Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У грузінскім Батумі на Плошчы Еўропы штодня адбываюцца акцыі ў патрымку Украіны🇺🇦.

На акцыях гучаць гімны Грузіі🇬🇪, Украіны🇺🇦 і „Пагоня”⚪️🔴⚪️ на словы Максіма Багдановіча. Таксама штодня паведамляюць пра тое, што адбываецца на фронце ва Украіне.

📌Актывісты расказваюць таксама пра працу штаба дапамогі Украіне, які дзейнічае на вуліцы Парнаваза, 46. Штаб працуе ў Батумі кругласуткава і збірае прадукты і медыкаменты як ва Ўкраіну, так і для тых, хто прыехаў сюды ад вайны.

#вайна #Украіна #Батумі #беларусы
‼️😢 "Дзеці, не перажывайце такога, як мы!"- кажа сталая жанчына з Марыўпаля.

‼️😢Толькі 3 з 14 эвакуацыйных аўтобусаў з Марыўпаля даехалі на ўкраінскую тэрыторыю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 ЕРА

#Марыўпаль #эвакуацыя #Расея #Украіна #вайна
‼️Да канца 2022 года Еўразвяз адмовіцца ад дзвюх трацін расейскага газу і знойдзе замену гэтым пастаўкам.

🔻Адпаведны план на працягу траўня апублікуе Еўракамісія. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, заявіла ў Еўрапарламенце еўракамісар па энергетычнай палітыцы Кадры Сімсан.

🔻Па яе словах, ЕЗ вядзе перамовы пра замяшчэнне расейскага газу з усімі асноўнымі пастаўшчыкамі. Акрамя таго Еўразвяз плануе часткова скараціць патрэбы ў газе праз эканомію энергіі і выкарыстанне аднаўляльных крыніц.

#Еўразвяз #газ #Расея #энергія #эканомія
‼️У Беластоку адзначылі 231-ю гадавіну Канстытуцыі 3 Мая🇵🇱

❗️"Спадчына І Рэчы Паспалітай аб’ядноўвала багата народаў. Гэта нашая супольная традыцыя. Сёння мы жывём надзеяй, што гэтая традыцыя свабоды блізкая нашым суседзям", - адзначыў ваявода падляшскі Богдан Пашкоўскі.

Пачалося гарадское мерапрыемства з урачыстага ўзняцця дзяржаўнага сцяга🇵🇱 і скончылася парадам вайсковых і сілавых злучэнняў Беластока.

Больш на Радыё Рацыя
📌 Вайна ва Украіне актывізуе беларускую апазыцыю.
📌 Cанкцыі Еўразвязу: нафтавае эмбарга ўжо на гарызонце.
📌 Чаго чакаць ад Пуціна?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #нафтавае_эмбарга #расейская_нафта #расейская_прапаганда #санкцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

‼️ Станіславу Шушкевічу было 87 гадоў. Адышоў ноччу, 4 траўня.

#Станіслаў_Шушкевіч #Мінск #незалежнасць_Беларусі #памёр_Шушкевіч #каронавірус

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌🧹 Лідар гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі плануе арганізаваць у Варшаве выставу сваіх карцін.

📌 Такім чынам ён хацеў бы выказаць салідарнасць і сяброўства з Украінай.

#Юрый_Стыльскі #Дай_дарогу #выяўленчае_мастацва #Варшава #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇺🇦 Якія неспадзяванкі могуць адбыцца для Беларусі на расейска-украінскай вайне. Распавядае заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекту "Беларусь сэк’юрыты блог" Андрэй Паротнікаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя
‼️ Беларускае войска зноў у руху. Накіроўваецца да мяжы з Украінай.

📌 У беларускім войску пачалася "раптоўная праверка сіл рэагавання". Мэтай з’яўляецца "ацэнка гатовасці і здольнасці асабістага складу да аператыўнага рэагавання на магчымае ўзнікненне крызісных сітуацый".

📌 У Мінабароны падкрэсліваюць, што мерапрыемствы, якія праводзяцца, "не ўяўляюць ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці агулам, ні для суседніх краін у прыватнасці".

#вайна #Украіна #беларускае_войска #Мінабароны_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌У Харкаве паступова наладжваецца жыццё.

📌 Хоць лінія агню ўсё больш сыходзіць да ўкраінска-расейскай мяжы, але абстрэлы горада працягваюцца, распавядае жыхар горада.

#вайна #Украіна #Харкаў #абстрэлы_украінскіх_гарадоў #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беларусі пераслед зазналі і святары розных рэлігійных канфесій.

📌 Чаму так адбываецца? І за што пераследуюць святароў беларускія ўлады?

📌 На гэтую тэму з «Госцем Рацыі» ксяндзом Вячаславам Барком пагутарыла наша журналістка.

#рэпрэсіі #Вячаслаў_Барок #пераслед_святароў #беларускія_святары

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Станіслаў Шушкевіч прадбачыў ускладненне адносінаў паміж Расейя і ЗША.

📌 Год таму Станіслаў Шушкевіч, каментуючы для нашага радыё сустрэчу Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна ў Женеве, адзначыў, што не чакае паляпшэння стасункаў паміж Расеі і ЗША.

📌 Крэмль апошнім часам паказвае, што будзе працягваць тую знешнюю і ўнутраную палітыку, якую прапагандуе апошні час, і адступацца ад яе не збіраецца. - сказаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі

#Станіслаў_Шушкевіч #вайна #стасункі_паміж_Расеяй_і_ЗША

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 5 мая ў Беластоку — чарговая «Мова Нанова».

📌 Тэма заняткаў: Жанчыны ў гісторыі Беларусі.

📌 Госцяй стане паэтка і літаратуразнаўца Анхела Эспіноса Руіс, а за музычную частку гэтым разам адкажа лідар Гурт Sumarok Ігар Палынскі.

#Мова_Нанова #беларуская_мова #Анхела_Эспіноса_Руіс #гар_Палынскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌Заахвочваем да спампавання прылады Беларускага Радыё Рацыя. З яе дапамогай можна слухаць радыё і чытаць навіны з сайта 💪

Спасылкі для спампавання
❗️Android: https://tiny.pl/9scps
❗️iOS: https://tiny.pl/9scpl

Слухайце Беларускае Радыё Рацыя ў вандроўках і паездках з дапамогай вашых мабільнікаў. Гэта зручна і аператыўна!
📌 У Еўракамісіі анансавалі шосты пакет санкцый супраць Расеі.

📌 Ад сістэмы SWIFT адключаць яшчэ тры буйныя банкі, а сярод іх — Сбербанк. ЕЗ нанясе ўдар па расейскай прапагандзе — на тэрыторыі ЕЗ забароняць вяшчанне трох буйных расейскіх тэлеканалаў.

📌 Таксама будуць і новыя персанальныя санкцыі.

#санкцыі #Еўразвяз #вайна_ва_Украіне #SWIFT #расейская_прапаганда

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч неаднойчы выступаў на нашым радыё.

📌 Прапануем вашай увазе гутарку з ім пра Белавежскія пагадненні, пра яе ўдзельнікаў і акалічнасці падпісання гістарычных дакументаў, пра сутнасць палітыкі Расеі і Пуціна, пра ролю СНД.

00:45 Праграмны дырэктар Радыё Рацыя Юрка Ляшчынскі пра апошнюю сустрэчу са Станіславам Шушкевічам.
03:02 Станіслаў Шушкевіч пра Белавежскія пагадненні.
11:10 Ацэнка Белавежскіх пагадненняў Уладзімірам Пуціным.
13:47 Пра незалежнасць Беларусі.
14:53 Пра лёс СНД.

#Станіслаў_Шушкевіч #Белавежскія_пагадненні #СНД #палітыка_Расеі_і_Пуціна #незалежная_Беларусь

Больш на сайце Радыё Рацыя.