Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.5K photos
102 videos
10 files
25.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Арт-каментар Рацыі ад Алега Мініча
🎨«Язэп Драздовіч – трансгрэсіўны мастак»

🔸У Беластоку прайшла лекцыя Вольгі Архіпавай пра вядомага мастака, пісьменніка, этнографа і фалькларыста.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Драздовіч #мастак #Беласток #лекцыя #Архіпава #Арсенал
‼️ЗША адкрываюць ленд-ліз для Украіны

Апошні раз такое было для барацьбы з гітлерызмам.

Палата прадстаўнікоў ЗША🇺🇸 прагаласавала за законапраект аб ленд-лізе і абароне дэмакратыі ва Украіне.🇺🇦 Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна са Злучаных Штатаў ва Украіну.

Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часу Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адным з фактараў перамогі над нацысцкай Германіяй.

📷 Пасольства ЗША ва Украіне

#ЗША #Украіна #ленд_ліз #Германія #дапамога #перамога
‼️За крок да расстрэлаў

Дзяржава спынілася за крок ад масавых палітычных расстрэлаў.

Ці ведаюць так званыя дэпутаты, што яны стварылі, дружна прагаласаваўшы за такія папраўкі, – хутчэй усяго так. Але такі свядомы выбар той агрэсіўнай меншасці, якая гвалтам утрымлівае ўладу.

Уладзімір Хільмановіч у сваім блогу разважае пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць магчымасць прымянення выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расстрэл #Беларусь #тэрарызм #Крымінальны_кодэкс #дэпутаты #законапраект
🔻“Ксёндз Адам Станкевіч быў адным з самых разумных і культурных людзей свайго часу на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі”.

🔻Такімі словамі Максіма Танка распачаў навуковую канферэнцыю ў Маладзечна пісьменнік і краязнавец Міхась Казлоўскі.

🔻Яна прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння беларускага святара, пісьменніка і грамадскага дзеяча.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Станкевіч #ксёндз #Танк #Казлоўскі #канферэнцыя #Маладзечна
📌Нядзельная школка беларускіх традыцый запрашае

У нядзелю, 1 мая, дзетак разам з бацькамі запрашаюць далучыцца да заняткаў у Нядзельнай школе беларускіх традыцый у Беластоку. Гэта цыкл сустрэч, прысвечаны старадаўняму святу Купалле, дзеці развучваюць традыцыйныя песні і танцы.

Пасля заняткаў усіх дзяцей чакае смачная піца🍕 ў тэатральнай кавярні “Лялькі”, а потым шпацыр у парку.

📌Заняткі пачнуцца аб 11-ай гадзіне па адрасе: Św. Rocha 3, sala 206.

#школа #заняткі #танцы #Купалле #Беласток #традыцыі
⁉️Ці закране дэрусіфікацыя Нацыянальную музычную акадэмію Украіны ім. Чайкоўскага – невядома.
А тое, што закране дзяржаўны і мясцовыя бюджэты — нават да варажбіткі не хадзі.

Хоць дэрусіфікацыя таксама павінна адбыцца ва ўсіх кірунках жыцця ўкраінскага грамадства. І ў эканоміцы, і ў палітыцы.
Толькі разумней было б гэта ажыццявіць пасля заканчэння вайны.

⁉️ І хацелася б спадзявацца, што вуліцам Беларускай, Мінскай, Гомельскай, Брэсцкай ва Украіне – быць.

Ліза Ахроменка ў сваім блогу разважае пра дэрусіфікацыю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#дэрусіфікацыя #Расея #Украіна #Беларусь #тапонімы
‼️Праект Мікіты Мелказёрава «Жизнь-малина» прызналі экстрэмісцкім

Youtube-канал і тэлеграм-канал «Жизнь-малина» прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі, піша «Новы Час».

Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Менска. Цяпер Youtube-канал, тэлеграм-канал, чат і лагатып сталі лічыцца экстрэмісцкімі.

«Жизнь-малина» — праект журналіста Мікіты Мелказёрава, які бярэ інтэрв’ю ў вядомых беларусаў. На ягоным канале ў Youtube больш за 108 тысяч падпісчыкаў.

📷 Новы Час

#Мелказёраў #Жизнь_малина #Youtube #экстрэмізм
‼️З ведання гісторыі📖 сваёй краіны пачынаецца фармаванне грамадства на аснове нацыянальнай ідэі. 🤍❤️🤍

Цікавасць, асабліва ў моладзі, выклікаў цыкл лекцый Вячаслава Сіўчыка «Няскораная Беларусь – вяртанне ў Еўропу».

Лекцыі праходзілі ў Беларускім Доме ў Варшаве.🇵🇱

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Сіўчык #лекцыі #гісторыя #Варшава #Беларусь #Еўропа
⚡️Больш за 400 дзён знаходзіцца за кратамі журналіст-расследвальнік, гарадзенец, Дзяніс Івашын.

⚡️Палову гэтага тэрміну ён не атрымлівае лістоў. Інфармацыі пра палітвязня мала, але вядома, што ён разам з адвакатам пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы.

⚡️Госця Рацыі - жонка журналіста Вольга Івашына. Яна распавядае пра тое, што адбываецца з яе мужам за кратамі і пра суд, які мае адбыцца.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #палітвязень #суд #справа #журналіст #Івашына
‼️ Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў праслухоўвання

СІЗА Берасця перапоўненае палітвязнямі, абвінавачванне некаторых, у тым ліку прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк, трымаецца на аснове матэрыялаў праслухоўвання.

Пра гэта гаворыцца ў лісце з-за кратаў, які напісаў адзін з вязняў. Аўтар ліста таксама расказвае дэталі справы прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк.

60-гадовую Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць па артыкуле 369 КК “Абраза прэзідэнта”, які цяпер масава выкарыстоўваецца для палітычных рэпрэсій.

Паводле інфармацыі іншага зняволенага, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якая стаяла ў яе як актывісткі прафсаюза РЭП.

#Міхнюк #праслухоўванне #РЭП #абвінавачанне #актывістка #Берасце
‼️ Сафія Скобла пакараная 15 суткамі за бранзалет

26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Менску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. 28 красавіка над дзяўчынай адбыўся суд, паведамляе «Вясна».

Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бранзалет у беларускіх нацыянальных колерах на руцэ. Гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем» (арт. 24.23 КаАП).

Сафію Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.

#Скобла #суткі #арышт #ІЧУ #Акрэсціна
🙏😢Тут ужо свежыя магілы чарговых аднавяскоўцаў, памерлых у Беластоку ці Гайнаўцы, якія па сваёй апошняй волі вярнуліся ў родную прастору.

Ёсць і такія, што на апошні спачын вярнуліся сюды не толькі з іншых гарадоў, дзяржаў, але і кантынентаў. Бо тут найлепей.

Яўген Вапа пра “Выраі вечнасці”, жыццё і вечны супакой пушчанскіх людзей.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Вапа #могілкі #жыццё #Беласток #людзі #спачын
‼️ Польшча перадала Украіне больш за 200 танкаў

Польшча🇵🇱 перадала Украіне🇺🇦 танкі для фармавання двух брыгад. Гэта складае больш за 200 танкаў Т-72, або каля паловы бранявых машын гэтага тыпу, якія знаходзяцца на ўзбраенні краіны. Пра гэта паведамляе Польскае радыё.

Агульны аб’ём ваеннай дапамогі перавысіў 7 млрд злотых (каля 1,6 млрд даляраў).

Таксама ва Украіну былі адпраўлены некалькі дзясяткаў БМП. Сярод перададзеных узбраенняў таксама згадваюцца самаходныя гаўбіцы 2С1 „Гваздзіка”, РСЗА „Град”, ракеты „паветра-паветра” для самалётаў МіГ-29 і Су-27. Акрамя цяжкай тэхнікі, Украіна атрымала разведвальныя дроны польскай кампаніі WB Electronics, дроны-камікадзэ Warmate і ПЗРК Piorun.

#Польшча #Украіна #вайна #танкі #тэхніка