Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
32.9K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Сафія Скобла пакараная 15 суткамі за бранзалет

26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Менску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. 28 красавіка над дзяўчынай адбыўся суд, паведамляе «Вясна».

Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бранзалет у беларускіх нацыянальных колерах на руцэ. Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем» (арт. 24.23 КаАП).

Сафію Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.

#Скобла #суткі #арышт #ІЧУ #Акрэсціна
🙏😢Тут ужо свежыя магілы чарговых аднавяскоўцаў, памерлых у Беластоку ці Гайнаўцы, якія па сваёй апошняй волі вярнуліся ў родную прастору.

Ёсць і такія, што на апошні спачын вярнуліся сюды не толькі з іншых гарадоў, дзяржаў, але і кантынентаў. Бо тут найлепей.

Яўген Вапа пра “Выраі вечнасці”, жыццё і вечны супакой пушчанскіх людзей.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Вапа #могілкі #жыццё #Беласток #людзі #спачын
‼️ Польшча перадала Украіне больш за 200 танкаў

Польшча🇵🇱 перадала Украіне🇺🇦 танкі для фармавання двух брыгад. Гэта складае больш за 200 танкаў Т-72, або каля паловы бранявых машын гэтага тыпу, якія знаходзяцца на ўзбраенні краіны. Пра гэта паведамляе Польскае радыё.

Агульны аб’ём ваеннай дапамогі перавысіў 7 млрд злотых (каля 1,6 млрд даляраў).

Таксама ва Украіну былі адпраўлены некалькі дзясяткаў БМП. Сярод перададзеных узбраенняў таксама згадваюцца самаходныя гаўбіцы 2С1 „Гваздзіка”, РСЗА „Град”, ракеты „паветра-паветра” для самалётаў МіГ-29 і Су-27. Акрамя цяжкай тэхнікі, Украіна атрымала разведвальныя дроны польскай кампаніі WB Electronics, дроны-камікадзэ Warmate і ПЗРК Piorun.

#Польшча #Украіна #вайна #танкі #тэхніка
‼️Падляшскі канцэрт пажаданняў на нашых хвалях

🎤Падляшскі канцэрт пажаданняў на нашых хвалях вяртаецца ў свой звыклы фармат.

Слухайце нас кожную суботу ад 18-й гадзіны польскага часу да 21-й (адпаведна ад 19-й да 22-й гадзіны беларускага часу).

З бліжэйшай суботы, 30 красавіка, у гэты дзень тыдня слухайце таксама новую музычную праграму Марыны Савіцкай „Маніфэст”. Яна будзе гучаць па суботах з 16.06 польскага часу (17.06 беларускага) і паўтарацца з раніцы ў нядзелю ў 07.05 польскага часу (08.05 беларускага).

🎧 Прыемнага праслухоўвання!
Больш за 3 мільёны чалавек прыехалі ў Польшчу з Украіны

З пачатку вайны супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы ўпусцілі ў краіну тры мільёны трыццаць тры тысячы чалавек, паведаміла ў пятніцу Памежная служба краіны.

З 24 лютага з Польшчы ва Украіну выехалі 924 тысячы чалавек. Паводле звестак памежнай службы, у чацвер мяжу з Украіны ў Польшчу перасеклі дваццаць чатыры тысячы сто чалавек. Толькі сёння да 7 раніцы польскую мяжу перасеклі амаль сем тысяч украінцаў.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna

#вайна
У расейскім грамадстве планамерна рыхтавалася глеба для пачатку ваенных дзеянняў!

На думку журналісткі з Расеі Антаніны Захаравы, ваенныя парады на 9-га траўня таксама паўплывалі на фармаванне мілітарысцкага светаўспрымання грамадзян Расеі:

-Пяць ці нават болей гадоў запар многія адэкватныя людзі гаварылі: навошта нам патрэбныя гэтыя парады на 9-га траўня? Ветэранаў фактычна не засталося. Усё рабілася з помпай: “Можам паўтарыць”, “На Берлін”. Гэтая павестка вельмі дзіўная. Гэта адная з цаглінак, якая клалася ў мур сённяшняй вайны. То бок, людзей мэтанакіравана рыхтавалі да таго, што мы проста “можам”, ваюем, таму што можам. А чаму б не?

Паводле дадзеных дзяржаўнага Усерасейскага цэнтра вывучэння грамадскага меркавання, больш за 70% грамадзян Расеі падтрымліваюць вайну ва Украіне. Дадзеныя незалежных сацыёлагаў таксама паказваюць, што большасць расейцаў, а менавіта 51%, выказалася за вайну.

📷twitter.com/A_Vit

#вайна
"Баялася, што мне плюнуць у твар" - як адчуваюць сябе расейцы, якія супраць вайны?

"Адчуваю сябе габрэем і немцам адначасова. З аднаго боку разумееш, што цябе кінула твая краіна. У той жа час ты разумееш, што ты не можаш ныць, бо ўкраінцам яўна горш, чым нам. У нас няма абсалютна ніякіх маральных правоў пакутаваць за тое, што тут можа быць не вельмі камфортна і хтосьці можа не рады нас бачыць. Мне страшна, як на мяне будуць глядзець людзі. Пакуль мае апасенні не пацвярджаюцца, я вельмі баялася ў першыя дні. Я рэальна баялася выходзіць на вуліцу, бо баялася, што мне плюнуць у твар, але нічога такога не адбываецца" - распавяла Рацыі грамадзянка Расеі Антаніна Захарава.

Прыгадаем, у сакавіку ў Грузію ўехала 43 тысячы расейцаў, каля 20 тысяч беларусаў і каля 17 тысяч украінцаў. Цяпер засталося 17 тысяч расейцаў, 14 тысяч беларусаў і трошкі болей за 8 тысяч украінцаў.

#вайна
Краіны Балтыі і Польшча выступілі за ўзмацненне прысутнасці НАТА ў рэгіёне

29 красавіка міністр Збігнеў Раў сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатыі Эстоніі – міністрам Эвай Марыяй Ліймец, Літвы – міністрам Габрыэліюсам Ландсбергісам і Латвіі – міністрам Эдгарсам Рынкевічсам. Міністры абмеркавалі магчымасці далейшага падвышэння прыхільнасці міжнароднай супольнасці для падтрымкі Украіны, каб яна змагла перамагчы ў вайне, выкліканай Расеяй. У гэтым кантэксце абмяркоўвалася пастаўка Украіне ўзбраення і ваеннай тэхнікі, далейшае ўзмацненне санкцый супраць Расеі, барацьба з расейскім уплывам у еўрапейскіх краінах, доўгатэрміновая падтрымка Украіны. Міністры пацвердзілі жаданне актывізаваць кантакты і супрацоўніцтва паміж Польшчай і краінамі Балтыі ў рамках Еўразвяза і НАТА.

Міністры абмеркавалі падрыхтоўку да сёлетняга саміту NATO ў Мадрыдзе. Асаблівую ўвагу яны звярнулі на неабходнасць узмацнення палітыкі стрымлівання і абароны, у тым ліку ваеннай прысутнасці на ўсходнім флангу альянсу.

📷twitter.com/Latvian_MFA
Бярозаўскія праваабаронцы павіншавалі калегаў-палітвязняў з 26-годдзем „Вясны”

Бярозаўскія праваабаронцы павіншавалі сваіх калегаў, якія зараз знаходзяцца за кратамі, з 26-годдзем Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Праваабаронцы-вязні атрымаюць бандэролькі са слодычамі і галоўкамі часныку і асобна лісты.

Бандэролькі, дасланыя да свята Нараджэння Хрыстова, яны атрымалі. А вось на дасланыя ў розныя часы лісты адказаў не было. Тым не менш, зноў зрабілі чарговую спробу ў спадзяванні, што з сямі вязняў хоць нехта атрымае вестачку і адкажа. Заахвочваем усіх, хто можа, зрабіць тое самае, улічваючы, што церпяць праваабаронцы за тую дапамогу, якую аказвалі пацярпелым ад рэпрэсій і беззаконня ўладаў.

#Вясна
Палітвязень Віктар Лосік зарабляе ў калоніі 27 капеек у месяц.

Віктар Лосік паведаміў пра свой заробак ў сваім апошнім лісце, перадаюць праваабаронцы. Хлопец працягвае наведваць літаратурны клуб, гурток па шахматах і ўдзельнічае ў „Гульнях розуму”. Нядаўна яму дазволілі працяглае спатканне, і два дні Віктар правёў з сям’ёй.

Лісты да яго даходзяць толькі ад сваякоў. Але Віктар піша, што ў калоніі працуе „Радыё Віцебск”, праз якое яму можна перадаваць прывітанні.

📸 Праваабаронцы

Больш на Радыё Рацыя
Паштоўкі з русалкай і лесавіком

Падзяліцца РУП „Белпошта” выпусціла цікавыя паштоўкі з выявамі беларускіх міфалагічных істот. Кожная надрукавана накладам у 3 тысячы штук. Паштоўкі аформіў мастак-ілюстратар дзіцячых кніг, казак, расфарбовак для дзяцей, коміксаў Віктар Чайчук.

Прыгажосць?

Больш на Радыё Рацыя
Уладзімір Арлоў аб Беларусі праз балады

У Падляшскім цэнтры культуры, што ў Беластоку, прайшла прэзентацыя кніжкі Уладзіміра Арлова „Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”. Аўтар распавёў пра сустрэчы і месцы, якія натхнялі яго на напісанне кнігі.

- Кажуць, што пісьменнік усё жыццё піша адну кнігу, і таму, сапраўды, каб гэтую кнігу лепш зразумець, варта зазірнуць у мае ранейшыя кнігі, ну, і ў будучыя таксама.

Больш на Радыё Рацыя
Існуе трывалае ўяленне, што калісьці габрэі ў поўным складзе пакінулі Егіпет і набылі свабоду. Насамрэч, выйшла з Егіпта ўсяго ад 5 да 20% габрэяў, астатнія засталіся ў сваім рабстве: некамфортным, але звыклым. Гэтая гісторыя паўтарался чалавецтвам мноства разоў. Зараз яе паўтарае Беларусь. І таму разам са святочнымі пачастункамі, яйкамі і букетамі, беларусы па Падляшшы задумаліся аб Уваскрасенні як адным з відаў свабоды і выхаду па-за межы рэжыму, балазе, хрысцянскі Вялікдзень і габрэйскі Песах нарэшце супалі па календары. Роздумы жыхароў Падляшша на мяжы хрысціянства і іўдазіма трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Песах і Вялікдзень як шлях да свабоды».

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/repartaz-rr/pesakh-i-vyalikdzen
Памежная служба паведаміла, што з пачатку вайны польскую мяжу перасеклі 3 мільёны 53 тысячы чалавек з Украіны.

29 красавіка гэта было 21 800 чалавек. 30 красавіка да 7.00 памежнікі прапусцілі 5,5 тысячы чалавек. Учора з Польшчы ва Украіну выехалі 23 600 асобаў.

З пачатку расейскага ўварвання ва Украіну з Польшчы выехалі 948 тысяч чалавек.

📸 DW

Больш на Радыё Рацыя
❗️Прафсаюзны актывіст Мікалай Шарах – на волі

Разам з 13 іншымі прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў Мікалай Шарах быў затрыманы 19 красавіка.

20 красавіка стала вядома, што чацвёра лідараў прафсаюзнага руху — Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Мікалай Шарах і Аляксандр Еўдакімчык — змешчаныя ў СІЗА КДБ.

Шарах з’яўляецца падазраваным ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 арт.342 КК і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.