Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️Фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) і гомельскае рэгіянальнае выданне „Флагшток” Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала экстрэмісцкімі фарміраваннямі

🔻Беларускі фонд спартовай салідарнасці ўтварыўся ў 2020 годзе дзякуючы намаганням атлетаў, у тым ліку алімпійскіх і сусветных чэмпіёнаў, прызёраў, якія выступілі за свабодныя дэмакратычныя выбары і супраць гвалту.

🔻Сайт «Флагшток» неаднаразова падвяргаўся пераследу і блакаванням за незалежнае асвятленне пратэстаў у краіне.

🚫Гэта пятае беларускае выданне, названае ўладамі экстрэмісцкім фарміраваннем. Да гэтага былі «Белсат», БелаПАН, Радыё Свабода і «Наша Ніва».
⚡️Расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па аэрапорце Адэсы, паведамляе Адэскі гарадскі савет са спасылкай на камандаванне „Поўдзень” украінскай арміі.

🔻У выніку ўдару пашкоджана ўзлётна-пасадачная паласа аэрапорта, і выкарыстоўваць яе цяпер немагчыма.

❗️Кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Максім Марчанка паведамляе, што ракетны ўдар па аэрапорце Адэсы быў нанесены з Крыма берагавым ракетным комплексам „Бастыён”.

‼️Таксама ў Адэсе ўзмацняюць каменданцкую гадзіну з-за магчымых правакацый у горадзе: яна працягнецца з вечара 1 траўня да раніцы 3 траўня.

#вайна
‼️‼️Еўразвяз занепакоены магчымымі зменамі ў крымінальны кодэкс Беларусі, згодна з якімі можа стаць магчымым пашырэнне выкарыстання смяротнага пакарання.

❗️"Многія прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і палітычныя актывісты абвешчаныя ў вышук па абвінавачваннях у «тэрарызме». Многія з абвінавачаных паўстаюць перад судом на таемных, несправядлівых і прадузятых судовых працэсах, часта па сфабрыкаваных абвінавачаннях і без якіх-небудзь прававых гарантый. Цяпер ім таксама можа пагражаць смяротнае пакаранне", – адзначыў прадстаўнік Еўрапейскай знешнепалітычнай службы Петэр Стана.

Больш на Радыё Рацыя

📷 PICTURE-ALIANCE/DPA/ Liamkevich
‼️ Мытня: ніякай забароны на вываз паліва фізічнымі асобамі для асабістага карыстання Беларусь не ўводзіла.

‼️ Дзейнае заканадаўства дазваляе вывозіць паліва ў колькасці цэлага бака любога транспартнага сродку і дадаткова не больш за 10 літраў у асобнай тары.

#беларуская_мытня #забароны_на_вываз #нормы_вывазу #паліва

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖 З 28 красавіка ў літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выставы «За шчасця лепшага вясну…», прысвечанай жыццю і творчасці Янкі Купалы ў гады Другой сусветнай вайны.

📖📚 Дакументы і фотаздымкі ўзновяць няпросты шлях паэта на апошнім этапе яго зямнога жыцця, які прыпаў на ваенны час.

#Янка_Купала #беларускія_паэты #музей_Янкі_Купалы #беларуская_літаратура

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Па стане на 30 красавіка практычна нічога невядома ні пра статус бальшыні затрыманых, ні пра сутнасць прад’яўленых ім абвінаванняў.

📌 З моманту затрымання 19 красавіка лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў прайшло больш 10 сутак. 10 сутак - гэта максімальны час, калі затрыманым павінны быць прад’яўленыя абвінавачанні.

#беларускія_незалежныя_прафсаюзы #Аляксандр_Ярашук #Мікола_Шарах #пераслед_прасаюзных_актывістаў #Сяргей_Антусевіч

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Украінскі Генштаб не выключае правакацыяў расейскіх войскаў на мяжы з Беларуссю.

‼️ Украіна паведамляе пра разгортванне расейскіх «Іскандэраў-М» на мяжы з Беларуссю, а асобныя авіяцыйныя падраздзяленні паветраных сілаў РФ і ў далейшым базуюцца на некалькіх беларускіх аэрадромах.

#вайна #Украіна #расейскія_войскі_ва_Украіне #расейская_агрэсія #Іскандэры

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ У Літве з 1 траўня перастала дзейнічаць надзвычайнае становішча, уведзенае ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.

‼️ У выніку адменены абмежаванні на ўезд у краіну.

‼️ Для ўезду больш не будзе патрэбны ПЦР-тэст, можна ўехаць на падставе любой шэнгенскай візы.

#ковідныя_абмежаванні #ПЦР_тэст #Літва #пандэмія_каронавіруса #COVID_19

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ 2 траўня 2022 года а 12.10 у Беластоку ля скверу пры помніку Ежы Папялушку пройдзе адкрыццё выставы „Зняволеныя за польскасць”.

‼️ У адкрыцці возьмуць удзел прадстаўнікі ўладаў Беластоку і Саюзу палякаў у Беларусі.

#Ежы_Папялушка #Саюз_палякаў_у_Беларусі #Беласток #салідарансць #палітвязні #Анджэй_Пачобут #Анжаліка_Борыс

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У сувязі з расейскім уварваннем Міністэрства інфраструктуры Украіны прыняло рашэнне аб закрыцці асобных марскіх партоў.

📌 Марскія парты Бярдзянск, Марыупаль, Скадоўск, Херсон закрытыя да аднаўлення кантролю імі.

#марскія_парты_Украіны #вайна_ва_Украіне #Херсон #Бярдзянск #Марыупаль #расейская_агрэсія

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Лідар апазіцыйнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі Фрыдрых Мерц адправіцца ў Кіеў 2 траўня.

‼️ Патрабаванні, каб канцлер Олаф Шольц (СДПГ) таксама адправіўся ў Кіеў, гучаць усё часцей, але ў яго пакуль такіх планаў няма.

#вайна_ва_Украіне #Фрыдрых_Мерц #Германія #візіты_палітыкаў_ЕЗ_у_Кіеў #Олаф_Шольц

Больш на сайце Радыё Рацыя.
"Пінская справа" працягваецца

Пасля таго, як нядаўна 23-х гадоваму пінчуку Алегу Ардзюку вынеслі прысуд па “Пінскай справе”, мясцовыя праваабаронцы паспрабавалі ўсталяваць кантакт з яго сваякамі, каб больш канкрэтна дапамагчы. Але сям’я адмовілася ад сувязяў. Відавочна, як і напрацягу ўсяго следства і суда, яны знаходзяцца пад уплывам сілавікоў, мяркуюць праваабаронцы.

Аналагічная сітуацыя з некалькімі сем’ямі пінчукоў-палітвязняў.

📸 Ales Petrovich/DW
Больш на Радыё Рацыя
📌 1 траўня ў Кіеў з візітам прыбыла спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі.

📌 Падчас сустрэчы Уладзімір Зяленскі назваў ЗША лідарам у падтрымцы Кіева супраць расейскай агрэсіі і падзякаваў за дапамогу ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

#вайна #Украіна #Нэнсі_Пэлосі #Уладзімір_Зяленскі #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 З 1 траўня Балгарыя зняла ўсе абмежаванні на ўезд у краіну, якія былі ўведзены з-за каронавіруса.

📌 Цяпер турыстам не трэба прад'яўляць зялёны сертыфікат ці іншыя дакументы. Медыцынскі кантроль на мяжы адменены.

#каронавірусныя_абмежаванні #Балгарыя #зялёны_сертыфікат #турызм #каронавірус

Больш на сайце Радыё Рацыя.
На праўладным мітынгу „Беларусь Zа Расею” затрымалі тых, хто спрачаўся з яго ўдзельнікамі.

Праваабаронцам вядома як мінімум пра два такія выпадкі. Сярод затрыманых – Кацярына Шыцікава. Калі яна і яе сябры праходзілі міма мітынгу, яна пачала спрачацца з адным з удзельнікаў. Пасля да яе падышлі супрацоўнікі міліцыі.

Кацярыну выклікалі ў Цэнтральны РАУС на размову, пасля чаго не адпусцілі.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Сёння група з 30 нелегальных мігрантаў спрабавала гвалтоўна прарвацца праз беларуска-польскую мяжу ў раёне Белавежы🇵🇱

❗️Як паведамляе Straż Graniczna, службы Беларусі і іншаземцы кідалі ў польскіх ахоўнікаў мяжы петарды і камяні, асляплялі іх лазерамі.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna
🌱🪴🌷Паедзем у сад, агарод, на могілкі...”: пінчукі расказалі, чым зоймуцца ў травеньскія святы

📌У Беларусі да 4 траўня выходныя, гэта звязана з Радаўніцай – Днём памяці памерлых. Затым беларусы будуць адпачываць з 7 па 10 траўня, гэта ўжо звязана з афіцыйным Днём перамогі.

🎈Улады заклікаюць грамадзян прыняць актыўны ўдзел у першамайскіх шэсцях і ў мерапрыемствах на 9-е траўня.

Больш на Радыё Рацыя

📷 slovoidilo.ua
⚡️Сёння пачаліся міжнародныя вайсковыя вучэнні Defender Europe 2022 і Swift Response 2022 з удзелам вайскоўцаў NATO і краін-партнёраў, – паведамляе Міністэрства абароны Польшчы.

❗️Усяго ў вучэннях, якія пройдуць з 1 па 26 траўня на тэрыторыі Польшчы і яшчэ васьмі краін, возьмуць удзел 18 тысяч вайскоўцаў з больш чым 20-ці краін.

Асноўнымі пытаннямі, якія плануюцца да адпрацоўкі ў ходзе вучэнняў, стануць:

– адпрацоўка розных варыянтаў па перакідванні кааліцыйных груповак войскаў у Еўропе;

– прымяненне кааліцыйных груповак войск у ходзе правядзення аперацыі ва Усходняй Еўропе і Краінах Балтыі ды іншыя.

📷 ukrinform.ru
Валер Кавалеўскі: Час Лукашэнкі прайшоў для Украіны і яго будучага там няма

Кіраўнік Офіса Святланы Ціханоўскай распавёў пра сваю паездку ў Кіеў для адкрыцця беларускага прадстаўніцтва, пра магчымую сустрэчу Ціханоўскай і Зяленскага, а таксама пра думкі дыпламатаў аб будучыні Лукашэнкі для Украіны.

- Лукашэнка з’яўляецца абсалютна непрымальнай фігурай для адбудавання адносінаў з украінцамі, там усе вельмі добра зразумелі, што адбылося, што гэта здрада, што гэты чалавек абсалютна ненадзейны, што гэты чалавек не мае суб’ектнасці, што ён падначалены Расеі і робіць тое, што ад яго патрабуе Расея, а не тое, што ад яго патрабуе беларускі народ.

Больш аслухаць і пачытаць на Радыё Рацыя
Еўракамісія хутка прадставіць праект шостага пакета санкцый супраць Расеі

На перамовах Германія ясна выказалася ў падтрымку эмбарга. Цяпер увядзенне Еўрасаюзам забароны на імпарт расейскай нафты стала значна верагоднейшым.

Больш на Радыё Рацыя