Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
«Лукашэнка прадаў суверэнітэт Беларусі, каб заставацца ва ўладзе»

Спецыяльны пасланнік ЗША ў Беларусі, пасол Джулі Фішэр падкрэсліла, што беларусы не хочуць, каб беларускія вайскоўцы ўдзельнічалі ў вайне, а расейскія – заставаліся ў Беларусі і нападалі на Украіну з яе тэрыторыі, а таксама адзначыла, што ЗША падзяляюць беларусаў і Лукашэнку. Па словах Фішэр, беларускі суверэнітэт таксама стаў ахвярай пуцінскай агрэсіі.

«Лукашэнка здаваў суверэнітэт 28 гадоў, і гэты працэс толькі паскорыўся пасля жніўня 2020 года. Беларусь мае тыя ж праблемы, што і Украіна: хто будзе вызначаць яе будучыню? Гэта будзе яе народ, ці гэта будзе Уладзімір Пуцін, і тады Беларусь ужо не будзе незалежнай краінай. На жаль, у адрозненне ад Украіны, Аляксандр Лукашэнка стаў саўдзельнікам Пуціна. І гэта яшчэ адзін выклік для людзей у Беларусі, бо Беларусь зараз з'яўляецца бокам гэтай вайны», - заявіла Фішэр падчас прэс-канферэнцыі.

📸 Reuters
У сваім новым блогу Яўген Вапа распавядае, што для яго значаць Вялікодныя святы і чаму нават у святы немагчыма думкамі ўцячы ад вайны ва Украіне.

«Велікодны час Уваскрэсення Гасподняга нясе смерць, гора, слёзы. Фарбаванае, чырвонае яйка — той новазапаветны сімвал жыцця вечнага, прыходзіцца асвячаць і спажываць са свядомасцю чырвані пралітай крыві ахвяр ваенных дзеянняў — забітых, параненых, бежанцаў. Боль і драма тых усіх людзей кажуць нам памаўчаць у такіх хвілінах. Малітва і памяць пра іх — гэта таксама і наша хрысціянская павіннасць».

Чытай блог Яўгена Вапы на Радыё Рацыя
Новы арт-каментар Алега Мініча.

Згодныя?

Больш малюнкаў ад аўтара на Радыё Рацыя
У Жодзіне жыхары знайшлі тратуар, які вядзе ўнікуды

Ён знаходзіцца каля помніка Анастасіі Купрыянавай, а на самой пешаходнай дарожцы размешчаны два дрэвы.

Заўважылі чытачы EX-PRESS.BY
Палітвязня Арцёма Мядзведскага, які збег з „хіміі”, пераводзяць у калонію

21 красавіка ў судзе Камянецкага раёна разглядзелі справу «аб пераводзе палітвязня ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Суддзя Аксана Шкель пастанавіла перавесці Мядзведскага ў калонію тэрмінам на 9 месяцаў.

Палітзняволены Арцём Мядзведскі ў лютым 2022-га здолеў уцячы з папраўчай установы №45. Паведамлялася, што ён збег з лякарні ў Камянцы, куды трапіў з лёгкім страсеннем мазгоў пасля таго, як паслізнуўся і зваліўся ў будынку ПУАТ. Але праз некаторы час Арцёма затрымалі і вярнулі ў ПУАТ.

📸 Вясна

Больш на Радыё Рацыя
Ватыкан адмяніў сустрэчу Папы Францішка з патрыярхам Кірылам

Пантыфік адзначыў, што шкадуе пра тое, што сустрэчу, прызначаную на чэрвень у Ерусаліме, давялося адмяніць. Ён дадаў, што заўсёды выступаў за міжрэлігійны дыялог, але ватыканскія дыпламаты далі зразумець, што падобная сустрэча ў цяперашняй сітуацыі была б занадта супярэчлівай.
Дадамо, што патрыярх Кірыл звяртаўся да расейскіх вайскоўцаў з заклікам выконваць прысягу, а да вернікаў — маліцца, “памнажаючы моц нашых Узброеных сіл”.

#WARINUKRAINE #Ватыкан
🤍❤️🤍29 красавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт Рамана Абрамчука

Музыка-эмігрант дасць канцэрт пасля вялікага перапынку.

Канцэрт Рамана Абрамчука прызначаны на 29 красавіка ў Беларускім моладзевым хабе, што на пляцы Канстытуцыі ў Варшаве. Пачатак а 19-00. Кампанію выканаўцу складзе саксафаніст Аляксандр Новікаў.

#Варшава
Нямецкую прэмію “СМІ за свабоду” атрымалі Зяленскі і Ціханоўская

Аргкамітэт нямецкай прэміі “СМІ за свабоду” пасля жорсткай крытыкі з боку нямецкіх і ўкраінскіх журналістаў адмовіўся ад уганаравання расейскай журналісткі Марыны Аўсяннікавай, якую планавалі адзначыць разам з дэмакратычнай лідаркай Беларусі Святланай Ціханоўскай і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Марына Аўсяннікава стала вядомай пасля з’яўлення ў эфіры праграмы першага канала расейскага тэлебачання з плакатам супраць вайны. Да гэтага яна многія гады працавала на расейскім канале.

#Ціханоўская #Зяленскі #Прэмія
Cлухайце на нашых хвалях традыцыйны Велікодны Падляшскі канцэрт пажаданняў!

Пачатак святочнага канцэрту 24 красавіка у нядзелю, а 18-й польскага часу (адпаведна 19-й беларускага). Цягам трох гадзін слухайце велікодныя пажаданні, віншаванні і святочныя песні.

🎙Вядоўцы канцэрту – Анна Шайкоўская і Валянціна Лаеўская.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як расейцы пагражаюць знішчыць Нью-Ёрк ядзернай зброяй!

На расейскім тэлеканале паказалі няякасна зроблены мультык з ракетай: «Нью-Ёрк добры горад, але яго не будзе. Амерыканцы заўсёды баяліся нашых цяжкіх ракет» – крычаць на ім прапагандысты, і смяюцца.
«Беларусь – гэта святое» - малюнкі Паўла Севярынца з-за кратаў выдадзеныя ў форме паштовак

На працягу двух гадоў палітвязень Павел Севярынец дасылае разам з лістамі дадому і свае малюнкі. Родныя атрымалі ад яго каля двухсот лістоў і больш за сотню малюнкаў, адрасаваных найперш маленькаму сыну Францішку. Але ў пэўны момант жонка палітвязня, Вольга Севярынец, вырашыла, што іх варта пакінуць на памяць не толькі сям’і, але і іншым людзям. Бо малюнкі з-за кратаў маюць асаблівую вартасць. Так з’явіўся першы набор паштовак «Беларусь – гэта святое» – з выявамі храмаў, помнікамі беларускай архітэктуры і гісторыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя:


#Севярынец #Паштоўкі
Леанід Кучук: Прыняў рашэнне, што буду жыць ва Украіне, буду яе бараніць і памру тут

Галоўны трэнер львоўскага „Руха” беларус Леанід Кучук расказаў, што яго звязвае з Украінай і дзе ён плануе жыць пасля вайны.
«Я ўжо даўно прыняў рашэнне, што буду жыць ва Украіне, буду яе бараніць і памру тут, чаго б мне гэта ні каштавала. Як і ўсе ўкраінцы, я хаваюся ў падвалах, хаджу туды ноччу. Я – беларус, але мяне шмат што звязвае з Украінай", – сказаў Кучук. Пасля пачатку вайны, Кучук выказаў сваю пазіцыю, а таксама заклікаў беларусаў, не ісці ваяваць супраць Украіны. З 2020 па 2021 год беларускі спецыяліст узначальваў менскае „Дынама”.

Больш навін спорту на сайце Радыё Рацыя:
🔻Расейскія і беларускія апазіцыянеры ў Мюнхене аб’ядналіся, каб падтрымаць Украіну.
🔻Масква заявіла, што ўзяла пад кантроль Марыупаль.
🔻Краіны Балтыі прызналі дзеянні Расеі генацыдам.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:


#WARINUKRAINE
Незвычайная гісторыя дому ў Віцебску

Дом №28 па вуліцы Леніна быў пафарбаваны сіняй фарбай ад самага з’яўлення будынка ў 1974 годзе. Віцяблянам настолькі спадабаўся нетрадыцыйны знешні выгляд жылога дому, што назва «сіні дом» стала гарадскім тапонімам. Ён быў узведзены практычна ў цэнтры гораду, таму каля «сіняга дому» часта прызначалі сустрэчы, і кожны мясцовы жыхар без дадатковых тлумачэнняў разумеў, дзе яго чакаюць. Традыцыя называць «сінім домам» гарадскі аб’ект захавалася нават пасля таго, як ён быў перафарбаваны ў шэры колер.

Чытай больш:
Аляксандр Балоннікаў: Кожны хрысціянін павінен саўваскрэснуць разам з Хрыстом

☦️Вернікі Беларускай праваслаўнай Царквы рыхтуюцца да свята Вялікадня. Гэтае свята даўняе, і нязменнае па сваёй задачы і перажываннях. Гэты дзень выяўляе сапраўды добрыя справы чалавека, яго міласэрнасць. Шлях наследавання Хрысту – бессмяротная задача душы.

Чытай больш:


#Вялікадзень #Гародня #Праваслаўе
Мексіканскі ўладальнік A1 Telekom Austria Group хацеў прадаць бізнес у Беларусі

Галоўнай прычынай захавання бізнесу ў Беларусі называецца той факт, што беларускі мабільны аператар з`яўляецца адным з самых прыбытковых падраздзяленняў A1 Telekom Austria Group. У выпадку сыходу заходняга акцыянера яго месца зоймуць расейцы ці кітайцы, прыводзіць выданне меркаванне крыніцы ў беларускіх дзелавых колах.

Больш на Радыё Рацыя
⚡️ 20 красавіка ў Менску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 19-гадовага Арсенія Дзядка ⚡️

Больш на Радыё Рацыя
🇫🇮 Фінскія СМІ апублікавалі падлік народных выбраннікаў, якія выступаюць за ўступленне краіны ў альянс. На сёння за далучэнне да НАТА гатовыя прагаласавь 112 дэпутатаў.

Больш на Радыё Рацыя
❗️Працягваецца ціск на палітзняволенную Паліну Шарэнду-Панасюк.

Больш на Радыё Рацыя
„Энергетык”-БДУ пацярпеў першую паразу ў сезоне

„Іслач” абыграла „Энергетык”-БДУ ў выязным матчы 5-га тура „Беларусбанк – чэмпіянату Беларусі”па футболе – 2:1. У іншым матчы „Тарпеда”-БелАЗ згуляла ўнічыю са „Славіяй” — 2:2.

📸 "Вячэрні Брэст"

Больш навінаў спорту на Радыё Рацыя
🇺🇦 Галоўная ўправа выведкі Украіны паведамляе пра ліквідацыю двух расейскіх генералаў у Херсонскай вобласці.

Больш на Радыё Рацыя