Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.8K photos
103 videos
11 files
25.8K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Станцыі метро "Менская" і "Брэсцкая" ў Кіеве могуць змяніць назвы

Кіеўскі метрапалітэн аб’явіў галасаванне за перайменаванне пяці станцый. Назвы станцый „Менская”, „Брэсцкая”, „Герояў Дняпра”, „Дружбы народаў” і „Плошча Льва Талстога” вырашылі змяніць з-за нападу Расеі на Украіну. Для галасавання дырэкцыя метрапалітэна выбрала па пяць варыянтаў. Пры гэтым „Менская” і „Брэсцкая” могуць захаваць свае назвы.

Для „Менскай” прапануюцца варыянты „Варшаўская”, „Марыупальская”, „Вышгародская” і „Бучанская”. „Брэсцкая” можа стаць „Сцяпана Бандэры”, „Бучанскай”, „Варшаўскай” і „Марыупальскай”.

Варыянты для астатніх станцый можна паглядзець у гугл-форме для галасавання.

📸 UA.news

Больш на Радыё Рацыя
🖌📚У Беларусі пачалася рэгістрацыя на Цэнтралізаванае тэставанне

📌Запісацца на іспыты можна па 1 чэрвеня ўключна.

🎤Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, як яны ставяцца да ЦТ.

Больш пра гэта на Радыё Рацыя

📷 1prof.by
⚡️Палітвязня Алеся Пушкіна ўключылі ў спіс экстрэмістаў

‼️Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнавіла спіс фізічных асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. 29 красавіка ў яго ўключылі яшчэ 29 чалавек, сярод іх – мастак Алесь Пушкін.

❗️Усяго ў спісе – 219 чалавек.

30 сакавіка Алесю Пушкіну прысудзілі 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў “распальванні варажнечы”. А справа тычылася партрэта ўдзельніка беларускага пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара, які ў быў выстаўлены на выставе ў “Цэнтры гарадскога жыцця” у Гародні.
‼️ЕЗ можа зацвердзіць шосты пакет санкцый да 9-га траўня

Такую інфармацыю паведаміў журналіст RFE/RL у Бруселі Рыкард Ёзвяк. У сваім твітары ён напісаў: “Шосты пакет санкцый Еўразвяза супраць Расеі і Беларусі павінен быць прадстаўлены паслом ЕЗ у сераду з перспектывай зацверджання да дзявятага траўня”.

Больш на Радыё Рацыя

📷 ukrinform.ru
У Варшаве адыграюць канцэрт на 50-годдзе легендарнага Аляксандра Кулінковіча

Нягледзячы на тое, што лідара гурта “Neuro Dubel” няма з намі ўжо 4 гады, яго песні жывыя: іх памятаюць прыхільнікі, на іх робяць каверы іншыя музыкі.

Пра тое, чым будзе адметная імпрэза 18 траўня, распавяла суарганізатар падзеі Інэс Сянкевіч.

– Выступіць 8 гуртоў беларускіх, а дакладней 8 салістаў нашых самых вядомых. Перад канцэртам можаце паглядзець фільм „Я прынес табе Ура!!!”. Хацелася б, каб энергетыка была больш святочная, спадзяюся, што мы ўжо адплакалі і зараз будзем проста ўспамінаць Сашу

Хто выступіць і дзе адбудзецца канцэрт, чытайце на Радыё Рацыя
🇺🇦У Кіеў пачынаюць вяртацца людзі, часткова працуе грамадскі транспарт, адчуваецца адносная бяспека.

📌Як зараз выглядае сітуацыя ва ўкраінскай сталіцы, нашаму радыё распавяла жыхарка Кіева спадарыня Кацярына, якая ў межах бяспекі не называе сваё прозвішча.

Больш на Радыё Рацыя
📷 unian.net

#вайна
🏸 Польскія клубы скасавалі кантракты з расейскімі і беларускімі бадмінтаністамі

🏒 Гульцы, якія ў новым сезоне будуць выступаць у КХЛ, не атрымаюць выклік у зборную Фінляндыі.

🏒 Кірыл Гатавец стаў гульцом маскоўскага „Дынама”

⚽️ „Энергетык”-БДУ разграміў „Нёман”

📸 Bia24.pl

Падрябязней навіны спорту на Радыё Рацыя
🎻Беларуская спявачка Таццяна Грыневіч сустрэлася з беларусамі ў Маямі🇺🇸.

🤍❤️🤍Падчас сустрэчы гучалі галасы беларускіх паэтаў, песні на іх вершы, усе разам спявалі і ладзілі гульні з танцамі.

Больш на Радыё Рацыя
У Беластоку адкрылася выстава, прысвечаная Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту

«Зняволеныя за польскасць» – пад такой назвай адкрылася ў Беластоку выстава, прысвечаная зняволеным у Беларусі дзеячам Саюза палякаў. Выстава, якая была адразу прадстаўленая ў польскім Сейме, расказвае пра дзейнасць арганізацыі і пра тых, хто зараз знаходзіцца ў зняволенні за гэтую дзейнасць – старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут.

У адкрыцці выставы брала ўдзел – Марыя Цішкоўская, якая таксама была арыштаваная па справе Саюза палякаў, але зараз экстрадаваная з Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя
📌 Украіна заяўляе, што пагроза ракетных удараў праціўніка з Беларусі застаецца высокай.
📌 Украіна: пагроза эскалацыі перад 9 траўнем.
📌 Санкцыі Еўразвяза: нафтавае эмбарга ўсё бліжэй?
📌 Першамай: што адбываецца з працоўным рухам?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #расейская_нафта #санкцыі #Германія #працоўны_рух

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 145 гадоў з дня нараджэння Антона Грыневіча (1877-1937).

📖🎼📚 Антон Грыневіч збіраў беларускія народныя песні, ладзіў прыватную выдавецкую дзейнасць, якая існавала за яго ўласны кошт, вывучаў тэорыю музыкі і спеваў, удзельнічаў і сам арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі па Беларусі, а таксама друкаваў свае музычна-фалькларыстычныя зборнікі.

#Антон_Грыневіч #беларуская_культура #беларускі_фальклор #этнаграфія #беларускі_рух #Язэп_Драздовіч

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Валанцёрка: Харкаў зараз квітнеючы і прыгожы, але разбомбленыя будынкі выглядаюць жахліва

Жыхарка Берасця Аксана паехала валанцёрам ва Украіну. Бліжэй да мужа ўкраінца, які служыць у ВСУ. Спачатку яна дапамагала бежанцам на вакзале ў Львове, потым па асабістых справах прыехала ў Харкаў і зноў дапамагае людзям.

📸 objectiv.tv

Больш на Радыё Рацыя
📌🪡 Ці можна вышыўкай крыжыкам распавесці пра пратэсты ў Беларусі?

🪡🧵 Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – мастачкай Руфінай Базловай пра тое, у які момант пратэст становіцца цэнтрам творчасці, ці можа вышыўка стаць сацыяльнай тэрапіяй для беларускага грамадства ў постпратэсны перыяд.

#пратэсты_у_Беларусі #Руфіна_Базлова #беларускае_мастацтва #салідарнасць #палітвязні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌✍️ 💻 „Беларуская асацыяцыя журналістаў” стала лаўрэатам яшчэ адной журналісцкай прэміі. У Бруселі БАЖ уручылі ўзнагароду Difference Day Honorary Title. Яе беларуская асацыяцыя падзяліла з Якубам Парусінскім з The Fix.

#Барыс_Гарэцкі #Беларуская_асацыяцыя_журналістаў #беларускія_журналісты #Difference_Day_Honorary_Title #БАЖ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
„Рэпарцёры без межаў” апублікавалі штогадовы Індэкс свабоды прэсы.

Беларусь апынулася на 153 месцы са 180 краін. У параўнанні з 2021 годам яна ўзнялася на пяць пазіцый. Пры гэтым наша краіна апярэдзіла Расею, якую „Рэпарцёры без межаў” змясцілі на 155 месца.

„Самая небяспечная краіна Еўропы для журналістаў да ўварвання Расеі ва Украіну, Беларусь працягвае пераслед незалежных СМІ і іх рэпарцёраў”, – такая характарыстыка даецца Беларусі ў профілі.

📸 Рэпарцёры без межаў

Больш на Радыё Рацыя
📌 Юрыста Змітра Салаша з Гародні ўлады прымусілі звольніцца з-за яго грамадзянскай пазіцыі.

#Зміцер_Салаш #Гародня #рэферэндум #гарадзенская_турма #пратэсты_у_Гародні

Больш на сайце Радыё Рацыя.