Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ У «Чысты чацвер» прыбралі ад смецця бераг мора ў Батумі

💪За некалькі гадзін акцыі актывісты сабралі больш за 10 мяхоў смецця і прыбралі каля 5 кіламетраў батумскага пляжу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Батумі #пляж #прыбіранне #актывісты #украінцы #беларусы
У ліцэі № 6 у Беластоку ладзіцца сумеснае Велікоднае снеданне🍱

Яно арганізавана для бежанцаў з Украіны🇺🇦, якія святкуюць Пасху па ўсходнім абрадзе.

Разам з імі за святочным столом будуць прадстаўнікі гарадскіх уладаў ды арцыбіскупы каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Беласток #бежанцы #Украіна #снеданне #Вялікдзень
🎨У Варшаве адкрыецца дабрачынная выстава беларускі Караліны Паляковай

Усіх, хто патрапіць на вернісаж, чакае прыемны сюрпрыз.🎉

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Палякова #вернісаж #мастачка #карціны #выстава
‼️У красавіку зафіксавана больш за 700 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы

‼️Паводле інфармацыі падляшскага аддзялення Straży Granicznej, цягам мінулых сутак зафіксавана 14 спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай граніцы, у тым ліку ў раёне Кузніцы і Белавежы. Сярод іншаземцаў былі грамадзяне Камеруна, Сірыі, Йемена і Індыі.

‼️З пачатку года колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжы перавысіла чатыры тысячы. Толькі ў красавіку іх было больш за 700.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna

#мяжа #Беларусь #Польшча #нелегалы
🔻Турысты, якія прыязджаюць у аграмястэчка Дворышча Лідскага раёна і аглядаюць славутасці старадаўняга месца, абавязкова звяртаюць увагу на будынак акруглай формы, увянчаны купалам і праваслаўным крыжам.

⛪️Храм святой Сафіі Слуцкай, створаны з верай і любоўю.

Выйшаў новы нумар “Наша слова”.


Больш на сайце Радыё Рацыя

#Наша_слова #храм #Сафія_Слуцкая #Дворышча #турысты
‼️ На фоне вайны ва Украіне🇺🇦 Сейм Літвы🇱🇹 ў чацвер працягнуў дзеянне рэжыму надзвычайнага становішча

За працяг гэтага прававога рэжыму прагаласавалі 124 парламентарыі, шасцёра ўстрымаліся, супраць не прагаласаваў ніводзін.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 © DELFI / Josvydas Elinskas

#надзвычайнае_становішча #Літва #Украіна #сейм #вайна
‼️ Эстонія🇪🇪 і Латвія🇱🇻 прызналі ваенную агрэсію Расеі генацыдам украінскага народу

Адпаведныя заявы дзяржавы прынялі сёння, 21 красавіка.

На пазачарговым пасяджэнні парламенту Эстоніі выслухалі выступ кіраўніцы дэлегацыі ўкраінскага парламенту Алены Шуляк. Эстонскі парламент аднагалосна прыняў заяву аб ваенных злачынствах і генацыдзе Расеі ва Украіне. У заяве Эстоніі гаворыцца, што Расея здзейсніла акты генацыду, у тым ліку масавыя зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва на часова акупаваных тэрыторыях — у прыватнасці, у Бучы, Барадзянцы, Гастомелі, Ірпяні і Марыупалі, — гаворыцца ў заяве.

Заяву аб агрэсіі і ваенных злачынствах Расеі ва Украіне прыняў і Сойм Латвіі.

📷 Depositphotos

#генацыд #Эстонія #Латвія #заява #вайна #Украіна #Расея
📌Расея планавала ўварвацца ў Беларусь пасля пераабрання Лукашэнкі.
📌Расея працягвае наступ на ўсходзе Украіны.
📌Шарль Мішэль з візітам у Кіеве.
📌Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #Макрон #дапамога_Украіне #расейская_агрэсія

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Тэмай чарговых заняткаў курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку гэтым разам стала 36-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

📌 Спецыяльным госцем курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку была журналістка і эколаг Таццяна Новікава.

#Мова_нанова_Беласток #беларуская_мова #Астравецкая_АЭС #атамныя_электрастанцыі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇱🇹🇺🇦 У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Украінай

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Літва #Украіна #Вільня #салідарнасць #РФ #вайна
Адвакатку, якая абараняла палітзняволеных Эдуарда Пальчыса і Яўгена Юшкевіча, не атэставалі.

Марыя Колесава-Гудзіліна паведаміла аб гэтым у твітары.

21 красавіка на сустрэчы з Лукашэнкам міністр юстыцыі Сяргей Хаменка даў справаздачу, што ў 2021 годзе 47 «дэструктыўна настроеных адвакатаў» пазбавіліся ліцэнзій.
З пачатку вайны ў Польшчу ўцяклі амаль 2 млн украінцаў

Такую лічбу назваў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакер.

«У цяперашні час у Польшчы знаходзяцца амаль 2 млн чалавек. З іх на працягу месяца амаль мільён скарысталіся опцыяй рэгістрацыі PESEL (персанальны нумар, які дае доступ да розных дзяржаўных і іншых паслуг у Польшчы)», – сказаў ён.

📸 PAP/Paweł Supernak
Крыніца: RMF FM
Фінскі ўладальнік «Лідскага піва» прадае свой актыў і абмежаваў пастаўкі ў Расею

У справаздачы кампаніі Olvi паведамляецца, што пошук пакупніка для "Лідскага піва" пачаўся. Вынікі працы беларускага завода адлюстроўваюцца як актывы для продажу.

«Olvi спыніла інвестыцыі ў «Лідскае піва», неадкладна спыніла значны аб'ём расейскага экспарту і пачала пошук патэнцыйных пакупнікоў і перамовы аб продажы. Пры гэтым будзе улічвацца мясцовае і міжнароднае заканадаўства і дабрабыт супрацоўнікаў. Працэс продажу зойме час і будзе звязаны з нявызначанасцю», - гаворыцца ў справаздачы.

Фінская кампанія Olvi валодае 96,4% акцыяў беларускага піўзаводу.

📸 welcome-belarus

Больш на Радыё Рацыя
У Менску асудзілі палітзняволеных анархістаў

Вынесены прысуд палітзняволеным анархістам Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Салаўю і Арцёму Салаўю (хлопцы поўныя цёзкі).

Суддзя Алена Міснік прызнала іх вінаватымі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса ч. 1 арт. 342 і ч. 3 арт. 361-1, і агучыла наступныя выракі: Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Апошняе слова Яўгена Рубашкі:

«Хтосьці выбірае ўпісаць свае імёны ў гісторыю палітычных рэпрэсій. І калі камусьці датычнаму да іх будзе ікацца, то ведайце, што вашыя імёны ўспамінаюць палітвязні, якія сядзяць, а з імі іх родныя і блізкія, а з імі — і ўся краіна. І апошняе слова не будзе сказанае да тых часоў, пакуль усе не будуць вольныя!»

📸 Сацыяльныя сеткі
Крыніца: "Вясна"
У Рыгора Кастусёва палепшыўся стан здароўя, а адваката часцей выклікаюць ў СІЗА

З Госцем Рацыі, прадстаўніком беларускай дыяспары ў Беластоку, Змітром Антончыкам паразмаўлялі пра крымінальную справу Рыгора Кастусёва.

- Чаму да гэтай пары не прызначаны суд, хаця палітык ужо больш за год за кратамі.
- Як ставіцца да гэтай справы пра замах на Лукашэнку
- Ці палепшыўся стан здароўя Кастусёва, які хварэе на анкалогію.
- Што з ліставаннем з палітыкам

«Следчы сказаў, што справа рыхтуецца да перадачы ў пракуратуру. Канчатковае абвінавачанне будзе прад’яўлена да канца гэтага месяца. Сам Рыгор Кастусёў у сваіх лістах піша, што гэта малаверагодна таму, што ўжо не ў першы раз яму такое кажуць».

Паслухайце і пачытайце цалкам размову на Радыё Рацыя
‼️ Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы ва Украіне мітрапаліт Ануфрый прапанаваў правесці хрэсны ход ад горада Арыхава Запарожскай вобласці да завода «Азоўсталь» у Марыупалі.

‼️‼️ Ён заклікаў звярнуць увагу на неабходнасць выратавання тых, хто, застаўшыся ў шматпакутным Марыупалі, апынуўся ў гуманітарнай катастрофе.

#вайна #Украіна #Марыупаль #мітрапаліт_Ануфрый #Вялікдзень

Больш на сайце Радыё Рацыя.
«Лукашэнка прадаў суверэнітэт Беларусі, каб заставацца ва ўладзе»

Спецыяльны пасланнік ЗША ў Беларусі, пасол Джулі Фішэр падкрэсліла, што беларусы не хочуць, каб беларускія вайскоўцы ўдзельнічалі ў вайне, а расейскія – заставаліся ў Беларусі і нападалі на Украіну з яе тэрыторыі, а таксама адзначыла, што ЗША падзяляюць беларусаў і Лукашэнку. Па словах Фішэр, беларускі суверэнітэт таксама стаў ахвярай пуцінскай агрэсіі.

«Лукашэнка здаваў суверэнітэт 28 гадоў, і гэты працэс толькі паскорыўся пасля жніўня 2020 года. Беларусь мае тыя ж праблемы, што і Украіна: хто будзе вызначаць яе будучыню? Гэта будзе яе народ, ці гэта будзе Уладзімір Пуцін, і тады Беларусь ужо не будзе незалежнай краінай. На жаль, у адрозненне ад Украіны, Аляксандр Лукашэнка стаў саўдзельнікам Пуціна. І гэта яшчэ адзін выклік для людзей у Беларусі, бо Беларусь зараз з'яўляецца бокам гэтай вайны», - заявіла Фішэр падчас прэс-канферэнцыі.

📸 Reuters