Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Пасажырскі цягнік з Менску ў анексаваны Крым запусцяць у траўні

Штодзённы цягнік Масква — Сімферопаль будзе рабіць прыпынак у беларускай сталіцы, пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на старшыню праўлення расейскага Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Філіпа Гулага.

Састаў пачне курсіраваць з 26 траўня. У Менску да яго будуць прычапляцца два пасажырскія вагоны. Білеты ўжо хутка паступяць у продаж.

📷 kiwitaxi.ru

#Крым #Сімферопаль #анексія #чыгунка #Менск
⚡️„Расейскія акупанты замучылі і забілі фактычна кожнага пятага жыхара Бучы, які застаўся ў акупаваным горадзе”, – паведаміў мэр Анатоль Федарук

Федарук адзначыў, што зараз Буча – гэта мёртвы горад.

Пасля вызвалення гораду Буча🇺🇦, што пад Кіевам, 2 красавіка фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 скрыншот з відэа ua.news #Буча #акупацыя #гвалт #Расея #вайна #Украіна
❗️У Батумі хор грузінскіх дзяцей выканаў песню «Ой, у лузі червона калина». Ім падпявалі беларусы, украінцы і грузінскія палітыкі.

Пасля гэтай песні дарослыя ўкраінцы і беларусы выканалі супольна гімн Украіны🇺🇦 і запісалі гэта на відэа, якое будзе адаслана ва Ўкраіну.

Больш на сайце Радыё Рацыя #Батумі #вайна #Украіна #беларусы #Грузія
❗️„Яшчэ адзін крок на шляху Украіны🇺🇦 ў ЕЗ. Надзвычайныя часы патрабуюць надзвычайных крокаў і надзвычайнай хуткасці”, – напісаў пасол ЕЗ ва Украіне Маці Маасікас у Twitter.

‼️‼️Украіна🇺🇦 накіравала першую частку запоўненай анкеты-апытальніка ў Еўракамісію, каб ацаніць здольнасць атрымаць статус кандыдата ў ЕЗ, і ўжо працуе над другой часткай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 twitter.com/MattiMaasikas #Украіна #ЕЗ #Уладзімір_Зяленскі #вайна
⚡️Расейскія войскі пачалі спробу актыўнага наступу на ўсходзе Украіны

‼️‼️Сёння з раніцы амаль па ўсёй лініі фронту на тэрыторыі Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей акупанты спрабавалі прарваць нашу абарону. На шчасце, нашы вайскоўцы трымаюцца… ”, – сказаў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Аляксей Данілаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Рада національної безпеки і оборони України / Facebook

#Украіна #наступ #вайна #Харкаў #Луганск
📌 Беларусь сцвярджае, што рыхтуецца да адказу на патэнцыйную агрэсію Захаду.
📌 Расея забараніла ўезд Борысу Джонсану і брытанскім міністрам.
📌 Захоўваючы нейтралітэт па Украіне, Эрдаган штурхае Турцыю на «задворкі НАТО».
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #Турцыя #Эрдаган #Макрон #НАТО #Джонсан

📷 eurotopics.net

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Юлія Сівец: Пра небяспечны цягнік

🚈 📌 У Менску будзе спыняцца цягнік, які далей паедзе ў анексаваны Крым. 🚈 Плануецца, што цягнік Масква-Сімферопаль са спыненнем у беларускай сталіцы пачне ездзіць з 26 траўня.

#вайна #Украіна #Крым #цягнік_у_Сімферопаль #адпачынк

Больш на сайце Радыё Рацыя.
✈️ „Белавія” з 29 красавіка павялічвае частату рэйсаў у Казахстан. ✈️ Самалёты беларускай авіякампаніі будуць лятаць з Менска ў Нур-Султан і Алматы сем разоў на тыдзень.

#Мінск #Белавія #Алматы #Нур_Султан #Казахстан

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Тры гады хатняй хіміі для вядучага бізнэс-аналітыка EPAM Дзяніса Насуры.

📌🚀 Ён удзельнічаў у касмічных праграмах Космас БР і космас НТ, у стварэнні суперкампутара, у запуску беларускага спадарожніка "Белка-1".

#Дзяніс_Насура #палітвязні #EPAM #Мінск #спадарожнік_Белка_1

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 22 красавіка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудуцца ІХ Лідскія чытанні.

📌📖 Лідскія чытанні праходзяць кожны год і маюць у асноўным краязнаўчую тэматыку. Сёлета тэма чытанняў: “Лідчына ў мастацкай літаратуры”.

#Ліда #крамязнаўства #Лідскія_чытанні #Лідчына_ў_мастацкай_літаратуры

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Беларускі збройны дабраахвотнік, баронячы Украіну, сваёй крывёю і жыццём ратуе гонар беларускага імя перад украінцамі і народамі цывілізаванага свету - Івонка Сурвілла

Старшыня Рады БНР звярнулася да беларускіх ваяроў, якія змагаюцца на баку Украіны.

Фота: Скрыншот відэа Рады БНР
Больш слухаць і чытаць на Радыё Рацыя
👉 Што азначае для Беларусі даклад АБСЕ, які не надзяліў краіну статусам бока вайны?
👉 Ці можа трагедыя вайны разыграцца на тэрыторыі Беларусі?
👉 Чаму важныя папраўкі Дуды ў закон аб знаходжанні беларусаў у Польшчы?

Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі з Аляксандрам Шлыкам, спецыяльным прадстаўніком па выбарах кабінету Святланы Ціханоўскай, былым супрацоўнікам БДІПЧ АБСЕ.

Фота: Tsikhanouskaya.org

Больш слухаць і чытаць на Радыё Рацыя
❗️Расея планавала ўварвацца ў Беларусь і падавіць пратэсты 2020. Украінская ваенная выведка сцвярджае, што атрымала дакументы, якія аб гэтым сведчаць.

Адным з доказаў падрыхтоўкі Расеі да ваеннай агрэсіі супраць суседняй дзяржавы з’яўляецца «Легенда аб плане перагрупоўкі воінскіх частак 1-й танкавай арміі ў раён выканання задачы».

Крыніца: Тэлеграм Ваеннай выведкі Украіны
‼️‼️Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі🇵🇱 і міністр развіцця грамадаў і тэрыторый Украіны Аляксей Чарнышоў🇺🇦 адкрылі ў Львове першае модульнае мястэчка для ўкраінцаў.

📌Агулам Польшча плануе пабудаваць мястэчкі не менш як на 20 тысяч унутраных уцекачоў — жанчын і дзяцей, якія ратуюцца ад расейскай агрэсіі.

Таксама Польшча🇵🇱 гатова прыняць больш за 10 тысяч параненых украінскіх вайскоўцаў, - пра гэта паведаміў у Твітары кіраўнік канцылярыі польскага прэм’ера Міхал Дворчык.

📷 twitter.com/michaldworczyk

#Польшча #вайна #Украіна #уцекачы #дапамога
У Менску і Масквы розныя погляды наконт удзелу беларускага боку ў перамовах з Украінай.

– Што прапанаваў Менск? Менск прапанаваў, каб Беларусь была ўдзельніцай тых перамоваў, якія адбываліся ў Стамбуле, дзеля таго, каб, як сказаў Макей, гарантаваць бяспеку Беларусі. А што казаў Лаўроў? Лаўроў кажа, што Менск мог бы быць гарантам бяспекі Украіны. Абсалютна розныя рэчы, - лічыць палітычны аналітык Валер Карбалевіч, каментуючы заявы ад кіраўнікоў МЗС Беларусі і Расеі.

Фота gazetaby.com

Больш чытаць і слухаць на Радыё Рацыя
❗️Украінскія і беларускія маці з дзецьмі сталі першымі жыхарамі бясплатнага шэлтару для бежанцаў з Украіны, які адкрыўся ў Варшаве🇵🇱.

“Гэта вялікі трохпавярховы дом з прылеглай тэрыторыяй, з залай. Паціху абсталёўваем цацкамі, гульнямі, каб дзецям было чым там заняцца. На двары зробім пясочніцу. Хочам ствараць камфортныя ўмовы для сем’яў, якія сутыкнуліся з такім вялікім горам”, - паведаміла кіраўніца фонду „Kraj Do Zycia” (“Страна для жизни”) Марыя Мароз.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Варшава #шэлтар #вайна #уцекачы #беларусы