Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Беларускі форвард Аляксей Протас прызнаны найлепшым пачаткоўцам "Хершы"

У рэгулярным чэмпіянаце Протас набраў 24 (8+16) ачкі ў 42 матчах пры паказчыку карыснасці "-3".

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 pressball.by

#Протас #хакей #карыснасць #Хершы
❗️У Польшчы🇵🇱 затрымалі беларуса за дапамогу ў нелегальнай міграцыі

🔻20-гадовы грамадзянін Беларусі быў затрыманы 2 траўня на польска-нямецкай мяжы. Ён прадставіўся студэнтам аднаго з польскіх універсітэтаў.

Як паведамляе Памежная ахова Польшчы, беларуса затрымалі за тое, што ён дапамог 5 грамадзянам Іраку перасекчы дзяржаўную мяжу з Польшчы ў Нямеччыну.

Як высветлілася, у беларуса на тэлефоне былі запісы, якія зафіксавалі момант перасячэння іракцамі польска-нямецкай мяжы. Ён захоўваў іх для атрымання аплаты за аказаныя паслугі.

❗️Беларус будзе несці крымінальную адказнасць за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Яму таксама пагражае дэпартацыя і часовая забарона на ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскага пагаднення.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna
☦️ Экзарх усяе Беларусі. Філарэт бласлаўляе жыхароў Менска Крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

☦️ Помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Менску.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 БелТА

#помнік #мітрапаліт #Філарэт #Менск #экзарх
У грузінскім Батумі на Плошчы Еўропы штодня адбываюцца акцыі ў патрымку Украіны🇺🇦.

На акцыях гучаць гімны Грузіі🇬🇪, Украіны🇺🇦 і „Пагоня”⚪️🔴⚪️ на словы Максіма Багдановіча. Таксама штодня паведамляюць пра тое, што адбываецца на фронце ва Украіне.

📌Актывісты расказваюць таксама пра працу штаба дапамогі Украіне, які дзейнічае на вуліцы Парнаваза, 46. Штаб працуе ў Батумі кругласуткава і збірае прадукты і медыкаменты як ва Ўкраіну, так і для тых, хто прыехаў сюды ад вайны.

#вайна #Украіна #Батумі #беларусы
‼️😢 "Дзеці, не перажывайце такога, як мы!"- кажа сталая жанчына з Марыўпаля.

‼️😢Толькі 3 з 14 эвакуацыйных аўтобусаў з Марыўпаля даехалі на ўкраінскую тэрыторыю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 ЕРА

#Марыўпаль #эвакуацыя #Расея #Украіна #вайна
‼️Да канца 2022 года Еўразвяз адмовіцца ад дзвюх трацін расейскага газу і знойдзе замену гэтым пастаўкам.

🔻Адпаведны план на працягу траўня апублікуе Еўракамісія. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, заявіла ў Еўрапарламенце еўракамісар па энергетычнай палітыцы Кадры Сімсан.

🔻Па яе словах, ЕЗ вядзе перамовы пра замяшчэнне расейскага газу з усімі асноўнымі пастаўшчыкамі. Акрамя таго Еўразвяз плануе часткова скараціць патрэбы ў газе праз эканомію энергіі і выкарыстанне аднаўляльных крыніц.

#Еўразвяз #газ #Расея #энергія #эканомія
‼️У Беластоку адзначылі 231-ю гадавіну Канстытуцыі 3 Мая🇵🇱

❗️"Спадчына І Рэчы Паспалітай аб’ядноўвала багата народаў. Гэта нашая супольная традыцыя. Сёння мы жывём надзеяй, што гэтая традыцыя свабоды блізкая нашым суседзям", - адзначыў ваявода падляшскі Богдан Пашкоўскі.

Пачалося гарадское мерапрыемства з урачыстага ўзняцця дзяржаўнага сцяга🇵🇱 і скончылася парадам вайсковых і сілавых злучэнняў Беластока.

Больш на Радыё Рацыя
📌 Вайна ва Украіне актывізуе беларускую апазыцыю.
📌 Cанкцыі Еўразвязу: нафтавае эмбарга ўжо на гарызонце.
📌 Чаго чакаць ад Пуціна?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #нафтавае_эмбарга #расейская_нафта #расейская_прапаганда #санкцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

‼️ Станіславу Шушкевічу было 87 гадоў. Адышоў ноччу, 4 траўня.

#Станіслаў_Шушкевіч #Мінск #незалежнасць_Беларусі #памёр_Шушкевіч #каронавірус

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌🧹 Лідар гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі плануе арганізаваць у Варшаве выставу сваіх карцін.

📌 Такім чынам ён хацеў бы выказаць салідарнасць і сяброўства з Украінай.

#Юрый_Стыльскі #Дай_дарогу #выяўленчае_мастацва #Варшава #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇺🇦 Якія неспадзяванкі могуць адбыцца для Беларусі на расейска-украінскай вайне. Распавядае заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекту "Беларусь сэк’юрыты блог" Андрэй Паротнікаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя
‼️ Беларускае войска зноў у руху. Накіроўваецца да мяжы з Украінай.

📌 У беларускім войску пачалася "раптоўная праверка сіл рэагавання". Мэтай з’яўляецца "ацэнка гатовасці і здольнасці асабістага складу да аператыўнага рэагавання на магчымае ўзнікненне крызісных сітуацый".

📌 У Мінабароны падкрэсліваюць, што мерапрыемствы, якія праводзяцца, "не ўяўляюць ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці агулам, ні для суседніх краін у прыватнасці".

#вайна #Украіна #беларускае_войска #Мінабароны_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌У Харкаве паступова наладжваецца жыццё.

📌 Хоць лінія агню ўсё больш сыходзіць да ўкраінска-расейскай мяжы, але абстрэлы горада працягваюцца, распавядае жыхар горада.

#вайна #Украіна #Харкаў #абстрэлы_украінскіх_гарадоў #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беларусі пераслед зазналі і святары розных рэлігійных канфесій.

📌 Чаму так адбываецца? І за што пераследуюць святароў беларускія ўлады?

📌 На гэтую тэму з «Госцем Рацыі» ксяндзом Вячаславам Барком пагутарыла наша журналістка.

#рэпрэсіі #Вячаслаў_Барок #пераслед_святароў #беларускія_святары

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Станіслаў Шушкевіч прадбачыў ускладненне адносінаў паміж Расейя і ЗША.

📌 Год таму Станіслаў Шушкевіч, каментуючы для нашага радыё сустрэчу Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна ў Женеве, адзначыў, што не чакае паляпшэння стасункаў паміж Расеі і ЗША.

📌 Крэмль апошнім часам паказвае, што будзе працягваць тую знешнюю і ўнутраную палітыку, якую прапагандуе апошні час, і адступацца ад яе не збіраецца. - сказаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі

#Станіслаў_Шушкевіч #вайна #стасункі_паміж_Расеяй_і_ЗША

Больш на сайце Радыё Рацыя.