Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.3K photos
102 videos
10 files
25.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
ПАМПУЙЦЕ ПРЫЛАДУ РАДЫЁ РАЦЫЯ Ў APP STORE АБО GOOGLE PLAY І СЛУХАЙЦЕ НАС АНЛАЙН!

Цяпер быць у курсе ўсіх самых цікавых і актуальных навін свету і беларуска-польскага памежжа можна заўсёды і ўсюды пры дапамозе мабільных гаджэтаў.

З яе дапамогай карыстачы могуць праглядаць апошнія навіны свету і беларуска-польскага памежжа, слухаць нашае радыё анлайн, слухаць навіны культурных і спартовых падзей, сачыць за навінамі ў сферы бізнэсу, навукі і прамысловасці і шмат чаго яшчэ!

З нашым дадаткам вы заўсёды будзеце ў самым цэнтры падзей!

Спасылкі для пампавання:
📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl
Развітанне са Станіславам Шушкевічам пачнецца ў Чырвоным касцёле заўтра а 20-й гадзіне і працягнецца да 14:30 7-га траўня

З гэтай нагоды выказаўся філосаф і палітычны дзеяч Анатоль Ляўковіч: “Палітычная спадчына Станіслава Шушкевіча – гэта не толькі яго дзяржаўная дзейнасць напачатку 90-х, але і знакавы ўнёсак у развіццё і падтрымку сацыял-дэмакратычнага руху”

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Шушкевіч
Польшча – другая краіна па аб’ёме дапамогі, аказанай Украіне

Польшча – гэта разлікі міжнародных арганізацый – другая краіна па аб’ёме дапамогі, аказанай Украіне, – заявіў у праграме „Графіці” кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык. Ён падкрэсліў, што падтрымка тычыцца не толькі прыёму бежанцаў, але і гуманітарнай дапамогі, якая накіроўваецца праз усходнюю мяжу.

Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык лічыць, што цяпер у Польшчы знаходзіцца ад 1,5 да 1,8 мільёна ваенных уцекачоў з Украіны. Усяго ў Польшчу прыехала больш за 3 мільёны, але частка з’ехала ў іншыя краіны, а частка вярнулася дамоў пасля адыходу расійцаў з заходняй часткі Украіны. У эфіры Polskie Radio 24 Міхал Дворчык падкрэсліў, што праз пакет законаў польскі ўрад дазволіў уцекачам доступ да шырокага спектру паслуг і да рынку працы. На пэўны час украінцы атрымалі правы, падобныя да тых, якімі карыстаюцца польскія грамадзяне ў частцы аховы здароўя, доступу да адукацыі і сацыяльнай дапамогі.

#Польшча
У Беларусі пахавалі польскага салдата Эміля Чэчку

Сёння ў Беларусі пахавалі польскага салдата Эміля Чэчку, паведамляе праўладная арганізацыя „Сістэмная праваабарона”. Чэчка дэзерціраваў з польскага войска падчас міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і краін Еўразвяза. Ён перайшоў на беларускую тэрыторыю і заявіў, што польскія вайскоўцы ўчыняюць масавыя забойствы мігрантаў і валанцёраў. 17 сакавіка яго знайшлі павешаным.

Пахавалі Чэчку на польскіх могілках у Даўгінава, Вілейскага раёна Менскай вобласці.
У Польшчы на Чэчку пачалі крымінальную справу за дэзерцірства, яго камандзіры былі звольненыя.

📷t.me/legal_system

#Польшча
Свята годнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшло ў Беластоку

У цэнтры Беластока на Рынку Касцюшкі прайшло свята, арганізаванае для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пачалося святкаванне Дня барацьбы за правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Марша годнасці па цэнтральных вуліцах горада, а завершылася святкаваннем на цэнтральнай плошчы са спевамі, танцамі, конкурсамі і пачастункамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
Запіс у Жалобнай кнізе Станіславу Шушкевічу зрабіў Вітаўтас Ландсбергіс

Жалобная кніга Станіславу Шушкевічу знаходзіцца ў Беларускім доме ў Вільні. Свае запісы там ужо пакінулі спецпасланец ЗША па Беларусі Джулі Фішэр, спецпасланец Францыі па Беларусі Нікаля дэ Лакост і амбасадар МУС Літвы Аста Андрыаўскене. А ўшанаваць памяць Шушкевіча можа кожны — Жалобная кніга будзе даступная ў Беларускім доме ў Вільні да шостага траўня (з 12.00 да 20.00).

Чытайце больш на сайце Радыё Рацыя:
🔻 Агляд прэсы: выйсця не бачна

🔸Беларусь прызнала, што вайна Расеі «зацягваецца».

🔸Еўразвяз прадставіў новы пакет санкцый супраць Расеі.

🔸Дзень Перамогі: чаго чакаць 9 траўня?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Расея #вайна #Еўразвяз #Дзень_перамогі
‼️Беларускія валанцёры з Батумі перадалі тэрабароне Адэсы тактычныя рэчы

Паводле валанцёра Паўла Хаванскага, збор для Адэсы скончыўся, але калі будзе запыт з іншых гарадоў – валанцёры зноўку арганізуюць збор.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#беларусы #валанцёры #Адэса #збор #тэрабарона
🙎‍♀️«Жанчыны ў гісторыі Беларусі»

Такую тэму разгледзелі на чацвёртых курсах "Мова Нанова"
ў Беластоку. Госцяй курсаў была беларуская паэтка гішпанскага паходжання Анхела Эспіноса Руіс.🙍🏽‍♀️

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Беласток #Мова_Нанова #жанчына #Эспіноза #курсы
‼️6 траўня агучаць прысуд Сафіі Сапезе

🔻Суд над расейкай пачаўся 28 сакавіка, ён праходзіць у закрытым рэжыме. Крымінальную справу разглядае Гарадзенскі абласны суд.

🔻Сафію Сапега разам з Раманам Пратасевічам знялі з борта самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву і быў пасаджаны ў Беларусі 23 траўня 2021 года. Яе абвінавачваюць у адміністраванні тэлеграм-канала, дзе публікаваліся асабістыя звесткі беларускіх сілавікоў.

🔻Агулам абвінавачанні расейцы выставілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.

🔻 З улікам дасудовага пагаднення са следствам Сафіі пагражае да шасці гадоў зняволення. Сапега пісала прашэнне аб памілаванні. Толькі ў першыя месяцы пасля затрымання яна знаходзілася ў СІЗА КДБ, пасля яе перавялі пад хатні арышт.

🔻Беларускія праваабаронцы яшчэ ў траўні 2021-га прызналі Сафію Сапегу палітзняволенай.

#Сапега #суд #праваабаронцы #прысуд #Гародня
‼️Перад Папам Францыскам ёсць прыклад з гісторыі 20-га стагоддзя, з 1930-ых гадоў – гэта калі яго даўні папярэднік Пій XI-ы значны час не мог зразумець, што такое фашыстоўскі гітлераўскі рэжым і нават супрацаваў з ім. Пасля Ватыкану доўга давялося адмольваць тое неразуменне.

Уладзімір Хільмановіч у сваім блогу пра "Папу – папава, а НАТА – НАТАва".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Папа #НАТА #Вытыкан #вайна
⚡️На борце самалёта „Белавія”, які ляцеў з Баку ў Менск, памёр пасажыр

🔸Самалёт «Белавія», які ляцеў 5 траўня з Баку ў Менск, здзейсніў экстранную пасадку ў Самары, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

🔸На рэйсе Баку-Менск аднаму з пасажыраў стала дрэнна — праз 2 гадзіны палёту ён страціў прытомнасць. Адзначаецца, што пасажыра дастаўлялі на борт як маламабільнага. Бортправаднікі зрабілі аб’яву па салоне аб пошуку лекара, аказалі першую дапамогу пасажыру, каб прывесці яго ў пачуцці. Дзейнічаючы па інструкцыі, экіпаж паведаміў аб надзвычайнай сітуацыі на борце і здзейсніў экстраную пасадку ў Самары.

🔸Да прыбыцця медыкаў з пасажырам знаходзіўся бортправаднік, які аказваў медыцынскую дапамогу. Пасля пасадкі ў аэрапорце Курумач брыгада медыкаў канстатавала смерць. 😢 Будзе праведзена судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення яе прычыны.

#Белавія #Баку #Менск #самалёт #смерць #пасажыр
ПАМПУЙЦЕ ПРЫЛАДУ РАДЫЁ РАЦЫЯ Ў APP STORE АБО GOOGLE PLAY І СЛУХАЙЦЕ НАС АНЛАЙН!

Цяпер быць у курсе ўсіх самых цікавых і актуальных навін свету і беларуска-польскага памежжа можна заўсёды і ўсюды пры дапамозе мабільных гаджэтаў.

З яе дапамогай карыстачы могуць праглядаць апошнія навіны свету і беларуска-польскага памежжа, слухаць нашае радыё анлайн, слухаць навіны культурных і спартовых падзей, сачыць за навінамі ў сферы бізнэсу, навукі і прамысловасці і шмат чаго яшчэ!

З нашым дадаткам вы заўсёды будзеце ў самым цэнтры падзей!

Спасылкі для пампавання:
📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl
https://youtu.be/v2GP9hVqyu8
Гісторыя байца батальёна імя Кастуся Каліноўскага, які выжыў у Бучы

Прайдзіце па Бучы разам з выжылым у пекле першых дзён абароны прыгарадаў Кіева добраахвотнікам з пазыўным "Кіт". Ён з’яўлаецца байцом батальёна імя Катуся Каліноўскага.
У гэтым фільме ён практычна па кроках і хвілінах расказвае пра тое, як гэта было, і пра тое, як загінуў Ілля "Літвін".
‼️Кампанія TeamViewer сыходзіць з Беларусі і Расеі

У заяве кампаніі гэты крок тлумачыцца вайной супраць Украіны🇺🇦, якую развязала Расея.🇷🇺

«Мы глыбока ўзрушаныя жахлівым нападам Расеі на Украіну. TeamViewer падтрымлівае ўніверсальныя каштоўнасці свабоды і дэмакратыі, і мы асуджаем любыя формы гвалту і агрэсіі», — гаворыцца ў заяве.

TeamViewer спыніць сваю дзейнасць у Беларусі🇧🇾 і Расеі,🇷🇺 а таксама адмовіцца ад кантрактаў з кліентамі з гэтых краін. Дзеючыя падпіскі будуць выконвацца да заканчэння кантракту, але не будуць падаўжацца. Усе неліцэнзійныя злучэнні з Расеі і Беларусі будуць заблакаваныя.

Кампанія бясплатна прапануе свае прадукты для карыстальнікаў з Украіны і ахвяруе больш за 750 000 еўра Чырвонаму Крыжу для аказання гуманітарнай дапамогі.

#TeamViewer #Расея #Беларусь #Украіна
❗️Палітзняволенай Сафіі Сапезе прысудзілі 6 гадоў калоніі

Гарадзенскі абласны суд вынес прысуд грамадзянцы Расеі і палітзняволенай Сафіі Сапезе, якую абвінавачвалі адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Крыніца: https://t.me/viasna96

#Сапега #прысуд #Гародня #суд #Пратасевіч
‼️ Даведайцеся, як адкрывалася беларускае кафэ ў Грузіі

☕️Асноўныя наведнікі кавярні ў Батумі– беларусы, якія складаюць 95%, але яе ўжо пачалі наведваць і людзі іншых нацыянальнасцяў, у тым ліку і самі грузіны.🇬🇪

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Грузія #Батумі #кавярня #грузіны