Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
💪“Мікола быў надзейны чалавек і самае галоўнае – адказны. Мала хто з таго нашага дэпутатскага корпуса заставаўся актыўным і працягваў працаваць дзеля дэмакратычнай Беларусі”, – зазначыў пінскі апазіцыйны лідар Віктар Ярашук.

🙏Светлай памяці патрыёта з Пінска Міколы Міхалевіча.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 з архіву Радыё Рацыя

#Міхалевіч #Ярашук #патрыёт #актывіст #Пінск
🔻Беларускія прафсаюзы ўсё так жа займаюцца размеркаваннем пуцёвак ці нейкімі забаўкамі. На сваю функцыю, абарону працоўных, яны даўно забыліся.

⁉️А, можа, і не чулі ніколі. Калі што, то перадайце ім, што ў Беларусі шмат працоўных былі звольненыя з палітычных прычын. І ў дадзеным выпадку прафсаюзы мусяць нешта пачаць рабіць для абароны, а не забаўкі праводзіць.

🔻Юлія Сівец у сваім блогу разважае пра стабільнасць.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#прафсаюзы #дзейнасць #стабільнасць #абарона #працаўнікі
‼️Тэрмін утрымання пад вартай Ірыны Леўшынай падоўжылі да 5 траўня

Папярэдні раз гэты тэрмін падаўжалі на два месяцы — да 18 красавіка.

4 красавіка Генпракуратура паведаміла, што ў Менгарсуд перададзеная крымінальная справа, па якой праходзіць Леўшына, яе папярэднік на пасадзе дырэктара БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, намеснік дырэктара БелаПАН у 2014-2018 гадах Андрэй Аляксандраў і Ірыны Злобіна.

Паколькі БелаПАН быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, Леўшыну і Наважылава вінавацяць у кіраванні такім фармаваннем. Таксама ў справе фігуруе „фінансаванне пратэстаў”„шкода Рэпубліцы Беларусь” і ўхіленне ад выплаты падаткаў.

#Леўшына #Наважылаў #Аляксандраў #Злобіна #тэрмін #Генпракуратура
‼️У Беластоку пройдзе антываенная акцыя Салідарнасці

Арганізатары пішуць наступнае: Запрашаем на акцыю Салідарнасці, 8 траўня ў 15:00 па адрасе Białystok, ul.Elektryczna, 9 (каля кансуляту РБ) ⚪️🔴⚪️

8 мая ў Еўропе святкуюць дзень заканчэння Другой сусветнай вайны. Па ўсім свеце ён праходзіў пад лозунгам „Ніколі болей”, але ў Беларусі і Расеі акцэнт у дзень перамогі быў іншы – „Можем повторить”. І зараз мы бачым, што з гэтага атрымалася: з пераможцаў фашызму выраслі новыя фашысты. Але і ў гэтай вайне будзе перамога. Парамога над рашызмам, перамога над лукашызмам.

📣8 траўня запрашаем вас на акцыю салідарнасці з тымі, хто змагаецца з сучаснымі пачварамі і хто абавязкова пераможа!

Арганізатары заклікаюць браць з сабой украінскія сцягі, бел-чырвона-белыя беларускія, польскія сцягі, антываенныя плакаты.

#акцыя #Беласток #вайна #Расея #Беларусь #Польшча #Украіна
‼️Індыя шукае замену калійным угнаенням з Беларусі і Расеі

Пра гэта піша Times of India.

Летась Беларусь паставіла Індыі каля 1,4 млн тон калію. Яшчэ каля 600 тысяч тон Дэлі закупіў у Расеі. Сёлета гэтыя 2 млн тон угнаенняў плануецца набыць у Канадзе, а таксама ў Ізраілі і Іарданіі.

Раней паведамлялася, што „Беларуськалій” гатовы прымаць аплату нават у індыйскіх рупіях. Але Індыю спынілі санкцыі супраць Беларусі.

Урад Індыі таксама прыняў рашэнне кампенсаваць мясцовым фермерам рост цэн на калійныя ўгнаенні. Угнаенні пачалі даражэць на фоне вайны ва Украіне. На кампенсацыі вылучаюць каля $8 млрд. Субсідыя пакрые рост цэн, цэны на ўгнаенні для індыйскіх гаспадарак застануцца прыкладна такімі ж, як летась.

#угнаенні #Індыя #кошты #фермеры #гаспадаркі
⛔️Каля 300 чалавек удзельнічалі ў антыядзернай і антываеннай акцыі, ініцыяванай экалагічнай арганізацыяй „Экадом”

🇱🇹У Вільні адбыўся “Чарнобыльскі шлях”. Ён стаў завяршэннем Чарнобыльскага тыдня — серыі адукацыйных і культурных мерапрыемстваў 19-26 красавіка ад Экадома.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 spring96.org

#Вільня #Экадом #акцыя #Чарнобыльскі_шлях #шэсце
‼️Больш за 15 тысяч беларусаў прыехала ў Грузію🇬🇪 за два першыя тыдні вайны ва Украіне.🇺🇦

З аднаго боку, яны не могуць вярнуцца на радзіму. З іншага боку, іх пачалі часам асацыяваць з краінай-суагрэсара.😢

Больш пра жыццё беларускіх уцекачоў у Тбілісі на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#беларусы #Грузія #дыскрымінацыя #Украіна #вайна
📌 Уладзімір Хільмановіч: Вяртанне Еўропы

📌 Слабенькія, але загадзя марныя надзеі на тое, што ў велікодны перыяд вайна, якую вядзе Расея супраць Украіны і фактычна ўсяго заходняга свету, спыніцца, прадказальна не спраўдзіліся.

📌 Гераічная абарона ўкраінскага рэгулярнага войска і фармаванняў тэрытарыяльнай абароны ламае планы Крамля на вачах.

#вайна #Украіна #ваенная_агрэсія_Расеі #Еўропа #украінцы

Больш на сайце Радыё Рацыя
📌 Беларусы ставяцца негатыўна да таго, што расейскія войскі выкарыстоўваюць беларускую тэрыторыю для ваенных дзеянняў супраць Украіны.

📌 Доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі прэзентаваў вынікі свайго даследавання, прысвечанага поглядам беларусаў на вайну ва Украіне.

#вайна #Украіна #Андрэй_Вардамацкі #сацыялагічныя_даследаванні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Чарговая партыя прадуктаў для ўкраінскіх бежанцаў дастаўлена ў батумскі штаб дапамогі Украіне і ўкраінцам.

📌 Беларусы для сумеснага збору і справаздачнасці гэтага збору стварылі ў грузінскім Батумі адмысловы чат у тэлеграме

#вайна #Украіна #Грузія #Батумі #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ ⚡️ Бундэстаг падтрымаў пастаўку Украіне цяжкага ўзбраення.

‼️⚡️ І апазіцыя, і кааліцыя прагаласавалі за перадачу зброі Украіне.

#вайна #Украіна #Германія #дапамога #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Падляшскі музей народнай культуры пад Беластокам адкрывае новы экспазіцыйны сезон і запрашае ўсіх жадаючых правесці майскія святы на тэрыторыі музея.

📌 Сярод новаўвядзенняў – мажлівасць зазірнуць у некаторыя музейныя аб’екты самастойна.

#Беласток #Падляшша #музеі_Падляшша #народная_культура

Больш на саце Радыё Рацыя.
📌 За «Жыве Беларусь!» берасцейцу далі тры месяцы арышту

📌 Вядома, што пад арыштам абвінавачваны знаходзіцца з 22 лютага 2022 года – тым жа днём яго і затрымалі.

#рэпрэсіі #Берасце #Жыве_Беларусь #Павел_Фалькоўскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️⚡️ Сталі вядомыя імёны 10 расейскіх вайскоўцаў, якія падазраюцца ў датычнасці да зверстваў у Бучы пад Кіевам.

‼️⚡️ Іх агучыла Генпракурор Украіны Ірына Венедыктава.

#вайна #Украіна #Ірына_Венедыктава #Буча

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖 Славуты беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў заўтра, 29 красавіка, сустрэнецца з чытачамі ў Беластоку.

📖 Ён прэзентуе ў Падляшскім інстытуце культуры сваю кнігу «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», якую выдала люблінскае выдавецтва Warsztaty Kultury.

#Уладзімер_Арлоў #сустрэчы_з_чытачамі #беларуская_літаратура #беларуская_паэзія #Паручнік_Пятровіч_і_прапаршчык_Здань

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌🎼 У студыі Радыё Рацыя пабываў неаб’яўлены Народны Артыст Беларусі Зміцер Вайцюшкевіч.

🎼🎤 У Беласток Вайцюшкевіч прыехаў з канцэртам. Тут ён мае сваю трывалую, прыязную аўдыторыю.

#Зміцер_Вайцюшкевіч #Беласток #канцэрты #беларуская_песня #беластоцкі_тэатр_Лялька

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Адміністрацыя Байдэна запытала ў Кангрэса 33 млрд даляраў для Украіны

📌‼️ У гэтую суму, піша The Guardian, уваходзяць 20 мільярдаў ваеннай дапамогі і дапамога ў сферы бяспекі, а таксама 8,5 мільярда эканамічнай дапамогі і 3 мільярды на гуманітарныя аперацыі.

#вайна #Украіна #Байдэн #ЗША #дапамога_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларуская праваабарончая супольнасць сёння, 28 красавіка, прызнала палітвязнямі адразу 27 чалавек. 📌 Цяпер у Беларусі 1168 чалавек прызнаныя палітвязнямі.

#палітвязні #рэпрэсіі #праваабаронцы #салідарнасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.