Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
32.9K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️У Вялікую Суботу, 90 гадоў таму, у Пінску завяршыўся зямны шлях біскупа Зігмунта Лазінскага (1870-1932).

🙏Каталіцкі іерарх адыграў важную ролю ў рэлігійным жыцці Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Зігмунт_Лазінскі #Пінск #вернікі #Беларусь
Час няўхільна набліжаецца да двух месяцаў гарачай стадыі вайны, якую распачала імперская Расея ў дачыненні да мірнай Украіны.

Калі першыя дні і тыдні гэтай агрэсіі выклікалі ва ўсіх нармальных людзей, якія нават не апынуліся ў эпіцэнтры падзей, непасрэдна ў пекле ваенных дзеянняў, стан блізкі да разгубленасці, дэпрэсіі, страху і нават шоку, то праз пэўны час вайна стала для бальшыні нейкай паўсядзённай звыкласцю, нечым такім аддаленым і прыглушаным.

Новы запіс у блогу Уладзіміра Хільмановіча
⚡️Праваабарончая супольнасць Беларусі ў адмысловай заяве прызнала яшчэ 8 зняволеных палітвязнямі.

Гэта Ганна Пышнік, Андрэй Уткін, Віктар Кулінка, Ірына Абдукерына, Алег Барадзін, Іван Яснікаў, Мікіта Слепянок, Віктар Бедрый.

‼️‼️Цяпер у краіне 1133 палітвязні.

📷 CC BY 2.0 / J P Davidson / s21 wire #палітвязні #рэпрэсіі #Беларусь #праваабаронцы #турма
‼️‼️Тысячы грузавікоў з Расеі і Беларусі затрымаліся на мяжы ЕЗ. На выезд грузавікоў 🚚🚛з Еўразвязу прыходзіцца ад трох да 10 дзён.

📌Сёння набываюць моц санкцыі, якія забараняюць расейскім і беларускім перавозчыкам знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#мяжа #Еўразвяз #санкцыі #чэргі #граніца
У Пінску 15 красавіка да праваабаронцы Алеся Рамановіча наведаліся міліцыянты.

Прычына - перапісаць адміністрацыйны пратакол, які на яго склалі яшчэ 3 красавіка нібы за правядзенне адзіночнага пікета ў цэнтры горада.

Праваабаронца хадзіў са значкам "Пагоня"...

Больш на Радыё Рацыя
🏒 Беларускі абаронца Сяргей Багалейша пакінуў польскі клуб «Ястшэмбе». Гэта звязана з рашэннем кіраўніцтва клуба звольніць хакеістаў з Беларусі і Расеі з-за вайны ва Украіне.

🏀 Баскетбалісты „Цмокі-Менск” завяршылі свой 12-ы сезон у Адзінай лізе ВТБ. У сваім апошнім матчы „Цмокi” саступілі ЦСКА з лікам 54:101.

Чытай больш навінаў спорту на Радыё Рацыя
📌Кава, гарбата, кулічы, кансервы і макароны, а таксама тыповыя велікодныя стравы: белая каўбаса, жур і салата з гародніны🍱🍫. Усё гэта ўвайшло ў калядныя пакеты, раздадзеныя ля катэдры ў Беластоку.

Амаль паўтары тысячы пакетаў з каляднымі стравамі і прадуктамі з працяглым тэрмінам прыдатнасці атрымалі ў Вялікую Суботу, 16 красавіка, самыя бедныя, самотныя і патрабуючыя дапамогі з рэгіёна, паведамляе wrotapodlasia.pl.

Папярэдне іх блаславіў Мітрапаліт Беластоцкі арцыбіскуп Юзаф Гуздэк. Разам з валанцёрамі Фонду сям’і Чарнецкіх, які з’яўляецца арганізатарам каляднай кампаніі, маршалак Артур Касіцкі раздаў святочныя пакеты тым, хто мае патрэбу ў дапамозе.

📷 wrotapodlasia.pl #Беласток #Вялікдзень #дапамога #самотныя #Артур_Касіцкі
У памяць пра жнівень 2020 года ў Беларусі, з надзеяй на Новую Беларусь, а таксама ў падтрымку Украіны і беларускіх палітзняволеных, дзяўчаты і жанчыны выйшлі ў белым і з бел-чырвона-белымі парасонамі на вуліцы Беластоку.

Удзельніцы шпацыру падзяліліся настроем і спадзевамі:

– Так, як я сама палітычны мігрант, я выходжу па магчымасці на акцыі, каб не забывацца на тых, хто цяпер у Беларусі, у першую чаргу на палітычных зняволенных.

– Хачу, каб украінцы бачылі, што мы іх падтрымліваем, таму ў нас жоўта-блакітныя стужкі, і таксама беларусы бачылі, што мы ўсё роўна, нават калі прымусова з’ехалі з краіны, тут не забываем і не спыняемся
.

Больш на Радыё Рацыя
⚡️У Херсонскай вобласці🇺🇦 ў пачатку траўня расейскія акупацыйныя войскі плануюць правесці псеўдарэферэндум для стварэння так званай «Херсонскай народнай рэспублікі».

Пра гэта заявіла ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава.

❗️Ёсць інфармацыя, што друкарня ўжо друкуе «бюлетэні» на «рэферэндум».

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 facebook.com/kolykhaev.igor

#вайна #Херсон #Украіна #ДНР #ЛНР #рэферэндум #акупацыя
Актывіста Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага, пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Наста Дашкевіч.

Наста таксама напісала, што затрыманы раней былы палітвязень Уладзімір Яроменак вызвалены з ІЧУ на Акрэсціна, аднак застаецца ў статусе падазраванага па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі – „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”. Па гэтым жа артыкуле падазраваным праходзіць і Зміцер Дашкевіч.
❗️Улады Беластока🇵🇱 і валанцёры заклікаюць беластачан і надалей актыўна падтрымліваць бежанцаў з Украіны🇺🇦 прадуктамі і рэчамі першай неабходнасці.

Асабліва гэта патрэбна ў часы Велікодных святаў, падкрэсліў намеснік прэзідэнта Беластока – Пшэмыслаў Тухлінскі.

📌У Цэнтр дапамогі бежанцам з Украіны, які разгарнуўся на Гарадскім стадыёне, штодня звяртаецца па дапамогу ад 100 да 150 бежанцаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #вайна #уцекачы #валанцёры #Вялікдзень #дапамога #Беласток
✝️ Беларусы Варшавы адсвяткавалі Вялікдзень

Святочная служба прайшла ў касцёле св. Аляксандра, дзе праводзіць набажэнствы ксёндз Вячаслаў Барок, які аб’ядноўвае хрысціянскую беларускую супольнасць.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #Варшава #Касцёл #Вялікдзень #беларусы