Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
✝️ Вялікдзень для беларусаў Варшавы

Беларусы Варшавы сабраліся ў касцёле св. Аляксандра на пляцы Трох крыжоў для святкавання Уваскрашэння Хрыста.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #Варшава #Касцёл #Вялікдзень #беларусы
🇬🇪🇺🇦 Сёння я ўкраінец!” – акцыя ў грузінскім Батумі

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Грузія #Украіна #Батумі #салідарнасць #беларусы
Блогі Рацыі | Ліза Ахроменка | Рэальная дапамога

За некалькі дзён да пачатку расейскай агрэсіі Польшча паведаміла пра сваю гатоўнасць, у выпадку поўнамаштабнага ўварвання, забязпечыць бежанцам з Украіны працягванне адукацыйнага працэсу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #РФ #Польшча #вайна #бежанцы #акупацыя
❗️Міністэрства спорту Швейцарыі заклікае Міжнародны Алімпійскі камітэт вывесці з складу афіцыйных асоб з Расеі і Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#МАК #Беларусь #РФ #Швейцарыя #спорт #вайна
❗️Вярбоўка грамадзян Літвы, якія едуць у Беларусь і Расею. Намеры нацысцкага рэжыму Пуціна. Алігархі заўсёды на крок наперадзе. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #РФ #Украіна #ЗША #ЕЗ #вайна #СМІ
🇺🇦 Грамадская ініцыятыва Free Belarus Center раней дапамагала беларусам, што апынуліся ва Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Украіна #Польшча #РФ #вайна #уцекачы
Астролаг: Год вайсковыя дзеянні будуць адназначна працягвацца.

Падзеі вакол Беларусі зараз даволі заблытаныя. Шмат якія чыннікі кажуць пра агульнае падзенне эканамічнага жыцця. Але, пры падаўленні палітычнай і грамадскай актыўнасці ў краіне, людзям застаецца чакаць таго, часу, калі хаця б штосці будзе ад іх залежыць.

„Госць Рацыі” кандыдат гістарычных навук, астролаг Наталля Сліж дае ўласныя, астралагічныя прагнозы, чаго трэба чакаць ў гэтым годзе.

Слухай і чытай на Радыё Рацыя
📖 На Гарадзеншчыне пачаўся абласны чэлендж "Класічна…Патрыятычна", прысвечаны 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Купала #Колас #літаратура #чэлендж #кніга
Расея ўхваліла выдачу ў Беларусь палітзняволенай Яны Пінчук, паведамляюць праваабаронцы.

На радзіме дзяўчыне пагражае да 20 год пазбаўлення волі, яе абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Па версіі абвінавачання, Яна адміністравала тэлеграм-канал «Віцебск 97%», які прызнаны экстрэмісцкім.

Больш на Радыё Рацыя
‼️26 красавіка ў Вільні пройдзе "Чарнобыльскі шлях".

‼️«Урокі Чарнобыля-86 не вывучаныя, і ўрокі Чарнобыля-22 таксама", — зазначыла Ірына Сухій, кіраўніца антыядзернага кірунку „Экадома”.

📌Ірына адзначыла, што Вільня знаходзіцца менш чым за 50 км ад Астравецкай АЭС, і няма упэўненасці, што рэжым Беларусі зможа гарантаваць радыяцыйную бяспеку абʼекта.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Антон Сурапін #Чарнобыль #БелАЭС #Экадом #Вільня #Чарнобыльскі_шлях
Візавы цэнтр Іспаніі ў Менску закрыты, у тым ліку для выдачы пашпартоў, пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале цэнтра.

Кліентам візавага цэнтра для вяртання дакументаў прапануецца звярнуцца ў «ЮкейДЭВЕЛАПМЕНТ», а таксама ў дзяржорганы.
‼️Упершыню з 24 лютага ў Польшчу выязджае менш людзей, чым уязджае ва Украіну.

Украінцы пачалі вяртацца дадому або на некалькі дзён, або канчаткова, таму што сітуацыя ў іх гарадах стала менш небяспечнай.

Усяго з 24 лютага мяжу з Украіны🇺🇦 ў Польшчу🇵🇱 перасеклі 2, 8 млн чалавек.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Straz_Graniczna

#уцекачы #вайна #Польшча #Украіна #мяжа
У Добрушы ўсталююць помнік Народнаму пісьменніку Беларусі Івану Шамякіну, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Помнік адкрыюць да Дня беларускага пісьменства, рашэнне аб устаноўцы было прынята ў 2021 годзе, у год стагоддзя з дня нараджэння пісьменніка.

Журы разглядала шэсць праектаў помніка, пераможцам прызнаны праект аўтарскага калектыву ў складзе В. Піпіна і К. Касцючэнкі.
‼️‼️За апошнія пяць год Пінск страціў шэраг знакавых гістарычных аб’ектаў

Акрамя будынка старой турмы, у апошнія гады Пінск страціў былое паліцэйскае ўпраўленне, апоры першага маста праз Піну, фабрыку па вырабе халвы ды шэраг аб’ектаў гарадской забудовы пачатку ХХ стагоддзя.

Больш на сайце Радыё РацыяА

📷 media-polesye.by

#Пінск #краязнаўца #турызм #камяніцы #помнікі
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч расказаў аб тым, як прасіў у Аляксандра Лукашэнкі вызваліць затрыманых урачоў.

Размова ідзе аб артапедах-траўматолагах, лёс якіх абмяркоўваўся 18 красавіка на нарадзе з КДБ і Генпракуратурай.

«На жаль, я вымушаны канстатаваць як міністр аховы здароўя, што ў нас затрымана 35 траўматолагаў-артапедаў у рамках крымінальнай справы, у якой дадзеныя спецыялісты атрымлівалі незаконную ўзнагароду за кошт прыватных кампаній, якія пастаўлялі некаторыя віды медыцынскіх вырабаў, у прыватнасці суставы для імплантацыі, і вось гэтыя спецыялісты, якія атрымлівалі незаконную ўзнагароду, у цяперашні час затрыманыя», – канстатаваў міністр.

Больш на Радыё Рацыя