Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️⚡️ Расея можа ўжыць ядзерную зброю малой магутнасці супраць Украіны - папярэдзіла Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) ЗША

‼️⚡️ Расея валодае арсеналам тактычных ядзерных зарадаў меншай магутнасці, чым тыя, якія ЗША выкарысталі напрыканцы Другой сусветнай вайны супраць Японіі.

#вайна_ва_Украіне #ЦРУ #ядзерная_зброя #Уільям_Бернс

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️‼️17 красавіка – традыцыйны Велікодны Падляшскі канцэрт пажаданняў 🎼

Віншаванні і святочныя песні на хвалях Беларускага Радыё Рацыя для ўсіх нашых слухачоў, хто святкуе Вялікдзень паводле грыгарыянскага календара.

Пачатак святочнага канцэрту а 15-й польскага часу (адпаведна 16-й беларускага).

Вядоўцы канцэрту – Міхал Андрасюк і Юрка Ляшчынскі.

Далучайцеся! Будзем разам у гэты святочны дзень!🪗
‼️‼️“Дзякуючы вашай штодзённай службе мяжа ў бяспецы, а значыць, і Польшча🇵🇱, — заявіў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак падчас святочнай сустрэчы з жаўнерамі, якія служаць на польска-беларускай мяжы.

Кіраўнік польскага Міністэрства абароны падкрэсліў, што польска-беларуская мяжа знаходзіцца пад ударам, бо Польшча ўсё яшчэ мае справу з гібрыднай атакай рэжыму Лукашэнкі.

📷 Joanna Szubzda, radio.bialystok.pl

#Марыюш_Блашчак #Лукашэнка #вайна #Польшча #жаўнеры
📌Цэнтрабанк Расеі прыняў шэраг мер для працягу аперацый з беларускім доўгам

Меры прынятыя ў сувязі са змяненнем краінавых ацэнак па класіфікацыі экспартных крэдытных агенцтваў і пагаршэннем крэдытных рэйтынгаў. У выніку ў РФ захаваецца магчымасць праводзіць аперацыі з беларускімі абавязацельствамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 aif.ru

#Нацбанк_РФ #даўгі #Беларусь #санкцыі #рубель
🇺🇦Друзі! Ми знаємо, що наближається велике Свято, але щодня в нашій країні продовжується війна.

Украінцы, што апынуліся праз вайну ў Беластоку, заклікаюць прыйсці на акцыю салідарнасці з Украінай:

“Нашы салдаты, асабліва Абаронцы Марыупаля, якія кожны дзень рызыкуюць за нас жыццём, просяць нас НЕ маўчаць, выйсці на вуліцы і заклікаць палітыкаў да рэальных дзеянняў у барацьбе са злом!”

Акцыя адбудзецца 15 красавіка, а 18:00 на Рынку Касцюшкі.

Прыносім з сабой украінскія сцягі, бел-чырвона-белыя і польскія сцягі, антываенныя плакаты!

Слава Ўкраіне!🇺🇦 Жыве Беларусь!🤍❤️🤍 Украіна і Польшча - разам!🇵🇱

#вайна #Украіна #Беласток #Беларусь #Марыупаль #Польшча #салідарнасць
🚫Забарона на імпарт расейскай нафты можа ўвайсці ў новы пакет санкцый, які рыхтуе Еўразвяз.

Краіны ЕЗ усё бліжэй падыходзяць да таго, каб дамовіцца паміж сабою пра ўвядзенне гэтай абмежавальнай меры, паведамляе The New York Times.

Мяркуецца, што канчатковае рашэнне будзе прынятае толькі пасля другога тура выбараў у Францыі, які пройдзе 24 красавіка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 expert.ru

#Еўразвяз #ЕЗ #нафта #санкцыі #Расея
⚡️Зборная Украіны🇺🇦 па валейболе зойме месца каманды Расеі на чэмпіянаце свету 2022 года

Чэмпіянат свету павінен быў прайсці з 26 жніўня па 11 верасня ў Расеі. Аднак, у сакавіку 2022 года FIVB пазбавіла Расею права правядзення турніру з-за вайны ва Украіне.

ЧС-2022 па валейболе🏐 прыме Польшча сумесна са Славеніяй.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 fivb.com

#Расея #валейбол #санкцыі #Украіна #вайна #Польшча
🙏Пас­халь­ны час ня­се вык­лі­кі для ўсіх нас.

У ад­роз­нен­ні ад ней­ка­га, ча­сам ра­дас­на­га ча­кан­ня ка­ляд­ных свят, над ве­лі­код­ным пе­ры­я­дам рас­цяг­ва­ец­ца аў­ра пры­ці­шэн­ня, па­ку­ты, бо­лю ка­та­ван­ня і смер­ці.

Пі­шу пра вай­ну ў час Ве­лі­код­на­га ча­кан­ня, бо яна про­ста ак­ру­жае нас і за­ці­скае з усіх ба­коў. Та­му так хо­чац­ца ве­рыць і ма­ліц­ца за тое, каб Уваск­рэс­лы Хры­стос пры­нёс пе­ра­мо­гу над злом і даў сі­лы ўкра­ін­ска­му на­ро­ду вы­ста­яць пе­рад на­шэс­цем ра­сей­ска­га ім­пе­ры­я­ліз­му і зніш­чэн­ня.

Яўген Вапа "Вайна і… вера (2)" Больш на сайце Радыё Рацыя
#Яўген_Вапа #Вялікдзень #вайна #вера #вернікі
❗️Памёр беларускі літаратуразнавец, крытык, даследчык беларускай прозы Серафім Андраюк.

Дэбютаваў у друку як крытык і літаратуразнавец з 1964 года. Друкаваў рэцэнзіі і артыкулы па пытаннях гісторыі беларускай савецкай літаратуры і сучаснага літаратуранага працэсу.

Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988), кнігу «Стыль пісьменніка» (1974) і іншыя. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1984) за кнігу «Жыць чалавекам».

Светлая памяць!

Больш на сайце Радыё Рацыя

#мова #пісьменнікі #літаратура #Беларусь
⚡️⚡️Беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя дазволы на жыхарства і гуманітарныя візы ў Польшчы.

Адпаведныя папраўкі ў закон падпісаў Прэзідэнт Польшчы🇵🇱 Анджэй Дуда.

‼️‼️Па інфармацыі Цэнтру беларускай салідарнасці, атрыманай ад МУС Польшчы, усе механізмы будуць даступныя для ўсіх беларусаў, а не толькі для тых, хто прыехаў з Украіны пасля 24 лютага.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 news.wttw.com

#уцекачы #беларусы #Польшча #Анджэй_Дуда #дапамога
‼️‼️Ва Украіне ад пачатку ўзброенага ўварвання Расеі пацярпелі 553 дзіцяці, з іх загінулі 198, 355 – атрымалі раненні.

Аднак гэтая лічба недакладная, папярэджвае Генпракуратура Украіны, – пакуль яшчэ няма поўных звестак з месцаў вядзення баявых дзеянняў, з акупаваных і вызваленых тэрыторыяў, дзе ўсцяж вядзецца выманне целаў з брацкіх ды індывідуальных магілаў і эксгумацыя, паведамляе belsat.eu.

Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай, Кіеўскай і Харкаўскай вобласцях. Пракуратура таксама паведамляе, што за час вайны пацярпелі 1018 установаў адукацыі, з іх 95 зруйнаваныя цалкам.

📷 focus.ua #дзеці #Украіна #вайна #ахвяры #забойствы
‼️У Беларусі павялічаны ліміт для бяспошліннага ўвозу пасылак.

Адпаведны ўказ (нумар 142) падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Па новым указе беларусы змогуць бяспошлінна атрымліваць пасылкі, калі іх памер не перавысіць да 1 кастрычніка 2022 года 1000 еўра і 31 кг, пасля 1 кастрычніка 2022 года – 200 еўра і 31 кг.

Паведамляецца, што падпісаны ўказ прыраўноўвае нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у паштовых адпраўленнях у Беларусі да норм ва ўсіх астатніх дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза.

📷 people.onliner.by

#ЕЗ #пасылкі #Белпошта #ліміты
⚡️У Беларусі ўводзіцца забарона на ўезд аўтатранспартных сродкаў (аўтамабіляў і цягачоў), зарэгістраваных у ЕЗ.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту, выключэнне зроблена для тых, хто ідзе праз пэўныя пункты пропуску ў спецыяльна ўстаноўленыя месцы для ажыццяўлення грузавых аперацый і перачэпкі.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя #санкцыі #Еўразвяз #мяжа #Беларусь
❗️Лідскія работнікі культуры плануюць правесці больш за 100 значных мерапрыемстваў, прысвечаных году гістарычнай памяці.

Пра гэта мы даведаемся ў свежым нумары электроннага выдання “Наша слова”📰.

Таксама выданне пазнаёміць чытачоў і з успамінамі Юльяна Цітыюса, з лідскай выставай “Памяццю жывыя” і са шматлікімі іншымі цікавымі і разнастайнымі матэрыяламі.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя

#Лідчына #Наша_Слова #Беларусь #мова #гісторыя
📌 Ці ўступіць Беларусь у вайну?
📌 ЗША павялічаць перадачу выведдадзеных Кіеву па Данбасе і Крыме.
📌 Чэхія задумалася пра ваенную базу ЗША.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #НАТО #Чэхія #ЗША #дапамога_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 На Рынку Касцюшкі ў Беластоку прайшла сумесная беларуска-ўкраінская акцыя салідарнасці і падтрымкі.

📌 Нягледзячы на падрыхтоўку да велікодных святаў беларусы і ўкраінцы не забываюць пра бяду, у якой апынуліся іх краіны, і сабраліся на плошчы, каб падтрымаць адзін аднаго.

#вайнай #Украіна #Беласток #салідарнасць #падтрымка

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Айцец Андрэй Кузьма родам з Луплянкі Старой будзе героем бліжэйшай сустрэчы ў перадачы Валі Лаеўскай у серыі „З Падляшша родам”. 📻 Слухайце ўжо ў бліжэйшую нядзелю, 17 красавіка, у 12.05 і ў 20.05 польскага часу на хвалі Беларускага Радыё Рацыя.

#Айцец_Андрэй_Кузьма #Беласточчына #праваслаўе #Польская_аўтакефальная_праваслаўная_царква

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Краязнаўцы і музейшчыкі Дзятлаўшчыны правялі акцыю “Пасадзі дубок Дамейкі”. Яна прысвечана 220-годдзю з дня нараджэння Ігната Дамейкі (1802-1889).

#Ігнат_Дамейка #краязнаўства #акцыя_памяці #Дзятлаўшчына #Жыбартоўшчына

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖 Усю мінулую зіму і вясну вядомы беларускі бард, пісьменнік і журналіст Зміцер Бартосік працаваў у творчай рэзідэнцыі ў Варшаве над новай кнігай. 📖 Сёлета ён плануе гэтую працу завершыць.

#Зміцер_Бартосік #беларускія_кнігі #творчая_рэзідэнцыя #Быў_у_пана_верабейка_гаварушчы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У велікодную нядзелю, у 17:25, на TVP1 выйдзе канцэрт „Цуд жыцця 2”. 🎼 На ім выступіць сусветна вядомы іспанскі тэнар Хасэ Карэрас, якога на сцэне будуць акампанаваць хор і аркестр Падляшскай оперы і філарманіі.

#Беласток #Хасэ_Карэрас #Падляшская_опера_і_філарманія #Вялікдзень

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Смаленскія будаўнікі прыгразілі знесці мемарыял у Катыні. 🚗 Яны зладзілі аўтапрабег каля Катынскага мемарыяла і падчас яго дэкларавалі патрэбу яго зносу ў адказ на “знос савецкіх помнікаў у Польшчы”.

#Катынь #сталінізм #Катынскі_мемарыял #Польшча #вандалізм

Больш на сайце Радыё Рацыя.