд грамадзянцы Расеі і палітзняволенай Сафіі Сапезе, якую абвінавачвалі адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Крыніца: https://t.me/viasna96
#Сапега #прысуд #Гародня #суд #Пратасевіч

‼️ Даведайцеся, як адкрывалася беларускае кафэ ў Грузіі
☕️Асноўныя наведнікі кавярні ў Батумі– беларусы, якія складаюць 95%, але яе ўжо пачалі наведваць і людзі іншых нацыянальнасцяў, у тым ліку і самі грузіны.🇬🇪
Больш на сайце Радыё Рацыя
📷 Радыё Рацыя
#Грузія #Батумі #кавярня #грузіны

⁉️ Ці мусім мы займацца палітыкай?
“Я не хачу ўваходзіць у самую палітыку, але разумею, што ў цяперашніх падзеях і ў гэты час цяжка адысці ад палітыкі. Як кажуць, калі ты не хочаш займацца палітыкай, то палітыка тады будзе займацца табой”.
Зазначае Госць Радыё Рацыя – старшыня фонду «Tutaka» Павел Станкевіч.
Больш на сайце Радыё Рацыя
📷 Радыё Рацыя
#Станкевіч #Tutaka #фонд #палітыка #Беларусь #Польшча

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📌❗️Параненая 15-гадовая дзяўчына вывезла з Папаснай чатырох дарослых
Ва Украіне🇺🇦 з Папаснай эвакуяваліся самастойна, але машыну расстралялі расейцы.🇷🇺
😢Двое мужчын, у тым ліку кіроўца, атрымалі цяжкія раненні асколкамі снарада. І дзяўчыне давялося сесці за руль. Дарога на Бахмут была замініравана - вораг расставіў выбуховыя пасткі ў шахматным парадку.
Дзяўчына ехала на машыне каля 30 км. Большая частка гэтай дыстанцыі - з прастрэленымі нагамі, таму што расіяне зноў стралялі па машыне.
Крыніца: https://t.me/verkhovnaradaukrainy

🎤 Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Познані
8 траўня ў познаньскай клубакавярні «PIES andaluzyjski» грае канцэрт «абаяльны, таленавіты, віртуозны і вельмі сціплы» Зміцер Вайцюшкевіч.
🎸Падчас акустычнага канцэрту ў невялікай залі можна будзе адчуць камеральнасць і камернасць жыцця беларусаў, паразмаўляць з музыкам, праспяваць разам вядомыя песні.
Квіткі 40 зл (на ўваходзе гатоўкай). Частка грошаў будзе прызначаная на дапамогу Украіне.🇺🇦
Колькасць месцаў абмежаваная.
#Вайцюшкевіч #Познань #канцэрт #музыка

📌“Дай Бог кожнаму мець такую базу інтэлегентнасці і беларускасці. Гэта ўнікальны чалавек у гэтым сенсе. Ён надзвычай быў адукаваны, цудоўны навуковец”, - кажа Алег Трусаў пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі.
📌Беларусь развітваецца з з прафесарам, палітыкам, навукоўцам, беларускім патрыётам Станіславам Шушкевічам.
Больш на сайце Радыё Рацыя
#Шушкевіч #Трусаў #Беларусь #патрыёт #прафесар

🎥Беларускі музыка зняў кароткаметражны фільм пра падзеі ў Ірпені
Там басіст Аляксандр Волчак жыў да 24 лютага 2022-га.
-Калі я ўбачыў Ірпень, ён мне адразу паказаўся такім, якім і быў. Але чым далей ты праходзіш ад Кіева да Ірпеня, тым больш ты разумееш, што ён ужо не такі. Таму што ты ідзеш па вуліцах, па якіх ты хадзіў амаль год. Бачыш нібыта тое самае, напрыклад, краму. А яна разбомбленая. Ці дом, які цалкам згарэў. Нібыта такі самы горад, а нібыта і не.
Паглядзець фільм можна па спасылцы

У Беластоку прэзентуюць кнігу «Оньдэ», напісаную на палескай гаворцы.
На імпрэзу, якая адбудзецца ў суботу, 7 мая, прыедзе аўтар кнігі, беларускі журналіст Аляксей Дзікавіцкі. Прэзентацыю ладзяць у прасторы MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza, 44). Пачатак а 16-й.

Марцін Рэмбач: Беларускае Радыё Рацыя заўсёды разам з вамі
Цяпер слухаць нас анлайн можна таксама з дапамогай новай аплікацыі для смартфонаў і айфонаў. Кажа дырэктар па справах прамоцыі і развіцця Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Рэмбач: "Мы маем дзве аплікацыі, якія ёсць магчымасць спампаваць на смартфоны і айфоны і слухаць наша радыё, чытаць інфармацыю, слухаць радыёпраграмы, якія ёсць у архіве."
Аплікацыі бясплатныя. Яны даюць магчымасць слухаць Беларускае Радыё Рацыя анлайн, але таксама даюць доступ да архіўных перадач. Апошнім часам нашае радыё праводзіць шырокую рэкламную кампанію, у падляшскім рэгіёне з’явілася паўсотні новых рэкламных білбордаў на беларускай мове. “Гэта дэманструе між іншым тое, што мы “па-за рускім светам”, – дадае Марцін Рэмбач.
Больш як 50 новых білбордаў апошнім часам усталяваныя ў розных мясцовасцях, а тасама на памежных пераходах з Беларуссю – у Беластоку, Бельску Падляшскім, Гайнаўцы, Бялай Падляшскай, Аўгуставе, Семятычах, у Варшаве, іншых мясцовасцях.
#РадыёРацыя

Audio
Станіслаў Шушкевіч: Рэальнай улады ў мяне не было, але бальшыня артыкулаў Канстытуцыі прынятыя пры маім старшынстве
Слухайце з нашага архіву інтэрв’ю з Станіславам Шушкевічам, якое ён даў Беларускаму Радыё Рацыя ў 2016 годзе^
00:00 Як апазіцыя пачала падтрымліваць Шушкевіча?
01:16 Здрада Кебіча і найбольшая памылка Шушкевіча
01:54 Пра беларускую сімволіку і яе "фашызм"
03:28 Перабольшаная роля Пазняка ў здабыванні незалежнасці
04:11 Белавежскія пагадненні і ядзерная зброя
05:48 Пра візіт Клінтана
10:08 Чаму Шушкевіч зняўся з пасады
12:27 Стаўленне да інстытуту прэзідэнства
13:20 Паўнамоцтвы ў парламенце ў параўнанні з тым, што цяпер
14:21 Пра "выбары" у Беларусіі і партыю АГП
15:42 Перспектывы у Беларусі (па стане на 2016)
Нагадваем, што развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Cтаніславам Шушкевічам пройдзе ў суботу, 7 траўня, у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску (плошча Свабоды, 9).

‼️Зяленскі падпісаў закон аб дэсаветызацыі заканадаўства Украіны
Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнай Рады.🇺🇦
Старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук растлумачыў, што дакумент адмяняе 1200 актаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання СССР і Украінскай ССР. Акрамя таго, з украінскага заканадаўства выключаць згадкі аб «перамозе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі»; імкненні ўвасабляць у жыццё «ленінскія ідэі пабудовы камуністычнага грамадства»; прыярытэце ў правах камсамольцаў, камуністаў і іншых «таварышаў»; спасылкі на праграмы, распрацаваныя Камуністычнай партыяй.
Кабінету міністраў даручана на працягу трох месяцаў прывесці ў адпаведнасць з законам свае нарматыўна-прававыя дакументы, а таксама распрацаваць новы Працоўны, Жыллёвы кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Вярхоўная Рада раней прыняла законапраект аб забароне прарасейскіх партый ва Украіне.
📷 з адкрытых крыніц інтэрнэту
#Зяленскі #Вярхоўная_Рада #законапраект #дэсаветызацыя

📌Таццяна Грыневіч сустрэлася з беларусамі Х’юстана
🎸Беларускі бард Таццяна Грыневіч працягвае творчыя гастролі па гарадах ЗША. 5 траўня адбылася сустрэча з беларусамі ў Х'юстане (штат Тэхас).🇺🇸
Сустрэчы беларусаў у Х'юстане адбываюцца не часта, таму яны вельмі каштоўныя самі па сабе. А візіт Таццяны Грыневіч да беларусаў у гэты далёкі амерыканскі горад аказалася сапраўдным святам і вялікай радасцю.
🎤Выступленне беларускай спявачкі было разнастайным і шчырым. Яна выканала песні на словы беларускіх паэтаў-класікаў, правяла шэраг гульняў, танцаў, разам з беларускімі дзеткамі спявалі дзіцячыя песні, а таксама ўсе разам выканалі “Купалінку” і “Тры чарапахі”.
🤍❤️🤍Кожны з прысутных беларусаў прымаў удзел ва ўсіх конкурсах і гульнях, якія праводзіла госця з Беларусі. А самае галоўнае, па словах Таццяны, што яна прывезла ў Х’юстан беларускае слова, да якога прагне кожная душа беларуса-эмігранта.
📷 Радыё Рацыя
#Грыневіч #выступ #Х'юстан #беларусы #бард